КАВУ́Н (Citrullus),

род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. 3—5 відаў. Пашыраны на Пд Еўропы, у Паўн. і Паўд. Афрыцы, Азіі і Аўстраліі. На Беларусі вырошчваюць К. сталовы (C. vulgaris), пераважна ў цяпліцах і на ўцепленым грунце; пры выкарыстанні расаднага спосабу яго можна вырошчваць і ў адкрытым грунце на паўд. і паўд.-зах. схілах.

К. сталовы — аднагадовая расліна з паўзучым, галінастым, апушаным сцяблом. Лісце рассечанае, апушанае, з васковым налётам. У пазухах лісця ўтвараюцца вусікі, у верхняй ч. сцябла — раздзельнаполыя жоўтыя кветкі. Плод — несапраўдная ягада (гарбузіна). Мякаць сакаўная, салодкая, мае цукры (да 11%), вітаміны, карацін, мінер. рэчывы. Сарты: Любімец хутара Пяцігорска, Стокса, Крымскі пераможца.

У.​П.​Пярэднеў.

Кавун сталовы.

т. 7, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЦІ́ЧКІН (Яўген Мікалаевіч) (1.6.1930, Масква — 28.11.1993),

расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1978). Нар. арт. Расіі (1988). Скончыў Муз.-пед. ін-т імя Гнесіных (1958). З 1958 гукарэжысёр на радыё, адначасова выкладаў у Маск. ін-це культуры (1961—64). У 1969—78 гал. муз. рэдактар кінастудыі «Масфільм». Сярод твораў: балет «Добрае сонца» (1958), опера «Я прыйшоў даць вам волю» (паводле В.​Шукшына, 1988), аперэты, мюзіклы, муз. камедыі, у т. л. «Вяселле з генералам» (паводле А.​Чэхава, 1980), «Дыліжанс з Руана» (паводле Гі дэ Мапасана, 1985), сюіты-кантаты, музыка да кінафільмаў (больш за 70) і драм. спектакляў. Аўтар папулярных песень, у т. л. «Рамонкі схаваліся», «Салодкая ягада», «Рэха кахання», «Я люблю сваю зямлю» і інш.

т. 13, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Медуні́ца1, мядуні́ца; мядуні́шнік ’шчамяліца няясная, Pulmonaria obscura Dum. (віц., Кіс.; свісл., Сл. ПЗБ; Бяльк.), рус. смал., наўг. медуни́чник, сіб. меду́нка, укр. меду́нка, польск. miodunka, miodynka, серб.-харв. меду́нак, медуњак, меду̀ника, меду̀ница, балг. медуни́ка, палес. медуні́ца ’зябер, Galeopsis L.’ (ТС), рус. паўн. медуни́чник, медуни́ца ’тс’; медуні́ца ’спірэя вербалістая, Spiraea salicifolia L.’ (віц., Кіс.; Грыг., ТСБМ, Дэмб.), мяду́ніца ’спірэя вязавая, Spiraea ulmaria L.’ (Касп.), рус. валаг., наўг., смал. медуни́ца, серб.-харв. меду̀ника ’тс’. Да мёд (гл.). Названы паводле таго, што з’яўляюцца добрымі меданосамі. Таксама Каламіец і Шамота (Мовознавство, 1979, 4, 24).

Медуні́ца2, мідуні́чка ’сорт яблыкаў’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.). Да мёд. Названа паводле салодкага смаку. Аналагічна: укр. меду́нка, польск. miodówkaсалодкая грушка’, славен. mę̑dovka, серб.-харв. меду̀ника, medvańaсалодкая груша, яблык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саладу́хасалодкая страва з густазаваранай жытняй мукі, кулага, раўгеня’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Байк. і Некр., Др.-Падб., Сцяшк. МГ, Шн. 3, Малчанава, Мат. культ., Жд. 1, Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. сл.), ’раствор, у які апускаюць посуд пасля абпальвання’ (Жд. 1). Рус., укр. солоду́ха ’тс’. Да саладзіць (гл. салодкі) з суф. ‑уха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sweet1 [swi:t] n.

1. BrE цуке́рка

2. сало́дкая стра́ва, дэсе́рт;

What’s for the sweet? Што на дэсерт?

3. pl. sweets асало́да;

the sweets of success ра́дасці по́спеху

4. infml, dated дарага́я, лю́бая;

my sweet мая́ дарага́я; ма́я лю́бая (зваротак)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Перапой1, пырыпі́й, пэрэпі́й, перапой ’даравізна, адорванне маладых на вяселлі’ (Сл. Брэс.; брагін., Эрэм.; ТС; ЛА, 3), ’узаемныя падарункі ў пачатку вяселля’ (Шат.), ’салодкая гарэлка — прыезд маладога на другі дзень пасля вянчання да цесця і цешчы’ (Др.-Падб., Гарэц.). Назоўнік ад перапіва́ць (гл.).

Перапой2 (піряпой) ’хваравіты стан здароўя пасля вялікай колькасці выпітага спіртнога’ (Бяльк.). Да пера- і піць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мю́слі

(ням. Musli, ад фр. musse = мус)

1) камякі з розных злакаў з раздробленымі дабаўкамі (фруктамі, арэхамі і інш.);

2) салодкая ежа з размочаных (у малацэ, соку, вадзе) камякоў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

крэм

(фр. crème)

1) салодкая маса з сумесі ўзбітай смятанкі, масла, фруктовых сокаў, цукру і інш. для праслойвання і ўпрыгожвання пірожных і тортаў;

2) касмегычная мазь;

3) мазь для скуранога абутку, вакса.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Dulce etiam fugias, quod fieri amarum potest

Пазбягай салодкага, якое можа стань горкім.

Избегай сладкого, которое может стать горьким.

бел. Салодкая яда ‒ жывату бяда. Горкае лечыць, а салодкае калечыць. Дай кішцэ волю — праясі долю. Лішняе — у папа ў рукавах.

рус. Сладкого не досыта, горького не допьяна. Горьким лечат, а сладким калечат.

фр.

англ. Even sugar itself may spoil a good dish (Даже сахар может испортить хорошее блюдо).

нем. Wenn die Maus satt ist, schmeckt das Mehl (Когда мышь сыта, ей мука не вкусна).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Паві́дла ’густая салодкая маса з працёртых ягад або фруктаў, звараная з цукрам’ (ТСБМ). Рус. пови́дло, укр. пови́дло, польск. powidło, чэш. povidla. Адзначана яшчэ ў ст.-чэш. і, на думку Махэка, можа быць даволі старажытным. Брукнер (433) лічыць роднасным слав. viti (гл. віць), г. зн. po‑vi‑dlo. Інакш Махэк (476), які параўноўвае са ст.-інд. pavitra, лац. pūrus ’чысты’. Ва ўсходнеслав. запазычанне з польск. (Трубачоў, гл. Фасмер, 3, 294), мяркуючы па суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)