ГАРБАЦЭ́ВІЧЫ,

вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Бабруйск—Старыя Дарогі. Цэнтр сельсавета. За 15 км на З ад горада і чыг. ст. Бабруйск, 125 км ад г. Магілёў. 545 ж., 190 двароў (1996). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 5, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРА́ЖНА,

вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пн ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 130 км ад Мінска, 459 ж., 216 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 6, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Страйхо́ды ‘басаножкі’ (Сл. рэг. лекс.), срайхо́ды ‘старыя боты з адрэзанымі халявамі’ (мядз., Шатал.). Няясна. Відаць, складанае слова, другая частка — да хадзіць, ход, параўн. скараходы, хадакі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

макулату́ра

(ням. Makulatur, ад лац. maculare = пэцкаць)

1) непрыгодная папера, старыя кнігі, часопісы, газеты, прызначаныя для перапрацоўкі на папяровых фабрыках;

2) перан. бяздарныя літаратурныя творы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

заи́гранный

1. (истрёпанный — о картах) зашмальцава́ны;

ста́рые заи́гранные ка́рты стары́я зашмальцава́ныя ка́рты;

2. (утративший свежесть) зайгра́ны;

заи́гранная пье́са зайгра́ная п’е́са.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапазна́, прысл.

Разм. Да позняга часу. Янук пазнаў Старыя месцы, дзе з Банадыком, Палюючы калісьці, дапазна Цягаліся за раненым ваўком. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барахо́льшчык, ‑а, м.

Разм.

1. Чалавек, які скуплівае і перапрадае старыя рэчы.

2. Чалавек, які захапляецца набыццём рэчаў, асабліва адзення, абутку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́ркі, ‑каў; адз. апорак, ‑рка, м.

Старыя боты з адрэзанымі халявамі. Апоркі, аб якіх ішла размова, былі бязлітасна разбітыя і зношаныя. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́ззе, ‑я, н., зб.

Палазы саней. У адным кутку стаялі новыя восі.., палоззе на сані, два старыя колы з новымі абадамі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АКСІЎРО́З,

інвазійная хвароба коней, аслоў, мулаў, зебраў, якая выклікае парушэнне дзейнасці стрававальнага тракту, пашкоджанне скуры каля кораня хваста (зачос хваста). Узбуджальнік — вастрыца конская, што паразітуе пераважна ў абадочнай кішцы тоўстага кішэчніка. Яйцы развіваюцца ў вонкавым асяроддзі. Заражэнне адбываецца праз кармы, ваду, пры аблізванні навакольных прадметаў, забруджаных яйцамі вастрыц. Хварэюць часцей маладыя і старыя коні ў стойлавы перыяд.

т. 1, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)