найбуйнейшая электронная і электратэхнічная манаполія ЗША па вытв-сці слабаточнага абсталявання. Засн. ў 1885. Выпускае абсталяванне сувязі, ЭВМ і інш. электронную тэхніку. Абслугоўвае амер. і міжнар. лініі далёкай тэлеф. і тэлетайпнай сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НАХАЙМ (Anaheim),
горад на ПдЗЗША, штат Каліфорнія. Засн. ў 1858 ням. перасяленцамі. 266,4 тыс.ж. (1994); з г. Санта-Ана і прыгарадамі больш за 2 млн.Трансп. вузел. Радыёэлектронная, хім., харч.прам-сць. Кліматычны курорт на беразе Ціхага акіяна. Вядомы цэнтр «Дыснейленд».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВА ВО́СТРАЎ, Сітка,
востраў у архіпелагу Аляксандра (ЗША, штат Аляска). Пл. 4,2 тыс.км². Выш. да 1432 м. Вільготныя хваёвыя лясы. Рыбалоўства, лесанарыхтоўкі. Асн. населены пункт і порт — Сітка. Названы ў гонар А.А.Баранава — першага гал. правіцеля рус. паселішчаў у Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЭ-ПРЭЗІДЭ́НТ,
1) у некаторых дзяржавах (ЗША, краіны Лацінскай Амерыкі і інш.) намеснік кіраўніка дзяржавы. Выбіраецца звычайна разам з прэзідэнтам, у выпадку смерці, адстаўкі, імпічменту дзеючага прэзідэнта выконвае яго функцыі да новых выбараў.
2) Нам. прэзідэнта ў розных нац. і міжнар. арг-цыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГЛ (ад англ. eagle арол),
залатая манета ЗША вартасцю ў 10 долараў. Эмітавалася ў 1795—1804 і 1838—1933. У 1854—89 выпускаліся манеты ў 20 долараў (double eagle — двайны арол), у 1796—1929 у 21/2 долара (quarter eagle — чацвярны арол).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІТО́ЛІЙ (Capitol),
будынак у сталіцы ЗША Вашынгтоне, у якім праходзяць пасяджэнні кангрэса. Пабудаваны ў 1793—1865 у стылі класіцызму. У англа-амер. вайну 1812—14 спалены англічанамі (1814). К. наз. таксама будынкі ў сталіцах амер. штатаў, дзе праходзяць сесіі мясц. заканадаўчых сходаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁРЛ (Curl) Роберт (н. 23.8.1933, г. Аліс, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1957). З 1958 ва ун-це У.М.Райса (г. Х’юстан; з 1967 праф.). Навук. працы па даследаванні адкрытых ім фулерэнаў (1985). Нобелеўская прэмія 1996 (з Г.Крота, Р.Смелі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КХМЕ́РЫ (саманазва кхмер, кхмаэ), камбаджыйцы,
нацыя, асн. насельніцтва Камбоджы (8,6 млн.чал.). Агульная колькасць 10,35 млн.чал. (1992). Жывуць таксама ў В’етнаме (950 тыс.), Тайландзе (700 тыс.), ЗША (15 тыс.), Канадзе (15 тыс.), Аўстраліі (9 тыс.). Гавораць на кхмерскай мове. Вернікі — будысты (хінаяна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЙ АЛЯ́СКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
у ЗША. Прымеркаваны да Арктычнай прыбярэжнай упадзіны. Пл. 360 тыс.км². Нафтагазаносныя адклады каменнавугальнага, трыясавага і мелавога ўзросту. Адкрыта 27 радовішчаў. Буйнейшае газанафтавае радовішча — Прадха-Бей, з пач. запасамі нафты 1,3 млрд.т і газу 730 млрд.м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКВО́Я (Sequoia),
нацыянальны парк у ЗША, у Каліфорніі, на зах. схілах хр. Сьера-Невада. Засн. ў 1890. Пл. 163,1 тыс.га. Горныя ландшафты (г. Уітні выш. 4418 м) з лугамі, вадаспадамі, гаямі секвоі. Прылягае да нац. парку Кінгс-Каньён. Біясферны рэзерват.