буя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Бурна расці; пышна красаваць.

Ярына на полі буяла.

Жыццё буяе (перан.).

2. Расці ў націну (пра бульбу, памідоры і пад.), у салому (пра жыта, пшаніцу і інш.), разрастацца на шкоду плоданашэнню.

Памідоры буяюць.

|| наз. буя́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змаўча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́ і змо́ўчаць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Прамаўчаць у адказ на што-н., не пярэчыць.

Яна пакрыўдзілася, але змаўчала.

2. пра што, аб чым. Наўмысля не сказаць.

З. пра хваробу.

|| незак. змо́ўчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыска́кваць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; -аем, -аеце, -аюць; зак.

1. Выскачыць — пра ўсіх, многіх.

Людзі павыскаквалі з хат.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.), перан. Нечакана выпасці адкуль-н.пра ўсё, многае (разм.).

Коркі павыскаквалі з бутэлек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашчамі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчэ́міцца; зак. (разм.).

1. Шчыльна самкнуцца, злучыцца (пра зубы, пальцы і пад.).

2. перан. Пра сэрца, душу: адчуць боль, цяжар пад уплывам якога-н. пачуцця.

Ад жалю сашчамілася сэрца.

|| незак. сашчамля́цца, -я́ецца і сашчэ́млівацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрыжава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жу́ецца; зак.

1. гл. крыжавацца.

2. Спалучыцца адзін з адным у выніку скрыжавання (пра расліны, жывёл).

3. Зрабіць уплыў адзін на аднаго ў выніку скрыжавання (пра мовы, гаворкі; уст.).

|| незак. скрыжо́ўвацца, -аецца.

|| наз. скрыжава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

славу́ты, -ая, -ае.

1. Пра якога ўсе ведаюць; агульнавядомы, праслаўлены.

С. раман.

Славутая опера.

2. Які набыў славу або годны яе; слаўны.

С. год перамогі ў вайне.

3. Пра чалавека, які стаў знакамітым, карыстаецца вялікай папулярнасцю.

С. вучоны.

|| наз. славу́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрадзі́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

1. Стаць разраджаным (пра агнястрэльную зброю).

2. Страціць электрычны зарад.

Электрычная батарэя разрадзілася.

3. перан. Пра адносіны, абстаноўку: перастаць быць напружаным, стаць спакайнейшым.

Абстаноўка разрадзілася.

|| незак. разраджа́цца, -а́ецца.

|| наз. разра́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́кры, -ая, -ае.

1. Насычаны вільгаццю.

М. снег.

Мокрае адзенне.

2. Дажджлівы, сыры (пра надвор’е; разм.).

М. год.

Вочы на мокрым месцы ў каго (разм.) — пра таго, хто часта плача.

Мокрае месца застанецца ад каго (разм.) — ужыв. як пагроза расправіцца з кім-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазава́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Заваліцца, запасці, абваліцца — пра ўсё, многае.

Кнігі пазавальваліся за шафу.

Пазавальваліся слупы.

2. Улегчыся, залегчы — пра ўсіх, многіх (разм.).

Усе пазавальваліся спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ую́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Невялікая вельмі рухавая рыба з падоўжаным чэрвепадобным целам і дробнай луской.

2. перан. Пра рухавага, жвавага чалавека, звярка або пра праныру, лаўкача.

Віцца ўюном.

Гэты ў. заўсёды выкруціцца.

|| прым. уюно́вы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)