іерамана́х, -а, мн. -і, -аў, м.

Манах у сане святара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іера́рх, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая адносіцца да вышэйшай царкоўнай іерархіі; епіскап.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іера́рхія, -і, ж. (кніжн.).

Парадак падпарадкавання ніжэйшых (чыноў, званняў і пад.) вышэйшым па строга вызначаных ступенях.

|| прым. іерархі́чны, -ая, -ае.

Іерархічная лесвіца (ступені падпарадкавання).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іеро́гліф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма.

2. перан., толькі мн. Пра незразумелае пісьмо, неразборлівы почырк.

|| прым. іерагліфі́чны, -ая, -ае.

Іерагліфічнае пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іерыхо́нскі, -ая, -ае.

У выразе: іерыхонская труба — пра вельмі гучны голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іерэ́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Тое, што і святар праваслаўнай царквы.

|| прым. іерэ́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іза...

Першая састаўная частка складаных слоў-тэрмінаў, якая адпавядае па знач. словам «роўнасць», «падобнасць», напр.: ізалінія, ізапаверхні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ізаба́ра, -ы, мн. -ы, -ба́р, ж. (спец.).

1. Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавым атмасферным ціскам у пэўны час.

Студзеньскія ізабары.

2. Лінія, якая графічна паказвае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі пры пастаянным ціску.

|| прым. ізаба́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ізагло́са, -ы, мн. -ы, -ло́с, ж. (спец.).

Лінія на дыялекталагічнай карце, якая абазначае граніцу пашырэння асобнай моўнай з’явы.

Міжславянскія ізаглосы.

|| прым. ізагло́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ізалява́ны, -ая, -ае.

1. Адасоблены, асобны.

І. пакой.

Ізаляваная група.

2. Пакрыты ізаляцыяй (у 2 знач.; спец.).

І. провад.

|| наз. ізалява́насць, -і, ж.