(Bumstein)] Джордж (30.5.1920, г. Манрэаль, Канада — 24.4.1985),
амерыканскі спявак (бас-барытон), рэжысёр. З 1935 у ЗША. Вучыўся спевам у Р.Лерта. У 1941—67 выступаў у буйнейшых т-рах ЗША і Еўропы. З 1975 кіраўнік Опернага т-ва ў Вашынгтоне. Яго творчасці ўласцівы выразная фразіроўка, разнастайнасць тэмбравых і эмацыянальных адценняў. Сярод партый: Дон Жуан («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Вотан («Валькірыя» Р.Вагнера), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Гало («Пелеас і Мелізанда» К.Дэбюсі), Ліндорф, Капеліус, Дапертута, доктар Міракль («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага), Яўген Анегін (аднайм. опера П.Чайкоўскага). Паставіў шэраг опер Вагнера, Моцарта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАВАЯ ДЗЯРЖА́ВА,
дзяржава, у якой функцыянуе рэжым канстытуцыйнага праўлення, ажыццяўляюцца прынцыпы вяршэнства закону і права. Характэрныя адзнакі П.дз.: прызнанне і гарантаванасць правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, узаемная адказнасць дзяржавы і асобы, судовая абарона асоб і інш. суб’ектаў грамадскіх адносін, адпаведнасць унутр. заканадаўства агульнапрынятым прынцыпам і нормам міжнар. права. Канцэпцыя П.дз. склалася на аснове асэнсавання і ўспрымання універсальных ідэй мысліцеляў былых эпох — вяршэнства закона (Сакрат, Платон, Арыстоцель і інш.), раздзялення ўлад (Палібій, Дж.Лок, Ш.Мантэск’ё і інш.), неадчужальнасць прыродных правоў чалавека (Ж.Ж.Русо, Дж.Лілберн і інш.). У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэсп. рэферэндуме 1996, Беларусь абвешчана унітарнай дэмакр. сацыяльнай П. дз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЭ́ТЛ (Seattle),
горад на ПнЗ ЗША, штат Вашынгтон. Засн. ў 1851. 537 тыс.ж., з г. Такома і агульнымі прыгарадамі каля 2,5 млн.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Найбуйн. прамысл., гандлёва-фін., навук. і культ. цэнтр паўн.ч. Ціхаакіянскага ўзбярэжжа і ўсяго ПнЗ ЗША. Праз С. ідуць гал. сувязі з Аляскай і краінамі Д. Усходу. Адзін з найбуйнейшых цэнтраў авіяц. і ракетна-касм. прам-сці ЗША (праўленне, н.-д. лабараторыі і з-ды фірмы «Боінг»). Галіны прам-сці: суднабудаванне, радыёэлектронная, прыладабуд., аўтамаб., вытв-сць нафтавага абсталявання, дарожна-буд. машын, чыг. вагонаў, чорная металургія, нафтаперапр., дрэваапр., папяровая, паліграфічная. База рыбалоўства. 7 ун-таў. Тэатры, маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУСЕ́ВІЧ Віталь Аляксандравіч (н. 4.6.1957, Мінск),
бел. вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі. Канд.фіз.-матэм.н. (1982), дац. (1987). Скончыў БДУ (1978), дзе і працаваў. З 1991 у Эразмскім ун-це (г. Ротэрдам, Нідэрланды; д-р філасофіі), з 1999 праф. Грынвіцкага ун-та ў Лондане. Навук. працы па тэорыі раскладаў, камбінаторнай аптымізацыі. Распрацаваў мадэлі, метады і алгарытмы пабудовы аптымальных раскладаў для шматстадыйных сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Теория расписаний. Многостадийные системы. М., 1989 (разам з В.С.Танаевым, Ю.Н.Сацковым);
Scheduling theory: Multistage Systems. Dordrecht, 1994 (з імі ж);
Математические модели и методы календарного планирования. Мн., 1994 (з імі ж.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРО́ЎСКІ Фёдар Фёдаравіч (26.12.1883, г. Чарнігаў, Украіна — 7.9.1955),
расійскі тэатральны мастак. Нар.маст.СССР (1951). Віцэ-прэзідэнт АМСССР (1947—53). Скончыў Строганаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1907). Працаваў у оперным т-ры С.Зіміна, у антрэпрызе С.Дзягілева (1913—14). У 1921—41, 1947—53 гал. мастак Вял.т-ра ў Маскве. Лепшыя работы да опер «Кармэн» Ж.Бізэ (1922), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1936), «Емяльян Пугачоў» М.Коваля (1942), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1944), «Барыс Гадуноў» (1948) і «Хаваншчына» (1950) М.Мусаргскага, «Садко» М.Рымскага-Корсакава (1949). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1949, 1950, 1951.
Літ.:
Костина Е.М. Ф.Ф.Федоровский. М. 1960.
Ф.Федароўскі. Эскіз дэкарацыі да оперы «Кармэн» Ж.Бізэ. 1922.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́КСБУРГ (Boksburg),
горад на ПнУ Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Засн. ў 1903. 119,9 тыс.ж. (1993). Адзін з цэнтраў золатапрамысл. раёна Вітватэрсранд. Вытв-сць штучнага вадкага паліва. Прадпрыемствы харч. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМРА́ВАТЫ, Амрааты, Амараваты,
горад у Індыі, на ПнУ штата Махараштра. 434 тыс.ж. (1991). Гандл. цэнтр буйнога бавоўнаводчага раёна. Рэшткі самага вял. індыйскага мемарыяльнага збудавання — ступа (2 ст. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАНСО́Л,
горад у Індыі, у штаце Зах. Бенгалія. 262 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Прамысл. цэнтр у індустр. раёне Чхота-Нагпур (машынабудаванне). Каля Асансола — здабыча вугалю; чорная металургія, выплаўка алюмінію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЕ́ША (Ilesha),
горад на ПдЗ Нігерыі. Стараж. горад племя яруба. 351 тыс.ж. (1993). Вузел аўтадарог. Гандлёва-рамесны цэнтр. Перапрацоўка какававых зярнят. Вытв-сць пальмавага алею. Каля І. — здабыча золата.