пасёлак на Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобл., за 2 км ад р. Альшанка. Цэнтр сельсавета і калгаса, чыг. станцыя на лініі Маладзечна—Ліда. За 30 км на ПнЗ ад Валожына, 105 км ад Мінска. 504 ж., 187 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, аддз.сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВО́Е,
вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобл., на р. Убарць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдЗ ад г.п. Лельчыцы, 231 км ад Гомеля, 56 км ад чыг. ст. Славечна, на шашы Лельчыцы—Глушкавічы. 1380 ж., 412 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз.сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРСУКІ́,
вёска ў Беларусі, у Паўлавіцкім с/с Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці. Цэнтр с.-г. калектыўнага прадпрыемства «Ніва». За 12 км на Пд ад г.п. Кіраўск, 103 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 348 ж., 115 двароў (1995). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз.сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫК,
вёска ў Беларусі, у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Бобрык Верхні. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 60 км на Пн ад Пінска, 227 км ад Брэста, 40 км ад чыг. ст. Ганцавічы і Парахонск. 565 ж., 218 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз.сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНТАВА́Я ПЕРАДА́ЧА,
зубчастая перадача вінтавымі коламі, восі якіх перакрыжоўваюцца пад рознымі вугламі. Дае магчымасць перадаваць вярчэнне ад аднаго вала некалькім іншым. У сувязі з кропкавым кантактам зубоў і значным слізганнем у зачэпцы вінтавая перадача хутка зношваецца і можа зашчамляцца, таму выкарыстоўваецца пераважна ў прыладах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ШНЕВА,
вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на беразе воз. Вішнеўскае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Смаргонь, 252 км ад Гродна. 450 ж., 160 двароў (1996). Лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз.сувязі. Помнік архітэктуры — касцёл Тадэвуша (1811).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЯ́БР,
вёска ў Беларусі, у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Акцябр». За 9 км на Пд ад г. Жлобін, 92 км ад Гомеля. 742 ж., 288 двароў (1994). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз.сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЯ́БР,
вёска ў Беларусі, у Гарадзецкім с/с Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Кастрычнік». За 18 км ад Кобрына, 70 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец. 1081 ж., 461 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз.сувязі. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬГО́ВА,
вёска ў Беларусі, у Бабініцкім с/с Віцебскага р-на, за 4 км ад р.Зах. Дзвіна. Цэнтр акц.т-ва «Альгова». За 3 км ад чыг. ст. Віцебск. 1408 ж., 552 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, Дом быту, аддз.сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕНЕМХЕ́Т II,
егіпецкі фараон [каля 1929 — каля 1892 да н.э.] эпохі Сярэдняга царства (XII дынастыя). Пры ім умацаваліся эканам.сувязі Егіпта з суседнімі краінамі. Прадаўжаў палітыку ваен. і эканам. пранікнення ў краіны Куш (тэр. сучаснага Судана і ч. Егіпта) і ў Пунт (Усх. Афрыка). Паводле Манефона, загінуў у выніку палацавага перавароту.