window box [ˈwɪndəʊˌbɒks] n. скры́нка для кве́так (за акном)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чарга́, -і́, ДМ -рзе́, мн. чэ́ргі і (з ліч. 2, 3, 4) чаргі́, чэ́рг і -аў, ж.

1. Парадак, паслядоўнасць у руху каго-, чаго-н.

Стаяць у чарзе за білетамі.

2. Чыё-н. месца ў такім парадку.

Прапусціць сваю чаргу.

3. Людзі, якія размясціліся паслядоўна адзін за адным з якой-н. мэтай.

У касу была вялікая ч.

4. Спіс асоб, якія павінны атрымаць што-н. у парадку чарговасці.

Ч. на атрыманне кватэры.

5. Пэўная колькасць патронаў, выпушчаных кулямётам, аўтаматам за адзін прыём.

Аўтаматная ч.

Жывая чарга — чарга, якая патрабуе абавязковай прысутнасці ўсіх, хто заняў яе.

Заняць чаргу — стаць або запісацца ў чаргу за чым-н.

У сваю чаргу — са свайго боку; адпаведна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спадні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Жаночае адзенне ад пояса ўніз, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз.

Купіла новую спадніцу.

Бегаць за спадніцай — заляцацца да жанчын.

Трымацца за спадніцу — быць у поўнай залежнасці ад жонкі (разм., неадабр.).

|| памянш. спадні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. спадні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывяза́цца, -яжу́ся, -я́жашся, -я́жацца; -яжы́ся; зак. (разм.).

1. Прымацавацца да чаго-н. вяроўкай.

П. поясам да слупа.

2. перан., да каго-чаго. Пачаць дакучаць, прыставаць.

П. з пытаннямі.

3. перан., да каго-чаго або за кім-чым. Пачаць неадступна ісці за кім-, чым-н.

Сабака прывязаўся да хлопчыка.

|| незак. прывя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учэ́пісты, -ая, -ае.

1. Здольны чапляцца, хапацца і моцна трымацца за каго-, што-н.

Учэпістыя кіпцюры.

У. погляд (перан.).

2. перан. Які добра запамінае што-н. (пра памяць, розум).

Учэпістая памяць.

3. перан. Вельмі ўпарты, які настойліва дабіваецца сваёй мэты.

У. чалавек.

Учэпіста (прысл.) трымацца за свае погляды.

|| наз. учэ́пістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

влечь несов.

1. (тащить) уст. валачы́, цягну́ць;

2. (притягивать) цягну́ць, прыця́гваць; (привлекать) ва́біць, прыва́бліваць;

влечь за собо́й (что) цягну́ць за сабо́й (што), мець вы́нікам (што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гнаться

1. (преследовать, догонять) гна́цца;

2. (добиваться чего-л.) разг. гна́цца;

гнаться за успе́хом гна́цца за по́спехам;

3. страд. гна́цца; см. гнать 1, 3, 4.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́чет м.

1. (действие) вылічэ́нне, -ння ср., вы́лік, -ку м.;

2. в др. знач. вы́лік, -ку м.;

за вы́четом (чего-л.) за вы́лікам (чаго-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заткну́ть сов. заткну́ць, мног. пазатыка́ць;

заткну́ть за по́яс (кого-л.) заткну́ць за по́яс (каго-небудзь);

заткну́ть рот (кому) заткну́ць рот (каму);

заткну́ть дыру́ заткну́ць дзі́рку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недоста́точность

1. недастатко́васць, -ці ж.;

за недоста́точностью з-за недастатко́васці;

серде́чная недоста́точность мед. сардэ́чная недастатко́васць;

2. уст. незамо́жнасць, -ці ж., недаста́тнасць, -ці ж.; см. недоста́точный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)