Апо́стал ’паслядоўнік пэўнага вучэння (першапачаткова адзін з 12 вучняў Хрыста)’; ’кніга, якая ўключае пэўную частку Новага завету’. З першых пісьмовых помнікаў усходнеславянскіх і наогул славянскіх моў. Ва ўсходнеславянскіх са ст.-слав. апостолъ ’пасланнік божы’, ’кніга’ (Шанскі, 1, А, 129) < грэч. ἀπόστολος ’тс’ (Фасмер, 1, 81; Фасмер, Этюды, 33), якое ўтворана ад ἀποστέλλω ’пасылаць’. З грэчаскай у лацінскую і іншыя мовы хрысціянскіх народаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Без (прыназоўнік і прэфікс). Рус. без, укр. без, польск. bez, чэш. bez, ст.-слав. без, балг., серб.-харв. без. Прасл. bez (не bězь; іначай было б укр. біз, гл. Фасмер, 1, 144). Роднасныя формы: літ. , лат. bez, ст.-прус. bhe, ст.-інд. bahíṣ. І.‑е. *bhe(g̑h)‑. Бернекер, 54; Траўтман, 28; Фасмер, 1, 144; Слаўскі, 1, 30 (там і іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гул ’гул’ (БРС), гулкі, гулка (БРС, Касп., Бяльк.). Рус. гул, гулкий, укр. гул. Не вельмі яснае слова. Мацэнаўэр (LF, 7, 204), Бернекер (1, 361) параўноўвалі гэту лексему са ст.-ісл. gaula ’быць’, gaul ’выццё’. Няпэўна; гл. Фасмер, 1, 472. Бернекер (там жа) і Фасмер (там жа) дапускаюць роднаснасць з *govorъ, *govoriti (суфіксальнае ўтварэнне на ‑l‑). Параўн. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 7, 173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дра́ма ’драма’ (БРС). Рус. дра́ма, укр. дра́ма. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. δρᾱμα. Слова запазычана праз лац. drama або ням. Drama (так Фасмер, 1, 535). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 183) мяркуе, што для рус. мовы пасрэднікам было іменна лац. слова. Прыметнік драматы́чны, рус. драмати́ческий, укр. драмати́чний запазычаны з ням. dramatisch або франц. dramatique (Фасмер, 1, 535; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 183–184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куёўдзіцца ’вазіцца, марудзіць’ (Сцяшк. Сл., Нар. словатв., Жыв. сл., З нар. сл., Бяльк.). Укр. куйовдити ’лахмаціць’, рус. куёлдить ’сварыць’. Фасмер (WuS, 3, 202) бачыць у гэтых лексемах прэфікс ку‑, а каранёвую частку ён зводзіць да рус. елдыга ’сварлівы чалавек’, семантычна тоеснага куёлда ’тс’ (параўн. Фасмер, 2, 401). Аднак рус. елдыга само этымалагічна няяснае. Таму пытанне пра паходжанне куёўдзіцца застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праны́ра ’пранырлівы, прабіўны чалавек’ (ТСБМ, Шат., ТС). Рус. проны́ра ’тс’, ст.-слав. проныръ, пронырикъ ’дурны, нягодны, сапсаваны’. Звязаны з ныраць (Міклашыч, 213; Праабражэнскі, 1, 611; Мацэнаўэр, II, 327; Фасмер, 3, 375). Версія аб запазычанні з грэч. πονηρός ’дурны, нягодны’ (Брант, РФВ, 23, 89) адмаўляецца па фанетычных прычынах; гл. Фасмер, там жа. Кохман (Polonica, 71) настойвае на стараславянскім запазычанні з грэчаскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Санда́л ’вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых’ (ТСБМ). Ст.-рус. сандалъ ’тс’. З рус. санда́л ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88). Апошняе праз грэч. σάνταλον з араб. s̥andal ад ст.-інд. candanas ’сандалавае дрэва’, candrás ’бліскучы’ (Праабражэнскі, 2, 249; Фасмер, 3, 556). Фасмер (там жа) дапускае пасрэднасць тур. sandal (параўн., напрыклад, блізкія формы ў Радлава (4, 305) і Міклашыча (Türk. El. Nachtr., 2, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скандры́чыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), таксама сканды́чыць ‘звесці са свету, замарыць’, сканды́чыцца ‘кончыць жыццё ў муках’ (Нас.). Рус. смаг., бранск скандры́читься ‘акалець (памерці)’; параўн. таксама рус. пск., цвяр. кандрычить ‘біць’, смаг. ‘здзекавацца, мучыць’ (гл. кандрычка). Фасмер (3, 632) ставіць пытанне аб магчымай сувязі з кондрашка ‘апаплексічны ўдар’, якое, відаць, па прычыне табу ад уласнага імя Кондратий (Фасмер, 2, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астачарце́ць ’абрыднуць’ (КТС). Відаць, з рус. осточертеть ’надаесці як сто чарцей’, утворанага з цыркумфіксам о‑‑еть (Фасмер, 3, 164; КЭСРЯ, 316).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баге́т. Рус. баге́т, укр. баге́т. Запазычанне з франц. baguette ’тс’ (< італ. bacchetta). Падрабязней гл. Фасмер, 1, 102; Шанскі, 1, Б, 6.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)