падпо́р

1. Прыліў, напор веснавой вады ў рэчку, лагчыну (Віц. Касп.).

2. Застой вады ў дрэнажных збудаваннях, канавах (Жытк., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

водапрыёмнік, ‑а, м.

Гідратэхнічнае збудаванне, якое служыць для забірання вады з рэк, азёр, вадасховішч і пад. Нямала было трывог і сумненняў, калі вясною рунь пакрывалася ільдом, а водапрыёмнік не паспяваў прымаць з палёў талыя воды. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́брысці, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; зак.

Ідучы паціху, з цяжкасцю, выйсці адкуль‑н., куды‑н. Выбрысці з вады. / у перан. ужыв. Аснежаны лес таксама маўчаў, не мог падказаць гэтым двум людзям, як выбрысці з зачараванага кола. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзічэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які здзічэў, стаў дзікім (у 1 знач.). Здзічэлы сад. □ Здзічэлы конь.. чуйна ўзняў галаву ад вады.. і кінуўся прэч. Караткевіч.

2. перан. Які адвык ад людзей, ад культурных звычак; нелюдзімы. Здзічэлы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лот ​1, ‑а, М лоце, м.

Навігацыйны прыбор для вымярэння глыбіні вады з борта судна. Ручны лот. Механічны лог.

[Гал. lood.]

лот ​2, ‑а, М лоце, м.

Адзінка вагі, роўная прыблізна 12 г, існаваўшая да ўвядзення метрычнай сістэмы.

[Ням. Lot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплю́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Плюхаючы, разліць. [Ладуцька:] — [Аляксей Гусак] такі высокі, тоўсты... І ходзіць роўненька — поўную шклянку вады пастаў яму на галаву, не расплюхае. Паслядовіч. Буланы нават не запыніўся перад мастком, адно расплюхаў капытамі рудую ваду. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́жанька, прысл.

1. Вельмі цяжка. Цяжанька несці. □ Цяжка, цяжанька ўздыхнула Бедная жанчына. Колас.

2. безас. у знач. вык. Пра дрэнны фізічны стан, пачуцці болю, стомы і пад. [Марыля:] Ах, як жа цяжанька! Падай мне вады, Данілка. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

popić

зак.

1. запіць;

2. папіць;

popić wody — папіць вады;

3. выпіць;

on lubi popić — ён любіць выпіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Вірава́ты: вірава́тая вада ’глыбокае месца на рацэ з кругавым цячэннем вады’ (Сцяшк. МГ). Утворана ад дзеяслова віраваць (гл.) і суф. ‑ат‑ы. Параўн. польск. wirowaty ’які ўтварае віры, віруе’, чэш. virovitú ’поўны віру’, серб.-харв. виро̀вит ’які мае шмат віроў, ям (аб рацэ, возеры)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́льня ’тартак’ (Варл.), ’лесапільня’ (пух., Сл. ПЗБ), укр. харк. пи́льня ’тс’, рус. пи́льня ’месца, дзе пілуюць лес пры дапамозе вады, парай, коньмі’. Да пілі́ць 1 (гл.). Суф. ‑ня ўзыходзіць да прасл. ‑ьnʼa, параўн. kolьnʼa ’дрывотня’, stajьnʼa ’стайня’, які пашыраны пераважна на паўн.-слав. тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)