цыта́та, ‑ы, ДМ ‑таце, ж.
Даслоўная вытрымка з якога‑н. тэксту ці прамовы. [Прамоўца] прыводзіць дзесяткі два цытат з старажытных грэкаў і рымлян. Лынькоў.
[Ад лац. cito — заклікаю ў сведкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУГУ́Н,
мастацкі музей у Пекіне. Засн. ў 1914 як сховішча найбагацейшых калекцый кіт. мастацтва. У складзе Гугуна зборы карцін, бронзавых вырабаў, скульптуры, помнікаў ювелірнага мастацтва і маст. рамёстваў. Размешчаны ў комплексе «Старажытных палацаў» (б. імператарскай рэзідэнцыі) у цэнтры «Забароннага горада» — найб. старажытнай ч. Пекіна.
т. 5, с. 519
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
то́га, -і, ДМ то́зе, мн. -і, тог, ж.
У старажытных рымлян: верхняе мужчынскае адзенне, род мантыі, звычайна з белай шэрсці.
◊
Убірацца ў тогу каго-чаго (кніжн.) — спрабаваць выдаць сябе за каго-н. або заваяваць сабе якую-н. рэпутацыю, не маючы на гэта дастатковых падстаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГЕ́РЦАГ (ням. Herzog),
у старажытных германцаў выбарны правадыр племені; у Зах. Еўропе ў час ранняга сярэдневякоўя — племянны князь; у час феад. раздробленасці — буйнейшы тэрытарыяльны ўладальнік, які займаў 2-е месца пасля караля ў сістэме ваенна-леннай іерархіі; з ліквідацыяй феад. раздробленасці — адзін з вышэйшых дваранскіх тытулаў.
т. 5, с. 201
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гладыя́тар, ‑а, м.
У Старажытных Рыме — узброены барэц, звычайна з абучаных рабоў або ваеннапалонных, які змагаўся на арэне цырка з другім такім барцом або дзікімі звярамі.
[Лац. gladiator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клі́напіс, ‑у, м.
1. Спосаб пісьма старажытных народаў Пярэдняй Азіі, клінападобныя знакі якога наносілі на гліну або камень. Вавілонскі клінапіс.
2. Тэкст, напісаны клінапісам. Расшыфроўка клінапісу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накале́ннік, ‑а, м.
Накладка, павязка і пад., якая носіцца на калене. [Марынчук:] — На мне — боты, шаравары салдацкія з накаленнікамі. Ракітны. // Частка старажытных баявых даспехаў, якая закрывала калена.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да філалогіі, звязаны з філалогіяй. Філалагічны факультэт. Філалагічная навука. // Заснаваны на метадах філалогіі. Філалагічнае даследаванне. Філалагічны аналіз старажытных пісьмовых помнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спі́сак, ‑ска, м.
Тое, што і спіс. Усіх, каго прынялі ў першы клас, настаўніца выклікала па спіску, размаўляла з імі. Навуменка. Старажытных [глагалічных] спіскаў знойдзена вельмі мала. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жрэц, жраца́, мн. жрацы́, жрацо́ў, м.
1. У старажытных рэлігіях: свяшчэннаслужыцель, які спраўляў богаслужэнне і выконваў абрад ахвярапрынашэння.
2. перан., чаго. Той, хто прысвяціў сябе служэнню чаму-н. (навуцы, мастацтву і пад.).
Жрацы мастацтва.
|| ж. жры́ца, -ы, мн. -ы, жрыц.
|| прым. жрэ́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)