капі́ца, ‑ы, ж.

Невялікая капа сена, саломы. [Васіль] падкінуў пару капіц сена з дальняга ўрочышча. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́згіны ед. нет приспособле́ние для но́ски се́на, соло́мы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́на, -а, н.

Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле.

|| памянш.-ласк. сянцо́, -а́, н.

|| прым. сянны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назапа́сіць, -па́шу, -па́сіш, -па́сіць; -па́шаны; зак., чаго.

Нарыхтаваць пэўную колькасць чаго-н.

Н. сена на зіму.

|| незак. назапа́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Зграбаць скошаную траву, збажыну і пад. ў валкі.

В. сена.

|| наз. валкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

truss1 [trʌs] n.

1. med. банда́ж

2. бэ́лька

3. вяза́нка, вя́зка; пук (саломы, сена і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hayloft

[ˈheɪlɔft]

n.

вы́шкі на се́на, сенава́л -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hayrick

[ˈheɪrɪk]

n.

стог се́на, стажо́к -ка́ m., dim.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АСТРО́ЎКІ,

тып азярода з вертыкальна ці нахілена пастаўленых адна да адной жэрдак з абрубкамі сукоў. Пашыраны ў цэнтр. раёнах Беларусі. Служаць для дасушвання збажыны, сена, бульбоўніку і інш.

т. 2, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адкра́сці, -кра́ду, -кра́дзеш, -кра́дзе; -кра́дзены; зак., каго-што (разм.).

Украсці; украсці тое, што было забрана, адабрана.

А. сена.

|| незак. адкра́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)