часопіс. Выдаецца Бел.правасл. царквой з 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах. Засн. на базе час. «Минские епархиальные ведомости». Разлічаны на святароў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і сучаснага стану правасл. царквы на Беларусі, а таксама прадстаўнікоў інш.правасл. цэркваў і хрысц. канфесій. У часопісе пераважаюць артыкулы гісторыка-архіўныя, аналітычныя багаслоўскага зместу, прысвечаныя найб. значным падзеям уБеларускім экзархаце. Кожны нумар (пачынаючы з № 4) прысвечаны адной тэме. З 1990 удадатак да часопіса выдаецца серыя брашур «Библиотека «Вестника Белорусского экзархата».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РТВЕЛ (HartweU) Леланд (н. 30.10.1939),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1987). Д-р філасофіі (1964). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1961). З 1965 у Каліфарнійскім, з 1968 у Вашынгтонскім ун-тах, адначасова (з 1997) прэзідэнт і дырэктар Цэнтра па даследаванні раку (г. Сіэтл). Навук. працы па праблемах анкалогіі. Адкрыў спецыфічны клас генаў, якія кантралююць клетачны цыкл. Увёў паняцце «чэк-пойнт» — кантрольны пункт, у якім клетачны цыкл прыпыняецца для геннай праверкі. Нобелеўская прэмія 2001 (з П.Нёрсам і Т.Хантам; гл.Дадатак).
амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі. Чл.Амер.Нац.АН, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Мінесоцкі ун-т (1939, г. Мінеапаліс). Д-р філасофіі (1942). З 1947 праф. Кембрыджскага ун-та (Вялікабрытанія). З 1948 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (праф. біялогіі з 1956). Навук. працы па вывучэнні (на дразафіле) генет. механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця. Нобелеўская прэмія 1995 (з Э.Вішаўсам і Х.Нюслайн-Фольхард; гл.Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падвары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.
1.што. Разм. Паварыць яшчэ нямнога, дадаткова. Падварыць суп.
2.чаго. Разм. Зварыць удадатак да таго, што было ўжо зварана. Падварыць бульбы.
3.што. Зваркай прымацаваць; прыварыць. Падварыць планку. □ Яго [каваля] ўсе ведаюць, у кожнага да яго патрэба ёсць — то сказаць нешта, то серп назубіць, то сякеру падварыць.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.пераважнамн. (невыго́ды, ‑аў). Адсутнасць выгодаў. Невыгоды кватэры.
2.Разм. Нягода, непрыемнасць; цяжкае становішча. Невыгоды жыцця. □ Міша, у сваю чаргу, думаў, што горшае яшчэ наперадзе і што ў дадатак да ўсёй невыгоды насоўваецца ноч.Пестрак.Не так шкода, як невыгода.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1.Разм. Пачытаць выбарачна, удадатак да раней прачытанага. Карыстаючыся вольным днём, Сцёпка падчытаў сёе-тое з таго, што ўваходзіла ў праграму яго дзейнасці на вёсцы.Колас.
2.Спец. Прачытаць услых тэкст арыгінала з тым, каб другая асоба пры гэтым зверыла тэкст копіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЙДУКО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН І ПЯСКО́Ў,
у Мінскім р-не, за 34 км на ПнЗ ад Мінска, каля в. Гайдукоўка; адно з найб. на Беларусі. Разведана ў 1967, распрацоўваецца з 1984. Гліны стужачныя, азёрна-ледавіковыя, сярэднеплейстацэнавага ўзросту, запаўняюць катлавіну на паўн. схіле Мінскага ўзвышша. Разведаныя прамысл. запасы глін 34,8 млн.м³, перспектыўныя 50,1 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы глін 1,5—25,5 м, пяскоў, што залягаюць вышэй і выкарыстоўваюцца як дадатак да глін, 0,6—16,4 м. Ускрыша 0,2—1,8 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы і дрэнажных труб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА,
ваенна-адм. адзінка, агульнавайск. аб’яднанне злучэнняў, часцей, ваен. устаноў на тэр. Баранавіцкай, Брэсцкай, Гродзенскай, Пінскай, Бабруйскай, Палескай і Гомельскай абл.у 1945—46. Утворана 9.7.1945 шляхам вылучэння часткі войск са складу Беларуска-Літоўскай ваеннай акругі (гл.Дадатак). Упраўленне акругі, сфарміраванае на базе палявога ўпраўлення 3-га Бел. фронту, размяшчалася ў г. Бабруйск. 4.2.1946 Б.в.а. скасавана, яе тэр. і войскі ўвайшлі ў склад Беларускай ваеннай акругі. Камандуючыя: А.П.Пакроўскі (часова выконваючы абавязкі, ліп.—вер. 1945), С.К.Цімашэнка (вер. 1945 — люты 1946).