КАЛЕКТЫ́ЎНЫЯ СРО́ДКІ ЗАСЦЯРО́ГІ,

збудаванні і сродкі для групавой аховы войск і насельніцтва ад сродкаў паражэння. Уключаюць: фартыфікацыйныя збудаванні (акопы, бліндажы, сховішчы, траншэі, укрыцці, шчыліны, збудаванні агнявыя і пунктаў кіравання і інш.); ахоўныя збудаванні грамадзянскай абароны; герметызаваныя мед. палаткі, спец. аўтамашыны з фільтравентыляцыйным абсталяваннем. Бываюць герметызаваныя (забяспечваюць ахову ад радыеактыўных, хім. і біял. сродкаў паражэння) і негерметызаваныя. Гл. таксама Засцярога ад зброі масавага знішчэння, Засцярога супраць іанізавальнага выпрамянення.

т. 7, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАБО́ЧЫЯ СРО́ДКІ ВЫМЯРЭ́ННЯЎ,

прылады, інструменты і прыстасаванні для практычных вымярэнняў пры навук. даследаваннях, у вытв-сці, гандлі і інш. Падзяляюцца на меры, вымяральныя прылады, вымяральныя пераўтваральнікі, устаноўкі і сістэмы.

Вымяральныя ўстаноўкі і сістэмы — розныя спалучэнні мер, прылад і пераўтваральнікаў з дабаўленнем дапаможных прыстасаванняў для забеспячэння неабходных умоў вымярэнняў (крыніц току, пераключальных, рэгулявальных і вылічальных прыстасаванняў, стабілізатараў, тэрмастатаў, ліній сувязі і г.д.). Для паверкі Р.с.в. і інш. выкарыстоўваюцца ўзорныя сродкі вымярэнняў.

Літ.:

Тюрин Н.И. Введение в метрологию. М., 1973;

Бурдун Г.Д., Марков Б.Н. Основы метрологии. 3 изд. М., 1985.

т. 13, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Снатворныя і наркатычныя сродкі 6/474; 7/403; 9/621; 11/63, 486

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Седатыўныя і нейраплегічныя сродкі 3/484; 6/474; 7/78; 9/247, 465; 11/448

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІНДЫВІДУА́ЛЬНЫЯ СРО́ДКІ ЗАСЦЯРО́ГІ,

комплекс сродкаў для засцярогі ад пападання ў арганізм, на скуру і адзенне (абмундзіраванне) атрутных і радыеактыўных рэчываў, біял. (бактэрыяльных) сродкаў, а таксама для памяншэння ступені паражэння светлавым выпрамяненнем ядз. выбуху. Да іх адносяцца процівагазы, ахоўныя накідкі, панчохі, пальчаткі, прамочанае спец. саставамі абмундзіраванне, спец. камплекты ахоўнага адзення. Гл. таксама Засцярога ад зброі масавага знішчэння, Засцярога супраць іанізавальнага выпрамянення.

т. 7, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сро́дак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сро́дак сро́дкі
Р. сро́дку сро́дкаў
Д. сро́дку сро́дкам
В. сро́дак сро́дкі
Т. сро́дкам сро́дкамі
М. сро́дку сро́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

авіятра́нспарт

‘сродкі перавозу’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. авіятра́нспарт
Р. авіятра́нспарту
Д. авіятра́нспарту
В. авіятра́нспарт
Т. авіятра́нспартам
М. авіятра́нспарце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кантрацэпты́вы, -аў (спец.).

Процізачаткавыя сродкі.

|| прым. кантрацэпты́ўны, -ая, -ае.

Кантрацэптыўныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантро́ўка

‘тэхнічныя сродкі, якія прадухіляюць адкручванне гаек, шрубоў, балтоў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кантро́ўка кантро́ўкі
Р. кантро́ўкі кантро́вак
Д. кантро́ўцы кантро́ўкам
В. кантро́ўку кантро́ўкі
Т. кантро́ўкай
кантро́ўкаю
кантро́ўкамі
М. кантро́ўцы кантро́ўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ме́дыя, нескл., мн.

Сродкі масавай інфармацыі.

Беларускія м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)