Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
hobnob
[ˈhɑ:bnɑ:b]1.
v.i. (-bb-)
1) сардэ́чна сябрава́ць з кім; шчы́ра, адкры́та гу́тарыць
2) выпіва́ць ра́зам
2.
n.
1) шчы́рае сябро́ўстваабо́ гу́тарка
2) супо́льная вы́піўка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГЁЛЬДЭРЛІН (Hölderlin) Іаган Крысціян Фрыдрых (20.3.1770, г. Лаўфен-ам-Некар, Германія — 7.6.1843),
нямецкі паэт. Папярэднік рамантызму. Вучыўся ва ун-це Цюбінгена (1788—93), вывучаў тэалогію, філасофію, ант. мастацтва, сябраваў з Г.Гегелем і Ф.Шэлінгам. Працаваў хатнім настаўнікам. Усведамленне сваёй несумяшчальнасці з рэчаіснасцю, беднасць, трагічнае каханне паўплывалі на яго душэўны стан (з 1802 псіхічна хворы). У ранніх «Цюбінгенскіх гімнах» («Гімны да ідэалаў Чалавецтва», 1790—97) апяваў свабоду, гармонію, хараство, сяброўства, даў канцэпцыю бясконцага руху чалавецтва да дасканаласці. Пераход да сталай паэзіі (2-я пал. 1790-х г.) адзначаны зваротам да ант. верша. Стараж. Эладу Гёльдэрлін успрымаў як эталон гарманічнага існавання (філас. оды і элегіі «Майн», «Некар», «Гайдэльберг», «Мая ўласнасць», паэма «Архіпелаг» і інш.). Філас.-лірычны раман «Гіперыён, ці Пустэльнік у Грэцыі» (т. 1—2, 1797—99) прасякнуты любоўю да мінулага Грэцыі і трывожным роздумам пра шляхі цывілізацыі. У цэнтры філас. трагедыі «Смерць Эмпедокла» (1798—99) праблемы пошукаў найлепшага грамадскага ладу і духоўныя супярэчнасці генія. Пераклады трагедый Сафокла, эпінікіяў Піндара стымулявалі яго пераход да т.зв. «жорсткага стылю», які стаў адметнай рысай позніх філас. гімнаў Гёдэрліна, аб’яднаных умоўнай назвай «Айчынныя песняпевы». Яны ствараюць шырокую панараму гіст. руху еўрап. цывілізацыі («Вяртанне на радзіму», «Ля вытокаў Дуная», «Рэйн», «Тытаны», «Свята міру» і інш.). Паэзія Гёдэрліна паўплывала на творчасць многіх еўрап. паэтаў. На бел. мову вершы Гёдэрліна перакладаў В.Сёмуха.
pleasant associations with childhood holidays прые́мныя асацыя́цыі, звя́заныя з адпачы́нкам у дзяці́нстве
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
renew[rɪˈnju:]v.
1. аднаўля́ць; рэстаўры́раваць;
renew one’s friendship аднаві́ць сябро́ўства;
The window frames will have to be renewed. Трэба будзе аднавіць аконную раму.
2. прадаўжа́ць, праця́гваць;
I must remember to renew the car insurance. Я павінен не забыцца прадоўжыць страхоўку аўтамабіля.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Тавары́ства ’сукупнасць людзей аднаго рамяства або звання’ (Нас.), ’група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі’, ’блізкасць, заснаваная на такіх адносінах’, ’арганізацыя, у якую ўваходзяць раўнапраўныя ўдзельнікі’ (ТСБМ), ’асацыяцыя, суполка’ (Ласт., Некр. і Байк.), ’кампанія; людзі аднаго ўзросту’ (Сержп. Прымхі; узд., Жд. 1), тавары́ство ’аднагодкі, равеснікі’ (іўеў., чэрв., капыл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’дружбакі, сябры’ (ваўк., лях., пух., Сл. ПЗБ). Дапускаецца запазычанне з польск.towarzystwo з шырокім колам значэнняў, аднак, паводле Векслера (Гіст., 176), у выніку адзначанага ў XV-XVI стст. спрашчэння збегу зычных шляхам адпадзення пачатковага ш перад с: таварыш > таварыства, параўн. у Насовіча: тавары́шства (товари́шство) побач з тавары́ства (товари́ство) ’прыяцельства, сяброўства’, ’група людзей аднаго рамяства або звання’ (Нас.). Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
fracture
[ˈfræktʃər]1.
v.
злама́ць (руку́); злама́цца
2.
n.
1) раско́ліна, расшчэ́піна, трэ́шчына f. (у сьцяне́)
2) перало́м, злом -у m. (ко́сьці)
3) разры́ў -ву m. (сябро́ўства)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дру́жба, ‑ы, ж.
Блізкія прыязныя адносіны паміж кім‑н., заснаваныя на ўзаемнай прыхільнасць, агульнасці інтарэсаў і пад.; сяброўства. Даўняя дружба. Дружба народаў СССР. □ Наш доўг быў ісці, прабівацца да роднай зямлі, а доўг салдацкай дружбы патрабаваў ад мяне несці параненага сябра.Шамякін.Былі слаўныя вечары іх блізкасці і дружбы — хіба не можа быць дружбы паміж мужчынам і жанчынаю?Колас.
•••
Не ў службу, а ў дружбу; не па службе, а па дружбегл. служба.
Дружба дружбай, а служба службай — нельга парушаць службовых законаў у імя дружбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.
1. Замацавацца, сцягнуцца вузлом, бантам і пад. Гальштук добра завязаўся.// Абгарнуцца, накрыцца чым‑н., завязаўшы канцы вузлом. Марыя Кудзіна завязалася хусткай па самыя вочы.Васілевіч.
3.(1і2ас.неўжыв.). Утварыцца, узнікнуць (звычайна пра плод). Пры клопатах такіх расліна забуяла між другіх, На ёй агурок цудоўны завязаўся.Корбан.На яблынях пышных у маі Завязаліся з кветак плады.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)