дэмакра́тыя

(гр. demokratia)

1) форма дзяржавы, заснаваная на прызнанні народа крыніцай улады;

2) прынцып арганізацыі дзейнасці калектыву, заснаваны на раўнапраўным удзеле ўсіх яго членаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лі́нза

(ням. Linse = літар. чачавіца)

1) выпуклае або ўвагнутае аптычнае шкло (напр. л. тэлескопа);

2) геал. форма залягання горных парод, якая нагадвае дваякавыпуклую лінзу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мана́рхія

(лац. monarchia, ад гр. monarchia)

форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

марфане́мы

(ад гр. morphe = форма + nema = нітка)

сістэма пераплеценых валаконцаў у цытаплазме некаторых прасцейшых, якая выконвае апорную ролю і садзейнічае захаванню пастаяннай формы цела.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гештальтпсіхало́гія

(ад ням. Gestalt = цэласная форма, вобраз, структура + псіхалогія)

кірунак у замежнай псіхалогіі, які лічыць першаснымі і вызначальнымі элементамі псіхікі суб’ектыўныя псіхічныя структуры (гештальты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

андрагене́з

(ад андра- + -генез)

форма размнажэння, пры якой у развіцці яйцаклеткі ўдзельнічае толькі мужчынскае ядро, прыўнесенае ў яе сперміем у працэсе апладнення (проціл. гінагенез).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акцэ́пт

(лац. acceptus = прыняты)

1) згода на заключэнне дагавору на прапанаваных умовах;

2) форма безнаяўнага разліку паміж арганізацыямі, а таксама згода аплаціць грашовыя дакументы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вясе́нка, вясенька (КТС) — памяншальна-ласкальная форма, утвораная пры дапамозе суф. ‑к‑a ад вясна́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мясце́рыцца ’прыстройвацца, прыладжвацца’ (ушац., Нар. сл.). Скажоная на рускі лад форма бел. майстравицца ’тс’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курашэ́сь ’курасадня’ (Касп.). Да кура (гл.) і шост (гл.). Ад апошняга, магчыма, зборная форма *шэсць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)