(de Monet; 1.8.1744, Базантэн, Францыя — 18.12.1829),
французскі прыродазнавец, стваральнік цэласнай тэорыі развіцця жывога свету (гл.Ламаркізм). Чл. Парыжскай АН (1783). У 1772—76 у Вышэйшай мед. школе ў Парыжы. Праф. Музея прыродазнаўчай гісторыі. Навук. працы па эвалюцыі жывога свету, распрацоўцы класіфікацыі і сістэматыкі раслін, палеанталогіі, зоапсіхалогіі. Увёў падзел жывёл на пазваночных і беспазваночных, тэрмін «біялогія», апісаў шмат відаў выкапнёвых і сучасных арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАПЛА́Н (ад мана... + лац. planum плоскасць),
самалёт або планёр з адной нясучай паверхняй (крылом), якая размешчана па абодва бакі фюзеляжа.
Адрозніваюць нізкаплан (з нізкім размяшчэннем крыла), сярэдне- і высакаплан. Крыло М. можа быць свабоднанясучым, падкосным ці расчалачным (замацаваным знізу і зверху падкосамі або расчалкамі). У параўнанні з біпланам М. мае лепшую абцякальнасць форм, меншае лабавое супраціўленне, большыя скорасці лёту. Свабоднанясучы М. — асн. тып сучасных самалётаў. Іл.гл. да арт.Авіяцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арэ́на, ‑ы, ж.
1. Пакрытая пяском ці апілкамі круглая пляцоўка пасярэдзіне цырка, на якой паказваюцца цыркавыя нумар. У цырку Вараны быў у жанглёра... У волкі аўса, не знаў на працы зморы: Па крузе толькі ён арэну абягаў.Корбан.//перан.; чаго. Месца, дзе адбываецца што‑н. Зямля Беларусі не раз была арэнай жорсткіх бітваў, не адна варожая зграя палягла.. пад ударамі з’яднаных сіл рускіх, беларусаў, украінцаў.Хромчанка.
2.перан.; чаго або якая. Ніва, галіна дзейнасці. Літаратурная арэна. Арэна інтэлектуальнай дзейнасці. Арэна барацьбы. Працоўная арэна. Шахматная арэна. □ Незвычайна шырокая і разнастайная ў сучасных умовах дзейнасць нашай партыі на міжнародны арэне.Брэжнеў.
[Лац. arena — пясок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкарна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Падрэзаць, абстрыгчы вельмі коратка, няроўна. Абкарнаць валасы.// Няўмела скараціць які‑н. тэкст, зрабіць непажаданыя купюры. Абкарнаць кнігу.//перан. Пазбавіць якое‑н. вучэнне, тэорыю чаго‑н. істотнага; сказіць. Не баючыся памыліцца, можна сказаць, што з гэтага, надзвычай багатага думкамі, разважання Энгельса сапраўдным здабыткам сацыялістычнай думкі ў сучасных сацыялістычных партыях стала толькі тое, што дзяржава «адмірае», па Марксу, у адрозненне ад анархічнага вучэння аб «адмене» дзяржавы. Так абкарнаць марксізм значыць звесці яго да апартунізму, бо пры такім «тлумачэнні» застаецца толькі смутнае ўяўленне аб павольным, роўным, паступовым змяненні, аб адсутнасці скачкоў і бур, аб адсутнасць рэвалюцыі.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыва́н1, ‑а, м.
Тканы, звычайна варсісты ўзорчаты выраб для ўпрыгожвання сцен, высцілання падлогі і пад. На сцяне вісеў вельмі дарагі дыван з цудоўна вытканым альпійскім краявідам.Даніленка.Падлогу ўсцілаў мяккі дыван.Арабей.//перан.; чаго або які. Пра тое, што падрывае зямлю суцэльным слоем. Усю зямлю навокал засцілаў густы дыван невысокай мяккай травы.Шахавец.Выйшаў на прасторы — снежны лёг дыван, Засцілае сонца шэранню туман.Хведаровіч.
дыва́н2, ‑а, м.
1. Савет вышэйшых саноўнікаў пры султане ў ранейшай Турцыі.
2. Урадавыя ўстановы па адміністрацыйных і судовых справах у некаторых сучасных краінах мусульманскага Усходу.
3. Назва зборніка лірычных вершаў ва ўсходніх літаратурах.
[Перс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плу́ца, плу́ці, пліцы, плюц, плюцы ’лёгкае’ (Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., Жд. 2). З польск.płuco ’тс’, якое — з першаснагаpluce (XV–XVIII стст.); звычайна płuca < прасл.*plutje < і.-е.*pleuf‑jo: (літ.plaučiai ’лёгкія’, лат.plaušas ’тс’, ст.-прус.plauti ’лёгкае’, першапачаткова ’тое, што плавае’, сюды ж грэч.ττλεύμων ’лёгкае’, лац.pulmo і пад. (Банькоўскі, 2, 631). У сучасныхусх.-слав. мовах не захавалася, стараж.-рус.плюче ’лёгкае’, ст.-укр.плюча ’лёгкія’ < *płʼutja, да пльщъ1 плаваць (гл.) (Фасмер, 3, 290; Пімчук, Давньорус., 311).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАМБАМЁТ,
артылерыйская гармата для навясной стральбы асколачнымі гранатамі і бомбамі. Калібр 20—152 мм. У 1-ю сусв. вайну бамбамёты былі на ўзбраенні многіх армій. Будовай падобныя да мінамётаў, аднак зараджаліся з казённай часткі. Выкарыстоўваліся як гарматы суправаджэння пяхоты ў баі для знішчэння праціўніка ў траншэях і акопах; саступілі месца мінамётам. На сучасных надводных ваен. караблях бамбамёты — устаноўкі для стральбы глыбіннымі бомбамі па падводных лодках і тарпедах.
Да арт.Бамбамёт. Рэактыўная бамбамётная ўстаноўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАРАНО́ВЫ ЛБЫ»,
скалістыя выступы карэнных горных пародаў, згладжаныя і адпаліраваныя ледавіком. Даўж. да некалькіх соцень метраў, выш. да 50 м. Назва паходзіць ад іх формы (нагадвае лбы бараноў). Звычайна схіл, накіраваны ў бок, адкуль рухаўся ледавік, пакаты, гладка адпаліраваны, з ледавіковымі драпінамі на паверхні, супрацьлеглы — больш стромкі і няроўны. Групы дробных «Барановых лбоў» наз. кучаравымі скаламі. Пашыраны ў абласцях мінулых і сучасных абледзяненняў, найб. шматлікія ў Скандынавіі, Карэліі, на Кольскім п-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСО́ЎСКІ (Вадзім Васілевіч) (19.1.1900, Масква — 2.8.1972),
рускі альтыст, выканаўца на віёль д’амур, педагог. Нар.арт. Расіі (1965). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1922), з 1935 яе прафесар. Адзін са стваральнікаў сав. альтовай школы. Арганізатар і ўдзельнік Квартэта імя Л.Бетховена (1923—66). Першы выканаўца многіх твораў для альта сучасных кампазітараў, а таксама адноўленай ім незакончанай санаты для альта і фп. М.Глінкі. Аўтар апрацовак і транскрыпцый твораў для альта, віёль д’амур і інш. інструментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГУ́ЧЫЯ, кнідарыі (Cnidaria),
тып кішачнаполасцевых. 4 кл.: гідроідныя, сцыфоідныя, каралавыя паліпы і выкапнёвыя кануляты (Conulata). Каля 9 тыс.сучасных і 20 тыс. вымерлых відаў.
Пашыраны ва ўсіх морах. Ёсць прэснаводныя віды (гідры), у т. л. на Беларусі.
Адзінкавыя або каланіяльныя арганізмы. 2 жыццёвыя формы: прымацоўваюцца да субстрату (паліпы) або плаваюць (медузы). Цела з 2 слаёў — эктадэрмы і энтадэрмы. Паміж імі студзяністападобная мезаглея. У эктадэрме ёсць жыгучыя клеткі. Большасць раздзельнаполыя. Размнажэнне палавое і бясполае. Кормяцца беспазваночнымі.