фуксі́н, ‑у, м.

Ярка-чырвоная анілінавая фарба, якая выкарыстоўваецца для фарбавання паперы, скуры і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асвяці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., асве́ціцца; зак.

1. Стаць светлым, напоўніцца святлом.

Хата ярка асвяцілася.

2. Ажывіцца, прасвятлець пад уплывам якога-н. пачуцця, думкі і пад.

Твар чалавека асвяціўся шчаслівай усмешкай (перан.).

|| незак. асве́чвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ірдзе́ць і (пасля галосных) рдзець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзе́е; незак.

Рэзка вылучацца (пра што-н. чырвонае), чырванець; быць ярка-чырвоным ад чаго-н.

Ірдзеюць сцягі.

Неба ірдзее.

|| наз. ірдзе́нне і (пасля галосных) рдзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гары́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Травяністая і паўкусцікавая расліна сямейства гарычкавых з ярка-сінімі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

flaming [ˈfleɪmɪŋ] adj.

1. які́ палае агнём, у агні́

2. я́ркі, палымя́ны

3. я́рка-чырво́ны; во́гненна-ры́жы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

махро́вы, -ая, -ае.

1. Пра кветку з вялікай колькасцю пялёсткаў.

М. мак.

2. Пра тканіны, вырабы з тканіны з высокім ворсам.

М. халат.

3. перан. Ярка выражаны з боку якой-н. адмоўнай якасці.

М. рэакцыянер.

|| наз. махро́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кармі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карміну, уласцівы яму. // Ярка-чырвонага колеру, пунсовы. Кармінавая губная памада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

scarlet

[ˈskɑ:rlət]

n.

1) пунсо́вы, я́рка-чырво́ны ко́лер

2) сукно́, ткані́на або́ во́пратка пунсо́вага ко́леру

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Махра́ ’махорка’ (ТСБМ, Бяльк.). Утворана ад махорка (гл.) пры ад’ідэацыі махры, махровы, менавіта, значэння ’ярка выражаны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

scarlet [ˈskɑ:lət] adj. пунсо́вы, я́рка-чырво́ны;

blush scarlet чырване́ць, заліва́цца румя́нцам;

be scarlet with shame чырване́ць ад со́раму

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)