ЗАХАРЭ́ВІЧ Марыя Георгіеўна (н. 28.11.1936, в. Навасёлкі Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1977). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1957, курс К.Саннікава). Працуе ў Нац. т-ры імя Я. Купалы. Актрыса яркаакрэсленага лірыка-драм. плана. Створаныя ёю вобразы вызначаюцца логікай унутр. жыцця, душэўнай прыгажосцю, шчодрасцю, чысцінёй. Па-мастацку пераканаўча з творчым асэнсаваннем драматургічнага матэрыялу выканала ролі ў нац. рэпертуары: Ганны («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Зосі Савіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Наталлі Фадзееўны («І змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Ганны («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Паліны Іванаўны («Апошні шанц» В.Быкава), Галі Жураўкі («Пакуль вы маладыя» І.Мележа), Ганулі Зношчыхі, Альжбеты («Тутэйшыя», «Паўлінка» Я.Купалы); а таксама ў творах сав., рас., замежнай драматургіі: Камісара («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Браент («Праўду! Нічога, акрамя праўды!!!» Д. Аля), Танкабіке («У ноч зацьмення месяца» М. Карыма), Варвары, Гурмыжскай («Навальніца», «Лес» А.Астроўскага), Незнаёмай («Безыменная зорка» М.Себасцьяна), Алены («Дзеці сонца» М.Горкага), Марыі («Закон вечнасці» Н.Думбадзе). Знялася ў кінафільмах «Чужая бацькаўшчына», «Я, Францыск Скрына», «Людзі на балоце», «Нядзельная ноч», тэлефільмах «Руіны страляюць», «Тартак», «Ясь і Яніна», «Хам» і інш. Удзельнічае ў тэлепастаноўках і радыёспектаклях («Рыбакова хата» паводле Я.Коласа і «Хамуціус» А.Куляшова), Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЧА́ЦКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Размешчана на ПнУ азіяцкай ч. Расійскай Федэрацыі; займае п-аў Камчатка і частку мацерыка, а-вы Камандорскія і Карагінскі. Утворана 20.10.1932 у складзе Хабараўскага краю, з 1956 самаст. вобласць Расіі. Пл. 472,3 тыс.км², нас. 411 тыс.чал., гарадскога 81% (1996). Цэнтр — г.Петрапаўлаўск-Камчацкі.
Гарады: Елізава, Усць-Камчацк. У складзе К.в. Каракская аўтаномная акруга. Характарыстыку прыроды гл. ў арт.Камчатка.
Гаспадарка. К.в. — буйны рыбапрамысловы раён Расіі. Зах. ўзбярэжжа Камчаткі — асн. раён крабалоўства. Рыбная прам-сць дае да 73 таварнай прадукцыі вобласці. Прамысл. рыбы — ціхаакіянскі селядзец, траска, навага, камбала, ласасёвыя (гарбуша, кета, чавыча, кіжуч, нерка). З рыбнай прам-сцю звязаны суднабудаванне і суднарамонт. Развіты лясная, дрэваапр. і буд. матэрыялаў (лесанарыхтоўка, піламатэрыялы, тарныя скрыні, бочкі і інш.). Здабыча вугалю. Паўжэцкая геатэрмальная электрастанцыя. Важная галіна гаспадаркі — пушны промысел і зверагадоўля (собаль, пясец, норка), на Пн вобласці аленегадоўля. На Камандорскіх а-вах зверабойны промысел (марскія коцікі). Малочна-мясная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Плошча с.-г. угоддзяў 472,3 тыс.га, у т. л. пад ворывам 75,6 тыс.га. У далінах рэк Камчатка, Авача вырошчваюць агародніну, бульбу, кармавыя культуры. Развіта цяплічная і парніковая гаспадарка. Транспарт марскі, авіяцыйны і аўтамабільны. Суднаходства на р. Камчатка. Аўтадарога злучае гал. марскія парты К.в. Петрапаўлаўск-Камчацкі і Усць-Камчацк. Краноцкі запаведнік. Бальнеалагічныя курорты: Паратунка, Начыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАГО́НСКАЯ БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ, Голантарктычная біягеаграфічная вобласць. Уваходзіць у царства Натагею. Займае тэр.ПдПаўд. Амерыкі (Пд Аргенціны і Чылі) разам з архіпелагамі Вогненная Зямля, Хуан-Фернандэс, а-вы Фалклендскія, Кергелен, Кразе, Паўд. Георгія і інш. Больш як палавіна відаў флоры і фауны — эндэмікі.
Відавы склад раслін характэрны для стэпаў (пампасаў), паўпустынь і пустынь, з перавагай злакаў, кактусаў, азарэлы, болаксу і інш. Шмат лішайнікаў і мохападобных. Есць 10 эндэмічных сям. кветкавых раслін. Вільготныя лясы з паўд. бука трапляюцца пераважна на архіпелагах Вогненная Зямля і Чылаэ. Фауна даволі бедная. Тыповыя прадстаўнікі сярод наземных млекакормячых — вікунья, гуанака, грызуны нутрыя, шыншыла, віскаша, мара, тука-тука, цэналеставыя сумчатыя пацукі і мышы і інш.; з марскіх млекакормячых—ластаногія (марскі леапард, паўд. марскі слон і інш.), кіты. Сярод птушак эндэмічныя прадстаўнікі атр.пінгвінападобных, а таксама белыя сяўцы, калібры, тынаму, чарнашыі лебедзь і інш. Сярод паўзуноў—ігуаны, вужападобныя змеі і інш., з земнаводных — рынадэрмы, свістуны і інш. Прэснаводныя рыбы прадстаўлены пераважна відамі з атр. карпападобных (сям. харацынавыя), ласосепадобных (сям. галаксіевыя) і інш. З наземных беспазваночных характэрны шэраг эндэмічных жукоў-жужаляў, нагахвостак-калембал, матылёў і інш.
А.М.Петрыкаў.
Да арт.Патагонская біягеаграфічная вобласць. Тыповыя прадстаўнікі фауны: 1 — свістун пяціпальцы; 2 — чырок оклендскі; 3 — тынаму вохрыстагаловы; 4 — тука-тука; 5 — мара; 6 — віскаша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІВАВА́РНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці па вырабе піва. На Беларусі старэйшыя прадпрыемствы П.п. — «Аліварыя» (былы з-д братоў Лекерт, 1864), піўзаводы ў Лідзе (1876), Мазыры (1885). 16 прадпрыемстваў П.п. (1999) уваходзяць у асацыяцыю «Белпіва». Выпускаецца каля 50 гатункаў піва. Найб. прадпрыемствы: акц. т-вы «Аліварыя», «Лідскі піваварны завод», акц. прадпрыемства «Крыніца». Працуюць піўзаводы ў Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Магілёве, Маладзечне, Навагрудку, Оршы, Полацку, Рагачове, Рэчыцы, Слуцку і інш., бел.-шведскае прадпрыемства па вытв-сці піва «Залаты егер» у Мазыры. На долю П.п. прыпадае 3% валавой прадукцыі харч. прам-сці, 4,8% прамысл.-вытв. сродкаў. Спажыванне піва — 27 л на чалавека за год. Частка прадукцыі П.п. Беларусі экспартуецца ў Расію.
Найб. развіта П.п. у Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі. Даніі, Чэхіі, ЗША, Японіі і інш. Спажыванне піва на чалавека за год — у Чэхіі 90, у Вялікабрытаніі 103, у Германіі 140 літраў.
П.І.Рогач.
Да арт.Піваварная прамысловасць. Вытворчыя ўчасткі Мінскага завода «Аліварыя»; 1 — цыліндра-канічных танкаў; 2 — варачны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКСАГА́НСКІ (сапр.Табілевіч) Панас Карпавіч
(15.5.1859, с. Каменна-Каставатае Мікалаеўскай вобл., Украіна — 17.9.1940),
украінскі акцёр і рэжысёр. Брат І.Карпенкі-Карага, М.Садоўскага. Нар.арт.СССР (1936). Прафес. акцёрскую дзейнасць пачаў у 1883 у трупе М.Старыцкага. У 1890—1909, 1915—17 арганізоўваў і ўзначальваў т-выўкр. акцёраў (з Садоўскім, М.Крапіўніцкім, М.Занькавецкай, Карпенкам-Карым, І.Мар’яненкам). У 1918 стварыў у Кіеве Нар.т-р, з якога ў 1922 арганізаваны Укр.драм.т-р імя Занькавецкай. Працаваў у ім (з перапынкамі) да 1932, а таксама ў т-ры імя І.Франко, у 1927—31 у Харкаўскім нар. т-ры. Тонкі знешні малюнак ролі, дасканалая прапрацоўка дэталей, багатая адценнямі сцэн. мова, нар. гумар — характэрныя рысы яго выканальніцкай дзейнасці. Сярод лепшых роляў: Возны («Наталка Палтаўка» І.Катлярэўскага), Карась («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Банавентура, Гнат Голы, Тарабанаў («Сто тысяч», «Мартын Баруля», «Марнасць» Карпенкі-Карага), Галахвосты («За двума зайцамі» Старыцкага), Франц («Разбойнікі» Ф.Шылера). З 1889 працаваў як рэжысёр. Паставіў п’есы «Абяздоленая», «Марасць» Карпенкі-Карага (1890, 1904), «Па рэвізіі» Крапіўніцкага (1891), «Урыэль Акоста» К.Гуцкава (1918), «Атэла» У.Шэкспіра (1926).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХААКІЯ́НСКІЯ ВО́ЙНЫ 1864—66 і 1879—83.
Вайна 1864—66 вялася паміж Іспаніяй (імкнулася аднавіць сваё панаванне ў краінах Лац. Амерыкі) і паўднёваамер. рэспублікамі — Перу, Чылі, Эквадорам і Балівіяй. У ліп. 1864 ісп. флот захапіў перуанскія а-вы Чынча. На баку Перу ў вер. 1865 выступіла Чылі, у снеж. 1865 да іх далучыліся Эквадор і Балівія. Спроба Іспаніі блакіраваць ціхаакіянскае ўзбярэжжа не мела поспеху, і яна адвяла свой флот. У крас. 1871 заключана перамір’е, у жн. 1879 — мірны дагавор. Вайна 1879—83 выклікана імкненнем Чылі захапіць радовішча салетры ў балівійскай і перуанскай частках пустыні Атакама. У лют. 1879 Чылі напала на Балівію, у крас. ў вайну ўступіла Перу (мела дагавор аб узаемадапамозе з Балівіяй). Чылі падтрымлівала Вялікабрытанія, Балівію і Перу — ЗША. Да канца 1879 чылійцы акупіравалі балівійскае ўзбярэжжа і перуанскую правінцыю Тарапака, у чэрв. 1880 — усю Атакаму, у студз. 1881 занялі сталіцу Перу — г. Ліма; у ліп. 1883 прымусілі Перу падпісаць мірны дагавор, паводле якога Чылі атрымала Тарапаку назаўсёды, а гарады Такна і Арыкі на 10 гадоў (у 1929 Такна вернута Перу). Балівія падпісала ў 1884 перамір’е, паводле якога страціла правінцыю Антафагаста і ў выніку выхад да мора; мірны дагавор, які замацаваў гэтае становішча, падпісаны ў 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯПО́НА-КІТА́ЙСКАЯ ВАЙНА́ 1894—95.
Выклікана імкненнем Японіі ўсталявацца ў Карэі і Паўн.-Усх. Кітаі. Падставай вайны паслужыла тое, што Кітай (намінальны сюзерэн Карэі) накіраваў туды ў чэрв. 1894 2,5 тыс. салдат для падаўлення сялянскага паўстання 1893—94. Абвінаваціўшы Кітай у парушэнні ранейшых пагадненняў, Японія ўвяла ў Карэю сваю армію і заняла г. Сеул. У Карэі быў утвораны праяпонскі ўрад, які 27.7.1894 звярнуўся да Японіі за дапамогай. Але ўжо двума днямі раней (25.7.1894) яп. флот (без абвяшчэння вайны) атакаваў у порце Інчхон кіт.ваен.-трансп. судны, у выніку чаго загінула больш за 1 тыс.кіт. салдат. 1.8.1894 Японія афіцыйна абвясціла вайну Кітаю. Ваен.-тэхн. перавага Японіі хутка вызначыла поспехі яе арміі і флоту. У вер. 1894 яп. войскі атрымалі 2 перамогі (каля Пхеньяна і на р. Ялу) і разгарнулі ваен. дзеянні на тэр. Паўн.Усх. Кітая. Да сак. 1895 яп. армія захапіла Ляадунскі п-аў, гарады Вэйхайвэй, Інкоў і наблізілася да сталіцы Маньчжурыі г. Мукдэн. У выніку Кітай вымушаны быў 30.3.1895 падпісаць пагадненне аб перамір’і, а 17.4.1895 — Сіманасекскі дагавор 1895, паводле якога Кітай страціў Ляадунскі п-аў, а-вы Тайвань і Пэнхуледао, адмовіўся ад сюзерэнітэту над Карэяй і выплачваў кантрыбуцыю. Японія ўзмацніла свае пазіцыі ва Усх. Азіі і стала на шлях ваен. экспансіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mistaken1[mɪˈsteɪkn]adj.
1. : be mistaken (about) памыля́цца (у чым-н.);
You are badly mistaken there.Вы сур’ёзна памыляецеся ў гэтым;
If I am not mistaken… Калі я не памыляюся…
2. памылко́вы;
mistaken views/ideas памылко́выя по́гляды/ду́мкі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
rely[rɪˈlaɪ]v.(on/upon)
1. спадзява́цца; разлі́чваць, давяра́ць;
You may rely on me.Вы можаце разлічваць на мяне
2. зале́жаць (ад чаго-н.);
They rely on the spring for their water. Яны атрымліваюць ваду толькі з гэтай крыніцы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
багаты́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да багатыра (у 2 знач.). Багатырскі эпас.// Уласцівы багатыру. Багатырская сіла.// Такі, як у багатыра. — Вы ж бачыце, сіл у мяне — на дваіх. — І нібы жадаючы пацвердзіць свае словы, .. [Рыбкін] распрастаў шырокія багатырскія плечы.Гамолка.Тарас Іванавіч кінуў спяваць, заліўшыся багатырскім смехам.Колас.
•••
Багатырскі сонгл. сон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)