адзі́н ро́зум до́бра, а два лепш vier Áugen séhen mehr als zwei;
лепш не трэ́ба! líeber nicht!;
◊
лепш по́зна, чым ніко́лі bésser spät als nie
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПУНКТУА́ЦЫЯ (позналац. punctuatio ад лац. punctum кропка),
1) сістэма знакаў прыпынку і правіл іх выкарыстання; пастаноўка знакаў прыпынку ў тэксце.
2) Практычная лінгвістычная дысцыпліна, якая вывучае асновы (прынцыпы) пастаноўкі знакаў прыпынку, іх фарміраванне і развіццё.
Знакі прыпынку паказваюць на сэнсавыя адносіны паміж часткамі выказвання, дапамагаюць правільна чытаць і разумець пісьмовы тэкст. Пастаноўка знакаў прыпынку заснавана на сэнсавым, структурна-грамат. (сінтакс.) і інтанацыйным прынцыпах, якія звычайна сумяшчаюцца з перавагай сэнсавага. Так. пастаноўка паміж ч. бяззлучнікавага сказа коскі або працяжніка ці двукроп’я поўнасцю залежыць ад семантыкі сказа, тых сэнсавых адносін, што ўстанаўліваюцца паміж яго часткамі. У сказе «У гэтым годзе добра родзіць: дождж і сонца ў госці ходзяць» (Я.Пушча) двукроп’ем абазначаны прычынна-выніковыя адносіны паміж ч. бяззлучнікавага складанага сказа з паказаннем на прычыну ў 2-й яго частцы; «У гэтым годзе добра родзіць, дождж і сонца ў госці ходзяць» — коска паказвае пералічэнне. Пры рознай П. гэты сказ па-рознаму чытаецца і чуецца: двукроп’е як знак большай выяўленчай сілы абазначае працяглую паўзу. Аднак у любым выпадку знак прыпынку паказвае на сінтакс. структуру сказа, аддзяляе (выдзяляе) яго часткі. Нарматыўнасць П., аднолькавае разуменне знакаў прыпынку мае вял.сац. значэнне: садзейнічае лепшым зносінам паміж тым, хто піша, і тым, хто чытае.
Літ.:
Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. 2 выд.Мн., 1980;
Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1982. Клюсаў Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі Б.м., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няла́скавыінеласка́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не праяўляе ласкавасці ў абыходжанні з кім‑н.; суровы. Цяпер Зойка гаворыць добра і вучыцца някепска, але няласкавая дзяўчынка, панурая.Арабей.— Ты штось неласкавай стала да свайго паклонніка, Галіна, — сказаў Астапчык, ён быў даўно і добра знаёмы з Галінай і яе братам.Машара.// Які выяўляе суровасць, адсутнасць ласкавасці. Няласкавае абыходжанне. Няласкавы выгляд твару.
2. Няветлівы, недалікатны ў адносінах да каго‑н. Няласкавы прыём. Няласкавы гаспадар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гукнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.
Гучна прамовіць, сказаць што‑н., выкрыкнуць. — Добра! — весела выгукнуў малы і кінуўся бягом за дзверы.Якімовіч.Амаль хорам сход выгукнуў тры прозвішчы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крупча́к, ‑а, м.
Разм. Кабан, хворы на трыхінелёз. А падкаціўся [Адась] да Адэлінага бацькі тым, што добра знаўся па свіннях і ніколі, бывала, не купіць крупчака ці з другой якой хваробаю.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здабрава́ць,
У выразе: не здабравацькаму-чаму — не мінаваць бяды, спагнання. «Як добра, што аддала ў надзейныя рукі шапірограф, а так і сястры не здабраваць было б!» — падумала Алаіза.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лясі́на, ‑ы, ж.
Разм. Адно дрэва. Селянін добра ведае і характар і прыдатнасць у гаспадарцы кожнай лясіны.Навуменка.//зб. Ссечаныя дрэвы як лесаматэрыял. Сплаў лясіны карабельнай Пачыналі на рацэ.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начысту́ю, прысл.
Разм.
1. Цалкам; начыста. Добра малаціць у такое надвор’е: начыстую выбіваецца збожжа пад жалезным цэпам.Баранавых.
2. Нічога не ўтойваючы; без хітрыкаў; шчыра. Бергнер здзівіўся: — Будзем гаварыць начыстую?Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўсхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.
Тое, што і паўзыходзіць. Была пара з вальнейшым часам. Сяўба скончылася. Ярына паўсходзіла даўно і добра. Ішлі дажджы. І гэта вельмі гадзіла на поле.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгнята́льнік, ‑а, м.
Той, хто прыгнятае; эксплуататар. Падобныя катлоўскім здарэнні казалі за надыход часоў адплаты з боку сялян сваім прыгнятальнікам.Гартны.— Мы вельмі добра памятаем сваіх прыгнятальнікаў, — гаварыў таварыш Кубяк.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)