бяльмо́, -а́, мн. бе́льмы і (з ліч. 2, 3, 4) бяльмы́, -а́ў, н.

1. Белаватая пляма на рагавой абалонцы вока.

2. толькі мн. Вочы (разм., груб.).

Вылупіць бельмы (разм., груб.) — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець.

(Як) бяльмо на воку (разм., неадабр.) — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю, дакучлівасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кальвіні́зм, ‑у, м.

Адно з пратэстанцкіх веравучэнняў, якое было заснавана ў Швейцарыі ў 16 ст. і шырока распаўсюдзілася ў Францыі, Нідэрландах, Англіі і некаторых інш. краінах.

[Ад імя яго заснавальніка Жана Кальвіна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́трый

(лац. natrium, ад ар. natrum = сода)

хімічны элемент, шчолачны метал серабрыста-белага колеру, шырока распаўсюджаны ў прыродзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

со́да

(с.-лац. soda)

натрыевая соль вугальнай кіслаты, якая шырока выкарыстоўваецца ў тэхніцы, медыцыне, быце (напр. пітная с.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Раззя́піцьшырока раскрыць рот’ (Касп.), ръззяпе́ніцьшырока расчыніць (дзверы)’ (ушац., Нар. лекс.), раззя́піцца ’адкрыцца, расчыніцца’, ’разінуць рот’, ’узняць крык, сварку’ (Юрч. СНЛ), рус. дыял. раззепа́й ’крыкун, гарлапан’ (пск., цвяр.), раззепа́ться ’пачаць шмат пазяхаць’. Ад зяпа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зя́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Шырока раскрываючы рот, хапаць паветра. Зяваць ротам.

зява́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Міжвольна глыбока ўдыхаць паветра шырока раскрытым ротам (пры жаданні спаць, стоме і пад.); пазяхаць. Зяваць увесь вечар. □ [Паўлінка:] Нешта спаць як бы хочацца. (Зявае). Купала.

2. Быць няўважлівым, някемлівым; упускаць зручны выпадак. — Ну дык вось, браткі, пакуль у вёсцы такія парадкі, трэба не зяваць. Прыпасайце зброю. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраво́рыва, ‑а, н.

Узорванне глебы сельскагаспадарчымі прыладамі, якія рухаюцца сілай электраэнергіі. Электрычная энергія пачынае шырока ўжывацца і ў паляводстве: злектраворыва, малацьба, абвадненне палёў у засушлівых раёнах. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распасце́рці, -стру́, -стрэ́ш, -стрэ́; -стро́м, -страце́, -стру́ць; распасцёр, -сце́рла; -стры́; -сцёрты; зак., што.

1. Шырока раскінуць (рукі, крылы).

2. Роўна, свабодна разгарнуць, разаслаць што-н. на паверхні чаго-н.

Р. коўдру на канапе.

3. перан., на каго-што. Пашырыць сферу дзеяння чаго-н.; распаўсюдзіць.

Р. сваю ўладу.

|| незак. распасціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

at large

а) на во́лі, во́льны (пра злачы́нца)

б) шыро́ка, падрабя́зна

в) уво́гуле; у цэ́лым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cosmopolitan

[,kɑ:zməˈpɑ:lətən]

1.

adj.

1) касмапаліты́чны

2) шыро́ка распаўсю́джаны

2.

n.

касмапалі́т -а m., касмапалі́тка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)