Кампенсатар (электрычны), гл. Патэнцыёметр

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ка́бель, -лю м. ка́бель;

тэлефо́нны к. — телефо́нный ка́бель;

электры́чны к. — электри́ческий ка́бель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інвертава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Пераўтварыць (пераўтвараць) пастаянны электрычны ток у пераменны.

[Лац. invertere — пераўтвараць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засцерага́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне ў механізме, якое засцерагае ад небяспечных дзеянняў чаго‑н. Электрычны засцерагальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электракардыёграф, ‑а, м.

Электрычны прыбор для графічнага запісу электрычных імпульсаў, якія ўзнікаюць у сардэчнай мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

armored cable

забясьпе́чаны электры́чны ка́бель

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

elektryczny

elektryczn|y

электрычны;

prąd ~y — электрычны ток;

przewód ~y — электрапровад;

krzesło ~e — электрычнае крэсла;

instalacja ~a — электраабсталяванне;

ładunek ~y фіз. электрычны зарад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

СІНУСАІДА́ЛЬНЫ ТОК,

перыядычны электрычны ток, які зменьваецца паводле сінусоіднага закону. Гл. Пераменны ток.

т. 14, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

про́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. Электрычны засцерагальнік.

Пробкі перагарэлі.

2. перан. Вялікая колькасць каго-, чаго-н., якая перашкаджае нармальнаму руху (разм.).

П. на чыгуначным пераездзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэаста́т, ‑а, М ‑стаце, м.

Электрычны прыбор, які рэгулюе сілу току або напружання ў электрычным ланцугу.

[Грэч. rheos — цячэнне і statós — нерухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)