сістэма водазабеспячэння са шматразовым выкарыстаннем вады на гасп. мэты; элемент безадходнай тэхналогіі. Укараняецца ў вытв-сць для эканоміі водных рэсурсаў і памяншэння скідвання забруджаных сцёкавых вод. Пашырана ў вытв. працэсах цеплаэнергетыкі, хім., нафтаперапрацоўчай, маш.-буд. прам-сці, дзе вада выкарыстоўваецца для ахаладжэння, прамыўкі, пераўтварэння, гідратранспарціроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́РНШАЎ ТЭАРЭ́МА,
адна з асн. тэарэм электрастатыкі, паводле якой сістэма нерухомых засяроджаных (кропкавых) зарадаў, што знаходзяцца на канечных адлегласцях адзін ад аднаго, не можа быць устойлівай. Сфармулявана англ. вучоным С.Ірншаў (1839). З І.т. вынікае, што атам павінен быць дынамічнай сістэмай (не можа складацца з нерухомых зарадаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́АНАК (Roanoke),
рака на У ЗША. Даўж. 725 км, пл. басейна 25 тыс.км². Вытокі на зах. схілах Блу-Рыдж (сістэма Апалачаў), цячэ па плато Підмант і Прыатлантычнай нізіне, упадае ў зал. Албемарл Атлантычнага ак. Сярэдні гадавы расход вады 230 м³/с. ГЭС. Суднаходная ў нізоўях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІЦБЕ́РГЕНСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне каля зах. берагоў Шпіцбергена, працяг Нарвежскага цячэння (сістэмаГальфстрыма). Т-ра вады 3—5 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Салёнасць каля 34,5‰. На Пн ад в-ва Зах. Шпіцберген паглыбляецца і дае пачатак патоку цёплых прамежкавых вод у Паўн. Ледавітым акіяне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПЛО́РЭР (Explorer),
сістэма нафтапрадуктаправодаў у ЗША. Агульная даўж. 2,1 тыс.км ад г. Лейк-Чарльз (штат Луізіяна) да г. Чыкага праз Талсу (штат Аклахома) і Хаманд (штат Індыяна). У эксплуатацыі з 1978. Прызначана для транспарціроўкі нафтапрадуктаў з узбярэжжа Мексіканскага зал. ў паўн.-ўсх. штаты ЗША.