наваго́дні, -яя, -яе.

Які мае адносіны да Новага года, да яго святкавання.

Навагодняя ёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшпурля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Шпурляючы, раскідаць.

Р. цацкі па кутках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьхімі́чны, -ая, -ае.

Накіраваны супраць хімічнай зброі, прызначаны для абароны ад яе.

Супрацьхімічная абарона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схо́ды, -аў і схо́дкі, -дак.

Лесвіца, яе прыступкі.

Падняцца на пяты паверх па сходах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхніцы́зм, -у, м.

Празмернае захапленне тэхнічным бокам якой-н. справы на шкоду яе сутнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што (разм.).

Тое, што і чыніць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шапяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

Гаварыць невыразна, з шапялявым адценнем.

|| наз. шапяля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́кашляць, -яю, -яеш, -яе; -яны; зак., што (разм.).

Кашляючы, выплюнуць.

|| незак. выка́шліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

Весці размову, гутарку; гаварыць з кім-н.

Р. усю дарогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастаўля́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Паставіць усё, многае.

П. снапы.

П. новыя хаты.