нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік франкфурцкай школы. З 1934 у ЗША. З 1954 праф. Брандэйскага, з 1965 — Каліфарнійскага ун-таў. Яго погляды фарміраваліся пад уплывам М.Хайдэгера, Г.Гегеля, З.Фрэйда, К.Маркса. Лічыў, што «індустрыяльнае грамадства» забяспечвае лаяльнасць сваіх «функцыянераў», фарміруючы ў іх «аднамерную» структуру схільнасцей, якія не выходзяць за сацыякульт. межы гэтага грамадства. Магчымасць рэв. змен на сац. узроўні звязваў з грамадскімі групамі людзей, якія яшчэ не інтэграваны індустр. грамадствам (моладзь, люмпены, нац. меншасці, насельніцтва краін «трэцяга свету»); на антрапалагічным узроўні — з адвечнымі эратычнымі схільнасцямі людзей (называў «сексуальнай рэвалюцыяй»), на культ. узроўні — з авангардысцкім сюррэалістычным мастацтвам, што адлюстроўвае бунт гэтых схільнасцей супраць «рэпрэсіўнай» культуры. У 1960-я г. яго ідэі былі папулярныя сярод «новых левых» экстрэмістаў, якія ставілі за мэту «таталітарную рэвалюцыйную вайну» супраць «познакапіталістычнага грамадства», яго культуры і «аўтарытарнай асобы». Аўтар прац: «Трансцэндэнтальны марксізм» (1930), «Аднамерны чалавек» (1964), «Контррэвалюцыя і бунт» (1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́РД (Ward) Лестэр Франк (18.6.1841, г. Джоліет, штат Ілінойс, ЗША — 18.4.1913),
амерыканскі сацыёлаг і палеантолаг. Прэзідэнт Амер. сацыялагічнай асацыяцыі (1906—08). Навук. дзейнасць пачынаў як геолаг і палеантолаг; адзін з заснавальнікаў палеабатанікі. Яго сацыялагічныя погляды фарміраваліся пад уплывам эвалюцыянісцкіх ідэй А.Конта і Г.Спенсера. Выступаў супраць біялагізму і жорсткага дэтэрмінізму ў сацыялогіі; лічыў, што ў аснову сац. навукі павінны быць пакладзены прынцыпы псіхалогіі, што сац. працэсы адрозніваюцца ад прыродных мэтанакіраваным і творчым характарам. У якасці першаснай сац. сілы разглядаў жаданні, на аснове якіх фарміруюцца інтэлектуальныя, маральныя і эстэт. патрэбнасці. Паводле У., рэалізацыя патрэбнасцей у творчай дзейнасці чалавека забяспечвае развіццё грамадства. Абсалютызаваў ролю чалавечага інтэлекту як гал. фактару гіст. развіцця; лічыў, што навука павінна забяспечваць тэарэт. фундамент сац. прагрэсу. Выступаў з ідэямі пабудовы ідэальнага грамадства, у якім кантроль над сац. сіламі будзе ажыццяўляцца пры дапамозе «калект. розуму». Аўтар прац «Дынамічная сацыялогія, ці Прыкладная сацыяльная навука, заснаваная на статыстычнай сацыялогіі і менш складаных навуках» (1883), «Чыстая сацыялогія» (1903) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Психические факторы цивилизации. СПб. и др., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЕ́ЕЎ Пётр Мікалаевіч (22.8.1908, с. Старынскае Пільнінскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 18.10.1990),
расійскі філосаф і сацыёлаг. Акад.АНСССР (1960, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Горкаўскі пед.ін-т (1930). З 1936 у Ін-це філасофіі АНСССР. З 1941 у апараце ЦККПСС, адначасова ў 1945—49 гал. рэдактар час. «Большевик», у 1954—55 — час. «Партийная жизнь». З 1955 дырэктар Ін-та філасофіі АНСССР, адначасова з 1959 акадэмік-сакратар Аддзялення эканам., філас. і прававых навук АНСССР. У 1962—67, 1971—88 віцэ-прэзідэнт АНСССР, у 1967—73 дырэктар Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Навук. працы па праблемах дыялект. і гіст. матэрыялізму, грамадскага развіцця, навук. пазнання, гісторыі зах.-еўрап. і рус. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.:
Исторический материализм как наука об основных законах общественного развития. М., 1951;
Диалектика современного общественного развития. М., 1965;
Марксизм в XX в.: Маркс, Энгельс, Ленин и современность. 2 изд. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ВЕЛЬ Сяргей Аляксандравіч (н. 17.10.1940, в. Геруцева Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.сацыёлаг і філосаф. Д-р сацыялагічных н. (1990), канд.філас.н. (1977). Скончыў Маскоўскі ун-т (1969). З 1969 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1970 у трэсце «Беларусмантажспецбуд». З 1974 у БДУ. З 1981 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 заг. аддзела Ін-та сацыялогіі і сац. тэхналогій Нац.АН Беларусі (у 1991—93 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах сац. палітыкі, развіцця сац. сферы і сац. структуры грамадства, матывацыі і стымулявання працы і эканам. актыўнасці, тэорыі і методыкі сацыялагічных даследаванняў.
Тв.:
Социальная сфера общества и личность. Мн., 1988;
Социальная политика суверенной Беларуси. Мн., 1996 (разам з Р.А.Смірновай);
Тенденции изменения социальной структуры Беларуси. Мн., 1996;
Социальная структура, мобильность, идентификация. Мн., 1998 (разам з А.У.Рубанавым, Р.А.Смірновай);
Трудовой коллектив и рынок: опыт социол. анализа. Мн., 1999 (разам з В.В.Бушчыкам);
Политические элиты России и Белоруссии. М.; Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТНАМЕТАДАЛО́ГІЯ (ад этнас + метадалогія),
кірунак у сучаснай зах. сацыялогіі, прадстаўнікі якога імкнуцца зрабіць метады даследавання першабытных народаў і іх культур метадалогіяй вывучэння ўсіх сац. і культ. з’яў. Фарміраванне Э. пачалося з кнігі амер. сацыёлага Г.Гарфінкеля «Даследаванне па этнаметадалогіі» (1967). Ідэйныя вытокі Э. — філасофія экзістэнцыялізму, фенаменалагічная сацыялогія, культ. і сац. антрапалогія. Прадстаўнікі Э. (А.Сікурэл, Г.Сакс, Дж.Джэферсан і інш.) сцвярджаюць, што члены прымітыўных грамадстваў не ў стане былі апісаць і тым больш растлумачыць функцыянаванне існуючых у гэтых грамадствах сац. парадкаў, а ў сучасных індустр. грамадствах і постіндустр. грамадствах большасць грамадзян бярэ ўдзел у стварэнні, рэарганізацыі і функцыянаванні сац. ін-таў. Паводле Э., сацыёлаг у даследаванні сац. рэальнасці не павінен абмяжоўваць шырокаўжывальную лексіку, якая з’яўляецца механізмам сац. камунікацыі паміж людзьмі. Прыхільнікі Э. лічаць, што навук. тэрміны, канцэпцыі, тэорыі з’яўляюцца другаснымі, вытворнымі ад штодзённых зносін і вопыту людзей, у працэсе якога ствараецца аб’ектыўная рэальнасць. Таму, каб пранікнуць у сутнасць сац. працэсаў, неабходна звесці тэарэт. канструкты да цвярозага сэнсу, які заключаецца ў глыбінях этн. свядомасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКЕ́ВІЧ Сяргей Анатолевіч (н. 12.11.1949, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. філосаф, культуролаг, сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1991), праф. (1992). Прэзідэнт Міжнар. акадэміі вывучэння нац. меншасцей (з 1996). Сын А.Ф.Яцкевіча. Скончыў БДУ (1978). З 1973 у Брэсцкім тэхн. ін-це. З 1982 у Брэсцкім ун-це (у 1991—92 заг. кафедры). З 1999 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ Польшчы. Навук. працы па метадалогіі сац. пазнання і кіравання сац. працэсамі, культуры бел. памежжа, адукацыі нац. меншасцей. Распрацаваў канцэпцыі «Нацыянальна-культурнае развіццё нацыянальных меншасцей Беларусі» (1996), «Беларуская дыяспара» (1997). Рэдактар-складальнік навук. зб-каў: «Нацыянальная адукацыя» (кн. 1—9, 1992—98), «Нацыянальныя меншасці Беларусі» (кн. 1—3, 1996), «Культура беларускага пагранічча» (кн. 1—6, 1997—99).
Тв.:
Социальный эксперимент и научное управление обществом. Мн., 1984;
Диалектика управления: Роль науч. знаний в управлении обществ. процессами. Мн., 1989;
Kultura białorusko-polsko-ukraińskiego pogranicza. Віаłystok;
Brześć, 1998 (у сааўт.);
Edukacja regionalna mniejszości narodowych i etnicznych. Gdańsk, 1999 (у сааўт.);
O potrzebie dialogu kultur i ludzi. Warszawa, 2000 (у сааўт.);
Deteminanty procesów społecznych a potrzeby narodowe. Brzest;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЯКО́ВІЧ Надзея Мікалаеўна (н. 1.12.1946, в. Сакалы Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел.сацыёлаг, філосаф і палітолаг. Д-р сацыялаг. н. (1993), канд.філас.н. (1976), праф. (2000). Скончыла БДУ (1971), дзе і працуе (з 1994 праф. кафедры паліталогіі). Навук. працы па праблемах паліт. і сац.-класавай трансфармацыі сучасных грамадстваў, сац. адносін, правоў і свабод чалавека. Распрацавала тэарэт. асновы сацыялогіі творчасці і новыя канцэптуальныя падыходы да вывучэння паліт. працэсаў і дзейнасці ін-таў грамадз. супольнасці як феноменаў сац. творчасці. Аўтар навуч., вучэбна-метадычных і практычных дапаможнікаў па курсах «Паліталогія (1998, 2001)», «Правы і свабоды чалавека» (2001). Навук. рэдактар і сааўтар «Паліталагічнага слоўніка» (2004).
Тв.:
Социальная активность рабочего класса. Мн., 1978;
Политическая деятельность как феномен социального творчества // Право и демократия. Мн., 1998. Вып. 9;
Лоббистские группы как институты гражданского общества // Там жа. Мн., 1999. Вып. 10;
Социальное государство как основной гарант прав человека // Выбр.навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 3;
Права человека: «прирожденная» данность, или социокультурное образование // Право и демократия. Мн., 2003. Вып. 14;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМЕ́НКА Валерый Адамавіч (н. 19.5.1960, зернесаўгас імя Ушакова Акломінскай вобл., Казахстан),
бел.сацыёлаг. Д-р сацыялаг. н. (1998), канд.эканам.н. (1991). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1984). З 1984 у Бел. філіяле Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та працы Дзяржбуда СССР. З 1990 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі (у 1990—93 вучоны сакратар, з 2002 заг. сектара сац. стратыфікацыі). У 1999—2000 нач. упраўлення па рабоце з дыпламат. корпусам і замежнымі ўстановамі Гал. ўпраўлення «Дыпсервіс» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сацыялогіі адукацыі, праблемах сац. стратыфікацыі і сац. мабільнасці ў пераходным грамадстве, каштоўнасных арыентацый моладзі.
Тв.:
Современная белорусская молодежь: социальные ориентации, положение, тенденции и перспективы развития. Мн., 1993 (у сааўт.);
Кваліфікацыя працаўніка ва ўмовах рынку // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1995. №3;
Образование в трансформируемом обществе. Мн., 1996;
Применение социологических методов в учебно-воспитательном процессе. Мн., 2000 (у сааўт.);
Система образования Беларуси на пороге XXI века // Социология. 2000. №1—2;
Динамика ценностных ориентаций молодежи в трансформируемом обществе. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭВІЯ́НТНЫЯ ПАВО́ДЗІНЫ,
паводзіны з адхіленнем ад агульнапрынятых у грамадстве прававых і маральна-этычных норм. Асн. іх віды: злачыннасць, алкагалізм, наркаманія, прастытуцыя, самазабойствы, сексуальная разбэшчанасць. Узнікненне Д.п. абумоўлена недахопамі выхавання, дэфектамі маральнай і прававой свядомасці, нізкім узроўнем інтэлектуальнага развіцця асобы, неспрыяльным уплывам спадчыннасці, асаблівасцямі характару, інтарэсаў і патрэбнасцей чалавека, яго эмацыянальна-валявой дзейнасці і інш. фактарамі. Італьян. псіхіятр Ч.Ламброза лічыў «крымінальны тып» своеасаблівым «вынікам» дэградацыі на больш ранніх стадыях чалавечай эвалюцыі. Франц.сацыёлаг Э.Дзюркгейм і прыхільнікі яго канцэпцыі сцвярджалі, што распаўсюджванню Д.п. садзейнічаюць сац.-эканам. і паліт. нестабільнасць, рэзкія змены ў грамадскім жыцці, сац. канфлікты, стрэсы і інш. Паводле тэорый анаміі і сацыялізацыі, праявы Д.п. узрастаюць, калі сацыяльна дапушчальныя сродкі дасягнення грамадскіх і індывід. мэт выконваюцца не ўсімі людзьмі або калі іх уваходжанне ў сац. жыццё адбываецца ў абставінах цярпімых адносін грамадства да амаральных учынкаў, насілля. У 1960-я г. атрымала пашырэнне канцэпцыя стыгматызацыі, паводле якой Д.п. — заканамерны вынік своеасаблівага «наклейвання» на чалавека ярлыкоў накшталт «алкаголік», «наркаман», «прастытутка» і імкнення сацыяльна ізаляваць, прыцягнуць да адказнасці, выправіць ці вылечыць такіх людзей. Існуюць канцэпцыі, у якіх сцвярджаецца, што Д.п. абумоўлены асаблівасцямі будовы чалавечага цела, анамаліямі палавых храмасом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ Максім Максімавіч (8.9.1851, г. Харкаў, Украіна — 5.4.1916),
расійскі гісторык, юрыст, сацыёлаг, этнограф. Акадэмік Пецярбургскай АН (1914, чл.-кар. 1899). Скончыў Харкаўскі ун-т (1872), адукацыю працягваў у Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі. Праф. Маскоўскага (1878—87), Пецярбургскага (1905—16) ун-таў і шэрагу ун-таў Еўропы і Амерыкі. З 1895 віцэ-старшыня, з 1907 старшыня Міжнар. ін-та сацыялогіі, чл.Т-ва сацыялогіі ў Парыжы. Вымушаны доўгі час працаваць за мяжой, К. часта выкарыстоўваў замежную тэматыку і матэрыялы для вырашэння рас. праблем, звязаных з развіццём капіталізму. Асн. законам сацыялогіі лічыў закон прагрэсу. Як гісторык выкарыстоўваў гіст.-параўнальны метад, асабліва з мэтай супастаўлення дзярж., паліт. і эканам. дакапіталіст. грамадстваў Еўропы, у т. л. і Расіі. Аўтар прац па гісторыі абшчыны, Франц. рэвалюцыі канца 18 ст., праблемах зах.еўрап. феадалізму і агульных пытаннях сац. развіцця, этнаграфіі.
Тв.:
Общинное землевладение, причины, ход и последствия его разложения. Ч. 1. М., 1879;
Закон и обычай на Кавказе. Т. 1—2. М., 1890;
Происхождение современной демократии. Т. 1—4. М., 1895—97;
Экономический рост Европы до возникновения капиталистического хозяйства. Т. 1—3. М., 1898—1903;
Социология. Т. 1—2. М., 1910.
Літ.:
Сафронов Б.Г. М.М.Ковалевский как социолог. М., 1960.