ДЗЯНІ́САЎ Павел Ферапонтавіч (н. 26.8.1911, г. Шахты, Расія),

бел. музыкант, трубач. Засл. арт. Беларусі (1954). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1935—38). З 1938 у аркестры Свярдлоўскага т-ра оперы і балета. У 1944—67 першы трубач і канцэртмайстар групы труб Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Вёў клас трубы ў Бел. кансерваторыі (1944—69) і Мінскім муз. тэхнікуме (1944—65). Кіраўнік самадз. духавых аркестраў у Мінску (1970—75) і Маскве (1976).

т. 6, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЕ́ЎСКІ Віктар Мікалаевіч (н. 10.1.1940, г. Смаленск, Расія),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БШ (1962). З 1964 у БПА. Навук. працы па матэрыялазнаўстве, парашковай металургіі, тэорыі і практыцы зваркі труб выбухам. Распрацаваў новы клас кераміка-палімерных матэрыялаў для мікраэлектронікі і электратэхнікі, метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для машынабудавання. Залаты медаль ВДНГ СССР (1985).

Тв.:

Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.);

Технология конструкционных материалов. Мн., 1997 (у сааўт.).

т. 7, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРУБАПРАКА́ТНЫ АГРЭГА́Т,

сістэма канструктыўна аб’яднаных пракатных станаў і дапаможных машын для вырабу метал. бясшвовых труб са зліткаў, каваных або качаных загатовак; асн. від абсталявання трубапракатнай вытворчасці. Уключае станы прашыўны (для атрымання таўстасценнай трубы, т.зв. гільзы), падаўжальны (для раскаткі гільзы). абкатны і калібровачны (у некаторых Т.а. і рэдукцыйны). Паводле тыпу стана-падаўжальніка (аўтам., пілігрымавы, трохвалковы, бесперапынны, рэйкавы) наз. і Т.а. Найб. пашыраны Т.а. з бесперапынным падаўжальным станам, на якіх робяць трубы дыям. да 102 мм.

т. 15, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУГАПЛА́ЎКІЯ ГЛІ́НЫ,

асадкавыя тонкадысперсныя горныя пароды. Характарызуюцца вял. колькасцю гліназёму (20—42%), высокімі сувязнымі ўласцівасцямі і пластычнасцю. Маюць полімінеральны састаў і вогнетрываласць 1350—1580 °C. На Беларусі радовішчы Т.г. азёрнага паходжання, палеаген-неагенавага ўзросту (Гарадок, Гарадная, Глінка, Столінскія хутары і інш.) з запасамі да 60 млн. т. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці сценавых і абліцовачных блокаў, каналізацыйных і дрэнажных труб, цэглы, фармовачнага матэрыялу і інш. Гл. таксама Вогнетрывалыя гліны, Гліна, Легкаплаўкія гліны, Неметалічныя карысныя выкапні.

т. 16, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭКСТАЛІ́Т (ад лац. textus тканіна + грэч. lithos камень),

матэрыял, які складаецца з некалькіх слаёў тканіны (напаўняльнік), прамочаных (звязаных) сінтэтычнай смалой. Вырабляецца ў выглядзе труб, пруткоў, пліт, лістоў.

Напаўняльнікамі могуць быць натуральныя (бязь, міткаль, шыфон і інш.), штучныя і сінтэтычныя арганічныя (віскозныя, поліамідныя, поліэфірныя і інш.) тканіны, а таксама нятканыя матэрыялы. Т. з напаўняльнікам са шкловалакна наз. шклотэксталітам, з азбесту — азбатэксталітам. Т. выкарыстоўваецца для вытв-сці падшыпнікаў слізгання, электраразмеркавальных панэляў, шківаў, радзей шасцерняў і інш.

т. 16, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭРМІ́ТНАЯ ЗВА́РКА,

зварка, пры якой для нагрэву выкарыстоўваецца энергія гарэння тэрміту.

Робіцца спосабамі: прамежкавага ліцця, пры якім злучэнне ажыццяўляецца запаўненнем зазору паміж дэталямі расплаўленым металам (выкарыстоўваецца пры вырабе зварна-літых і зварна-каваных канструкцый вял. сячэння); упрытык, калі цеплата шлаку і расплаўленага металу ідзе на нагрэў да пластычнага стану металу дэталей, што зварваюцца, а злучэнне дэталей робіцца прыкладаннем сціскальнага намагання (выкарыстоўваецца для зваркі труб, правадоў, рэек і інш.); камбінаваным (для зваркі рэек).

т. 16, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каналіза́цыя

(фр. canalisation, ад лац. canalis = труба)

сістэма труб, падземных каналаў для выдалення нечыстот (напр. гарадская к.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ПАРАВЫ́ КАЦЁЛ,

кацёл для атрымання пары пад ціскам, вышэйшым за атмасферны. Бываюць газа- і вадатрубныя, з шматразовай цыркуляцыяй і праматочныя. Парапрадукцыйнасць да 4000 т/гадз пры ціску пары 25 МПа і больш, ккдз 93—95%.

У газатрубных П.к. газападобныя прадукты згарання паліва праходзяць па стальных трубах, а вада цыркулюе ў міжтрубнай прасторы. Адрозніваюць жаратрубныя (напоўненую вадой прастору — барабан пранізваюць 1—2 жаравыя трубы вял. дыяметра) і дымагарныя (у днішчы гарыз. барабана ўвальцавана мноства дымагарных труб, па якіх праходзяць дымавыя газы). Газатрубныя П.к. выкарыстоўваліся на параходах, паравозах, стацыянарных парасілавых устаноўках і інш. Выцеснены вадатрубнымі П.к., у якіх вада і паравадзяная сумесь рухаюцца па стальных трубах, што абмываюцца звонку газападобнымі прадуктамі згарання паліва. Найб. пашыраны барабанныя вадатрубныя П.к. з верт. размяшчэннем труб. Маюць натуральную або шматразова прымусовую цыркуляцыю вады, 1 або некалькі барабанаў пад ціскам, у якіх адбываецца раздзяленне вады і пары. Прамацёчныя вадатрубныя П.к. — з аднаразовай прымусовай цыркуляцыяй. Складаюцца з вял. колькасці паралельна ўключаных змеевікоў з метал. трубак, вада ў якія падаецца сілкавальнай помпай і на выхадзе катла пераўтвараецца ў перагрэтую пару. Вадатрубныя П.к. выкарыстоўваюцца на цеплавых электрастанцыях і прамысл. кацельных устаноўках.

Схема жаратрубна-дымагарнага (лакамабільнага) паравога катла: 1 — газавая фарсунка; 2 — жаравая труба; 3 — дымагарныя трубы; 4 — засцерагальны клапан.

т. 12, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Му́фта 1 ’адкрыты з двух бакоў цёплы мяшочак для сагравання рук’ (ТСБМ), му́хта ’тс’ (драг., КЭС; Бяльк.). Запазычана з польск. mufta або з рус. му́фта, якія з гал. mouwtje < mouw ’рукаў’ (Мацэнаўэр, LF, 10, 348; Фасмер, 3, 18). Канец слова аформлены паводле кофта.

Му́фта 2 ’прыстасаванне, якое служыць для злучэння канцоў труб, валаў, стальных канатаў’ (ТСБМ). З ням. Muffe ’тс’. Аформлена паводле муфта 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акведу́к

(лац. aquaeductus)

збудаванне ў выглядзе моста для правядзення водаправодных труб праз глыбокі яр, раку, чыгунку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)