дэнціятры́я

(ад лац. dens, -ntis = зуб + -ятрыя)

вучэнне аб хваробах зубоў і метадах іх лячэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лю́верс

(гал. leuwers)

круглая адтуліна ў парусе, тэнце для прадзявання працягвання вяроўкі, каб замацаваць іх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

атало́гія

(ад гр. us, otos = вуха + -логія)

навука пра хваробы вушэй, іх лячэнне і прафілактыку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

афтальмало́гія

(ад афтальма- + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае хваробы вачэй і распрацоўвае метады іх лячэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бактэрыёліз

(ад бактэрыі + -ліз)

разбурэнне бактэрый у арганізме, які праяўляе ўстойлівасць і не ўспрымае іх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

банітава́нне

(ад лац. bonitas = дабраякаснасць)

ацэнка сельскагаспадарчых якасцей жывёл і раслін для іх прадукцыйнага выкарыстання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апаферме́нты

(ад апа- + ферменты)

бялковая група малекул некаторых ферментаў, якая вызначае іх спецыфіку (параўн. каферменты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аблакціро́ўка

(ад аблакціраваць)

спосаб прышчэплівання раслін (дрэў, кустоў) зрошчваннем галінак без аддзялення іх ад ствалоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

авіямеха́нік

(ад авія- + механік)

спецыяліст, які назірае за работай лятальных апаратаў і правільным іх выкарыстаннем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пікета́ж

(фр. piquetage = устанаўленне колікаў)

выбар пунктаў на мясцовасці і адзначэнне іх калкамі пры нівеліраванні.