яку́ты, -аў, адз. яку́т, -а, М яку́це, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Саха (Якуціі), што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. яку́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. яку́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РЭФЕРЭ́НТ [ад лац. referens (referentis) які паведамляе],

1) асоба, якая складае або чытае рэферат.

2) Службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам або кансультантам па пэўных пытаннях (напр., Р. па сацыялогіі, Р. па эканоміцы).

т. 14, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грэ́кі, ‑аў; адз. грэк, ‑а, м.; грачанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. грачанкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Грэцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балга́ры, ‑аў; адз. балгарын, ‑а, м.; балгарка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. балгаркі, ‑рак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Балгарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баліві́йцы, ‑аў; адз. балівіец, ‑війца, м.; балівійка, ‑і, ДМ ‑війцы; мн. балівійкі, ‑віек; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Балівіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бенга́льцы, ‑аў; адз. бенгалец, ‑льца, м.; бенгалка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. бенгалкі, ‑лак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Бангладэш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бірма́нцы, ‑аў; адз. бірманец, ‑нца, м.; бірманка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. бірманкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Бірмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аргенці́нцы, ‑аў; адз. аргенцінец, ‑нца, м.; аргенцінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. аргенцінкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аргенціны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўстры́йцы, ‑аў; адз. аўстрыец, ‑рыйца, м.; аўстрыйка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; мн. аўстрыякі, ‑рыек; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аўстрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афга́нцы, ‑аў; адз. афганец, ‑нца, м.; афганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. афганкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Афганістана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)