штат на Пн Індыі. Пл. 238,6 тыс.км². Нас. каля 165 млн.чал. (2001), пераважна хіндустанцы. Адм. ц. — г.Лакхнаў. Гал. гарады: Канпур, Варанасі, Агра, Алахабад. Займае цэнтр.ч. Гангскіх раўнін. Гал.р. Ганг з прытокам Джамна. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Раўніны пераважна ўзараныя. У эканоміцы гал. роля належыць сельскай гаспадарцы. Вял. плошчы арашальных зямель. Вырошчваюць цукр. трыснёг, пшаніцу, бабовыя і алейныя культуры, бульбу. Пладаводства. Гадуюць буйн. раг. жывёлу. Развіта апрацоўка с.-г. сыравіны (цукр., алейная галіны). Традыц. галіны — тэкст. (баваўняная, шарсцяная) і гарбарна-абугковая. Вытв-сць паперы, мінер. угнаенняў, каўчуку, эл.-тэхн. вырабаў, с.-г. машын і інш. Саматужныя промыслы. Транспарт чыг., аўтамаб., водны. Турызм. Алахабад, Варанасі — месцы рэліг. паломніцтва індуістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНІКІ́ЙЦЫ,
старажытныя семіцкія плямёны, што належалі да ханаанскай галіны зах.-семіцкіх плямён (гл.Семіты). Паводле падання, прыйшлі з берагоў Эрытрэйскага м. (магчыма, Індыйскага акіяна). Насялялі ўсх. ўзбярэжжа Міжземнага м. (гл.Фінікія). Займаліся земляробствам, рыбалоўствам, рамёствамі; найб. актыўна развівалася здабыча пурпуру і вытв-сць пурпурнай воўны, шкла, апрацоўка металаў, караблебудаўніцтва. У канцы 2 — пач. 1-га тыс. да н.э. вялі марскі гандаль ад Месапатаміі да Тартэса, уздоўж марскіх маршрутаў заснавалі калоніі Гадэс, Нора, Карфаген і інш. Сярод аб’ектаў каланізацыі Ф. Фівы ў Беотыі (Грэцыя). Ф. належыць адна з самых стараж. алфавітных сістэм (гл.Фінікійскае пісьмо), якая была запазычана і ўдасканалена грэкамі.
Літ.:
Харден Д. Финикийцы. Основатели Карфагена: Пер. с англ.М., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэспу́бліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.
Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўныя дзяржаўныя ўлады выбіраюцца на пэўны тэрмін, а таксама краіна з такім дзяржаўным ладам.
•••
Буржуазная дэмакратычная рэспубліка — форма дзяржаўнага кіравання, пры якой сапраўдная ўлада належыць буржуазіі.
Народная дэмакратычная рэспубліка — форма дзяржаўнага кіравання сацыялістычнага тыпу, палітычную аснову якой складаюць народныя сходы і народныя саветы.
Савецкая сацыялістычная рэспубліка — форма дзяржаўнага кіравання, калі ўся ўлада належыць працоўным у асобе Саветаў народных дэпутатаў, якія складаюць палітычную аснову дзяржавы.
[Лац. respublica.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барано́ў, ‑нова.
Які належыць бараду. Бараноў рог. □ Аднойчы.. [Люся] дапамагала маці на кухні абіраць бульбу і са страхам пазірала, як Амархан абгрызаў баранову лапатку.Даніленка.
•••
Сагнуць (скруціць) у бараноў роггл. сагнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які належыць да таго самага роду, разраду; аднолькавага характару; падобны. Аднародныя з’явы. Аднародныя збудаванні.// Аднолькавы ва ўсіх сваіх частках. Аднародная маса. Аднароднае асяроддзе.
•••
Аднародныя члены сказагл. член.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
але́невы, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць аленю; зроблены са скуры аленя. Аленевы рог. Аленевыя боты. Аленевая шапка.
2.узнач.наз.але́невыя, ‑ых. Сямейства жвачных парнакапытных жывёлін.
•••
Аленевы мохгл. мох.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрпаля́цыя, ‑і, ж.
1.Спец. Пазнейшая ўстаўка ў якім‑н. тэксце, якая не належыць арыгіналу.
2. У матэматыцы — вызначэнне прамежкавага значэння якой‑н. зменнай велічыні па раду суседніх вядомых яе значэнняў.
[Лац. interpolatio — паднаўленне, змяненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасле́даванне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. даследаваць.
2. Навуковы твор, у якім даследуецца якое‑н. пытанне. Даследаванне па беларускай літаратуры. □ Пяру К. Крапівы належыць цікавае даследаванне «Беларускія прыказкі».Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́жаў, ‑ава.
Які мае адносіны да мужа, які належыць мужу (у 1 знач.). Ля парога стаялі дзве маладзіцы: адна ў кажуху, другая ў доўгай, відаць, у мужавай суконнай світцы.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да папа, належыць папу. Вопратка на .. [Гарасіме] была не то папоўская, не то дзякоўская.Чарнышэвіч.Напроці школы і папоўскі дом быў — акно ў акно.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)