ідэалісты́чны, -ая, -ае.

1. гл. ідэалізм.

2. Прасякнуты ідэалізмам (у 2 знач.).

|| наз. ідэалісты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ідэало́гія, -і, ж.

Сістэма палітычных, філасофскіх і іншых поглядаў, ідэй, якія характарызуюць тое або іншае грамадства, клас, палітычную партыю; светапогляд.

Дзяржаўная і.

|| прым. ідэалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ідэа́льны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае ідэалу, узвышаны, незямны.

Ідэальныя ўзаемаадносіны.

2. Вельмі добры, дасканалы, узорны.

Ідэальная сям’я.

Ідэальная цішыня.

|| наз. ідэа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ідэ́йны, -ая, -ае.

1. гл. ідэя.

2. Ідэалагічны, звязаны з пэўнымі ідэямі, ідэалогіяй.

Ідэйная пазіцыя.

3. Які выражае перадавую ідэю, адданы ёй; перакананы.

І. пісьменнік.

Ідэйнае мастацтва.

|| наз. ідэ́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ідэнтыфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

Устанавіць (устанаўліваць) супадзенне, ідэнтычнасць.

І. асобу.

|| наз. ідэнтыфіка́цыя, -і, ж.

|| прым. ідэнтыфікацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ідэнты́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Такі самы, аднолькавы, раўназначны.

Ідэнтычныя ўмовы.

|| наз. ідэнты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ідэо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыхільнік, абаронца ідэалогіі якога-н. грамадскага класа, грамадска-палітычнага ладу, кірунку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ідэ́я, -і, мн. -і, ідэ́й, ж.

1. Паняцце, уяўленне, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у свядомасці чалавека і выражае яго адносіны да навакольнага свету; уяўны вобраз чаго-н.

Патрыятычныя ідэі.

Ідэі дабра і справядлівасці.

2. Асноўная, галоўная думка твора, якая вызначае яго змест.

І. рамана.

3. Думка, задума, план.

Падаць ідэю.

|| памянш., разм. ідэ́йка, -і, ДМ ідэ́йцы, мн. -і, ідэ́ек, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іе́на, -ы, мн. -ы, іён, ж.

Грашовая адзінка Японіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іерадыя́кан, -а, мн. -ы, -аў м.

Манах у сане дыякана.