ПЕРАМО́НТ,

вёска ў Дабрамыслінскім с/с Лёзненскага р-на Віцебскай вобл., на правым беразе р. Чарніца. Цэнтр калгаса. За 14 км на ПдЗ ад гар. пас. і чыг. ст. Лёзна, 54 км ад Віцебска. 312 ж., 75 двароў (2000). Дом культуры, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 12, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАСВЯТО́Е,

вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 48 км ад Гомеля. 566 ж., 206 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 12, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРО́ЗЕМЛЯ,

вёска ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Чашнікі—Лепель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 4 км на З ад горада і 6 км ад чыг. ст. Чашнікі, 99 км ад г. Віцебск. 251 ж., 88 двароў (2000). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 13, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУГАЧЫ́,

вёска ў Залескім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 60 км на У ад г. Валожын, 60 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Аляхновічы. 435 ж., 166 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 13, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́ДАЎНЯ,

вёска ў Чэрнеўскім с/с Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Раста, каля аўтадарогі Дрыбін—Магілёў. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 35 км ад Магілёва. 1331 ж., 498 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 13, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУТРЫ́ШКІ,

вёска ў Гродзенскім р-не, на аўтадарозе Гродна—Астрына. Цэнтр сельсавета і вучэбна-доследнага калгаса. За 7 км на Ў ад Гродна. 2029 ж., 705 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы загубы сав. грамадзян ням.-фаш. акупантамі.

т. 13, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРЫ́ШКІ,

вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Заслаўе—Радашковічы; чыг. ст. (Радашковічы) на лініі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета. За 37 км на ПнЗ ад Мінска. 1844 ж., 628 двароў (2001). Пуцявая машынная станцыя № 71. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 13, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́ДАСТАВА,

вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Драгічын—Дзівін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Драгічын, 102 км ад Брэста. 1528 ж., 571 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Свята-Пакроўская царква (1862).

т. 13, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ЗА ЛЮ́КСЕМБУРГ,

вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл. Да 1919 наз. Алеская. Цэнтр сельсавета. За 19 км на Пд ад г. Ельск, 180 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Славечна. 286 ж., 112 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 13, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гаспада́р ’гаспадар, уладальнік, уласнік’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., МГ, Сл. паўн.-зах.). Слова прасл. паходжання; параўн. ст.-рус. господарь, укр. господа́рь, господа́р, польск. gospodarz, чэш. hospodář, балг. господа́р, серб.-харв. госпо̀дар, прасл. *gospodarь (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 7, 59). Трубачоў (раней Ваян, Gram. comp., IV, 317) выводзіць *gospodarь ад *gospodaдом, гаспадарства і г. д.’ (па паходжанню зборны назоўнік ад *gospodь; гл. Трубачоў, там жа, 58–62). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 446; Слаўскі, 1, 324–325.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)