Сунучыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н.; прысунуцца. Галя адчула блізкасць Станіслава, і ёй стала так добра, так утульна, што яна нават сама трошкі падсунулася да яго.Сабаленка.Нарэшце.. [Міхаська] выбраўся з-пад елкі ўвесь і бокам падсунуўся да вогнішча.Сіняўскі.Капітан Рыбін падсунуўся з крэслам да стала і сказаў: — Ну, пачнём...Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць поўным; патаўсцець. Шчочкі папаўнелі. □ Ніна ў адзін момант акінула Веру позіркам і з прыемнасцю заўважыла, што тая папаўнела.Сіўцоў.— Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Вось і я хачу трошкі папаўнець.Васілёнак.
2. Стаць паўнейшым, павялічыцца ад дабаўлення чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распатла́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Раскудлачаны, растрапаны. Мокрая, з жоўтым лісцем у распатланых валасах і на боціках, .. [Паранька] бегла насустрач, трымаючы перад сабой загорнутае крысо ватоўкі.Ракітны.У дзверы кабінета віхурай уварвалася дзяўчо. Невысокае, загарэлае, з трошкі распатланымі валасамі.Сабаленка.// З раскудлачанымі, растрапанымі валасамі. Пачуўся грукат ног па сходах, і ў пакой уварваўся распатланы і страшны Віктар.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́рамятны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сырамяці; з’яўляецца сырамяццю. Цяпер бубен стаяў за засланкаю — падсыхаў, бо яго сырамятная скура вельмі хутка пацела ў духаце і пачынала даваць такія гукі, нібы хто гасіў качалкаю па кажусе.Кулакоўскі.// Зроблены з сырамяці. Сырамятная пуга. □ Вайтовіч адпусціў трошкі вальней сырамятныя лейцы.Пальчэўскі.// Які мае адносіны да вырабу сырамяці. Сырамятны цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mite
I[maɪt]1.
n.
1) не́шта мало́е; кры́шачка, кро́пелька f.; ле́пта (на дабрачы́ннасьць)
He couldn’t eat even a mite — Ён ня мог ані кры́хі зье́сьці
2) мала́я асо́ба, мале́нькае дзіця́тка
3) малава́ртасная манэ́та
2.
adv.
тро́шкі, кры́шку, кры́шачку
it is a mite easier — кры́шку лягчэ́й
II[maɪt]
n.
моль f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дакана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Давесці да знясілення, пагібелі; загубіць. Як ні мацаваўся Сулкоўскі, але настойка яго даканала.Чарнышэвіч.І памёр Тарас. Няволя З горам даканалі. Зашумелі сумна-сумна Дняпровыя хвалі.Купала.// Дакончыць што‑н., скончыць з чым‑н. — Сена ў стагах, лён у павецях, — пануе над іншымі тонкі, трошкі зрывісты голас, — засталася бульба. Даканаем яе — і баста.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Дзяліць на больш дробныя часткі; драбіць. Драбніць надзелы. □ — Я не схільны, таварыш Сініца, каб ты камандаваў атрадам, ды яшчэ такім маленькім, як у цябе. Нашто драбніць вашы сілы?Лынькоў.
2. Рабіць драбнейшым, часцейшым, чым звычайна. Яна была маленькая, Люся, толькі па плячо мне, і мне прыходзілася трошкі драбніць крок, каб ісці з ёй у нагу.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недастатко́ва, прысл.
1.прысл. Менш, чым патрэбна; мала. Тое, на што раней мы недастаткова звярталі ўвагі, цяпер становіцца сур’ёзным тормазам.«ЛіМ».// У недастатковай ступені; не зусім добра, слаба. Адна хоць самая маленькая неасцярожнасць, адзін недастаткова вывераны крок — і ўсё гіне, сотні людзей ахвяруюць сваім жыццём.Кулакоўскі.
2.безас.узнач.вык. Мала, не хапае. [Шэмет:] — Вашых адчуванняў мне недастаткова. Я.. [Яроту] таксама трошкі ведаю.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. угруз, ‑ла; зак.
Глыбока ўвязнуць (у гразі, снезе і пад.). Марыя выйшла людзям насустрач, саступіла з грудка і раптам правалілася ў багну. Паспрабавала вылазіць і ўгрузла яшчэ глыбей. У яе ўжо не было сілы выцягнуць ногі з балота.Кулакоўскі.// Асесці, уехаць у зямлю. А вось і бацькава хата. Яна як бы трошкі ўгрузла ў зямлю.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зліня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Разм. Страціць першапачатковы колер, яркасць фарбаў; выцвісці. На плячах фрэнча яшчэ не злінялі сляды ад пагонаў.Грахоўскі.[Будынак] пастарэў, трошкі зліняла ўжо золата літар на шыльдзе.Сабаленка.//перан. Прытупіцца, сцерціся (пра пачуцці, перажыванні). Янку здавалася, калі пачне ён пра ўсё гэта расказваць каму б там ні было, дык усе яго самыя яркія адчуванні зліняюць і нічога ад іх не застанецца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)