ПРАЗРЫ́СТАСЦЬ у оптыцы,

уласцівасць рэчываў прапускаць святло. Накіраванае (не дыфузнае) распаўсюджванне святла характарызуецца прапускання каэфіцыентам.

Залежыць ад адбіцця, паглынання і рассейвання святла ў рэчыве. П. адрозніваюць ад прапускання святла (асяроддзе можа быць непразрыстым і прапускаць рассеянае святло, напр., тонкі ліст паперы). Кожнае рэчыва празрыстае толькі для прамянёў пэўнай часткі аптычнага спектра, напр., звычайнае шкло — для бачнага святла, кварц — для бачнага і ультрафіялетавага.

т. 12, с. 544

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́КЦЫЯ (ад лац. sectio разразанне, раздзяленне),

1) аддзел установы, арганізацыі і пад. з пэўнай спецыялізацыяй. Напр., С. літаратуры, С. спартыўная, С. абутку ва універмагу.

2) Група ўдзельнікаў з’езда, канферэнцыі, нарады, якая працуе над пэўным колам пытанняў.

3) У тэхніцы — частка якой-н. канструкцыі, машыны (напр., С. эл. шпуль, С. катла).

4) У архітэктуры — закончаная ячэйка жылога дома ці прамысл. будынка.

т. 14, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́ЛЬСКАЕ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,

пастаянныя жыхары сельскіх паселішчаў катэгорыя насельніцтва. У большасці эканамічна развітых краін С.н. складае 15—25% (напр., у Канадзе, ЗША, Францыі, Швецыі, Японіі), да 15% (напр., у Вялікабрытаніі, Ізраілі, Нідэрландах), у Расіі — 27%. На Беларусі паводле перапісу насельніцтва 1999 С.н. складае 31% (3084 тыс. чал.). Колькасць насельніцтва, маладзейшага за працаздольны ўзрост — 20%, пенсіённага ўзросту — 34%. Гл. таксама Перапіс насельніцтва.

Дз.​М.​Кудзелка.

т. 14, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПІРА́ЛІ (франц. spirales ад лац. spira выгін),

1) плоскія крывыя лініі, што закручваюцца (раскручваюцца) вакол некаторага фіксаванага пункта і з кожным абходам набліжаюцца (аддаляюцца) да яго. Напр., архімедава спіраль, лагарыфмічная спіраль, спіраль Карню і інш. Выкарыстоўваюцца пры графічным рашэнні некаторых задач дыфракцыі, у некаторых канструкцыях развадных мастоў, пры праектаванні фрэз, труб.

2) Прасторавыя крывыя лініі, што закручваюцца вакол вызначанай восі, напр. вінтавая лінія.

т. 15, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУПІ́Н (лац. supinum),

аддзеяслоўны назоўнік са значэннем мэты дзеяння пры дзеясловах руху. Ужываўся ў лац. і слав. мовах у функцыях, блізкіх да сучаснага інфінітыва. Напр., лац. venio rogatum «прыходжу прасіць», стараслав. иgѫ ловитъ «іду лавіць». У раманскіх мовах, што ўзніклі з лацінскай, С. не захаваўся. У слав. мовах сустракаецца ў ніжнялужыцкай і славенскай (напр., славенскае grem se sprehajat «іду гуляць»).

А.​Я.​Міхневіч.

т. 15, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СФІНГАЛІПІ́ДЫ,

клас складаных ліпідаў, структурныя кампаненты якіх — сфінгазінавыя асновы (сфінгазін, яго аналагі і гамолагі). Пашыраны ў расл. і жывёльных тканках, асабліва ў нервовай. Ва ўсіх прыродных С. сфінгазінавая аснова ацыліравана па амінагрупе астаткам вышэйшай тлустай к-ты (напр., стэарынавай). У С., якія ўтрымліваюць фосфар (напр., сфінгаміэліны), першасны гідраксіл замяшчаецца астаткам фосфарнай к-ты. Парушэнне абмену С. у арганізме чалавека прыводзіць да захворванняў.

т. 15, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІТАФА́ГІ [ад фіта... + ...фаг(і)],

жывёлы, якія кормяцца раслінамі; кансументы 1-га парадку. Забяспечваюць першы этап перапрацоўкі біямасы раслін у экасістэмах. Вылучаюць монафітафагаў (кормяцца раслінамі аднаго віду, напр., аднадомныя тлі, некат. жукі, матылі), алігафітафагаў (раслінамі некалькіх відаў), поліфітафагаў (шматлікімі відамі раслін, напр., саранчовыя, соўкі, караеды і інш.). Сярод пазваночных жывёл абсалютных Ф. не існуе. Пры парушэнні стабільнасці экасістэмы Ф. даюць успышкі колькасці і знішчаюць расліны.

т. 16, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛЕ́БАВАЯ ФА́УНА,

сукупнасць жывёльных арганізмаў, якія жывуць у глебе (шматлікія прасцейшыя, круглыя чэрві, лічынкі некат. насякомых і інш.). Жывое арган. рэчыва (заамаса жывёл глебы) — актыўны кампанент глебаўтваральных працэсаў.

Глебавая фауна падзяляецца на макра-, меза- і мікрафауну (існуюць іншыя варыянты класіфікацыі). Да макрафауны (мегафауны) адносяць рыючых пазваночных (на Беларусі, напр., крот еўрапейскі). Мезафауна — глебавыя беспазваночныя (памерам ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў, напр., энхітрэіды), мнаганожкі, земляныя чэрві, смаўжы, павукападобныя, макрыцы і інш. насякомыя і іх лічынкі. Да мікрафауны належаць глебавыя беспазваночныя, якіх нельга распазнаць простым вокам (напр., калаўроткі, ціхаходкі, нематоды, кляшчы, нагахвосткі). У ворных землях структура глебавай фауны можа істотна зменьвацца пад уплывам меліярацыі, угнаенняў, дэфаліянтаў, ядахімікатаў, пры змене с.-г. культур ці агратэхнікі іх вырошчвання і інш.

т. 5, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛГЕБРАІ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,

функцыя, звязаная алгебраічным ураўненнем з незалежнай пераменнай; важнейшая функцыя матэматыкі. Алгебраічная функцыя 𝑓(x) наз. абмежаванай зверху (знізу) на мностве E, калі існуе лік M, што для кожнага x з мноства E выконваецца няроўнасць 𝑓(x) < M[𝑓(x) > M] , напр., функцыя x​2 абмежаваная на адрэзку 0≤x≤1. Рацыянальная алгебраічная функцыя атрымліваецца ў выніку канечнага ліку арыфм. аперацый (складання, аднімання, множання і дзялення) над пераменнымі і лікамі, напр., z = 5x2 + 3xy − 2y2 , y = 1 + x + x2 1 + x3 ; астатнія алгебраічныя функцыі — ірацыянальныя, якія звычайна неадназначныя, напр., z = x − y x2 + y2 , y = 1 + x2 . Агульная тэорыя алгебраічнай функцыі звязана з тэорыяй аналітычных функцый, алгебрай і алгебраічнай геаметрыяй.

т. 1, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫМАРФІ́ЗМ (ад ды... + грэч. morphē форма),

наяўнасць у асобін аднаго віду жывёл ці раслін адной мясцовасці 2 формаў, якія адрозніваюцца морфафізіялагічнымі прыкметамі; разнавіднасць полімарфізму.

У жывёл найчасцей адзначаецца палавы Д., пры якім самцы і самкі адрозніваюцца паміж сабой памерамі, формай, афарбоўкай, паводзінамі (напр., адсутнасць рагоў у самак і наяўнасць іх у самцоў). Сезонны Д. абумоўлены зменамі тэмператур, пры якіх існуе арганізм (напр., бурая летняя і белая зімовая афарбоўка футра ў зайца-беляка). Можа праяўляцца і як прыватны выпадак чаргавання пакаленняў (у паразітычных чарвей, некат. насякомых) У раслін адрозніваюць Д., што праяўляецца ва ўсім вонкавым выглядзе або ў будове асобных органаў. Сезонны Д. у раслін — наяўнасць веснавой і асенняй формаў (напр., у братаўкі).

Да арт. Дымарфізм: жук-алень (1 — самка; 2 — самец).

т. 6, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)