1. Від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні малюнка лініямі, штрыхамі. //зб. Творы гэтага мастацтва. Кніжная графіка. Выстаўка савецкай графікі.
2. Спосаб перадачы жывой мовы пісьмовымі знакамі. // Друкаваныя або пісаныя знакі, якія адпавядаюць гукам мовы, інтанацыям, паўзам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папле́чнік, ‑а, м.
Таварыш па справе, саўдзельнік; саратнік. Паплечнікі па працы. Паплечнікі па барацьбе. □ Тут сёння партызаны — Паплечнікі, сябры Расклалі на палянах Высокія кастры.Панчанка.Дудар быў адным з бліжэйшых сяброў і паплечнікаў Чарота ў высакароднай справе сцвярджэння новай беларускай савецкай літаратуры.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дагавор аб перамір’і 1917 (паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі германскага блоку) 4/111, 359
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУХА́РСКІ ЭМІРА́Т,
феадальная дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1747—1920. Сталіца — г.Бухара. Утвораны ў 1747, калі ўлада ў Бухарскім ханстве перайшла да дынастыі Мангыт, прадстаўнікі якой наз. сябе эмірамі. Паліт. і эканам. становішча дзяржавы крыху стабілізавалася, аднак феад. раздробленасць не была ліквідавана. Сяляне, амаль пазбаўленыя зямлі, карысталіся ёю на правах здольшчыны. Паводле дагавораў 1868 і 1873 Бухарскі эмірат трапіў у васальную залежнасць ад Расіі. У вер. 1920 у Бухары ў выніку нар. паўстання, падтрыманага Чырв. Арміяй, быў скінуты эмір. 8.10.1920 абвешчана стварэнне на тэр. эмірата Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕДНЯ́К»,
штодзённая сялянская газета. Выходзіла з 25.9.1918 да жн. 1919 на рус. мове напачатку ў Смаленску як выданне Паўн.-Зах.абл.к-та РКП(б), з 25.2.1919 у Мінску як орган ЦБКП(б)Б, з 12.3.1919 орган ЦК і Мінскага губ.к-та КП(б) Літвы і Беларусі. Асвятляла жыццё Сав. краіны, падзеі грамадз. вайны, друкавала матэрыялы пра дзейнасць к-таў беднаты, сельскіх камуністаў. Частка тыражу засылалася ў акупіраваныя Польшчай раёны Беларусі. Мела рубрыкі: «Па Расіі», «За рубяжом», «У ворагаў Савецкай улады», «Чырвоная Армія» («Чырвоны фронт»), «Вясковае жыццё» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ ВО́ЛАТ,
парода трусоў мяса-шкуркавага кірунку. Выведзены ў Бельгіі і Германіі метадам адбору альбіносаў сярод парод трусоў фландр. Выкарыстоўваўся пры вывядзенні парод трусоў чорна-бурай, савецкай шыншылы, а таксама для прамысл. скрыжавання. Гадуюць у краінах Еўропы, на тэр.б.СССР. На Беларусі адна з асн. парод трусоў.
Жывёлы вялікія, даўж. тулава 60 см, абхват грудзей 37 см, сярэдняя жывая маса 5,1 кг.
Забойны выхад 45—55%. Сярэдняя пладавітасць — да 8 трусянят у прыплодзе. Валасяное покрыва белае, эластычнае, пруткае, густое і бліскучае. Шкуркі выкарыстоўваюць у натуральным і афарбаваным выглядзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЎЧАНКА (Зінаіда Мікалаеўна) (3.3.1925, г. Новачаркаск, Расія — 16.5.1980),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1971). Скончыла Харкаўскі інж.-буд. ін-т (1949). З 1975 працавала ў ін-це «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы ў Брэсце: жылы дом на пл. Леніна (1959), кавярня па вул. Савецкай (1960), Дом буд. арг-цый (1966), комплекс Брэсцкага інж.-буд. ін-та (цяпер Брэсцкі політэхн.ін-т), эксперым. сярэдняя школа па вул. Маскоўскай (1979, абодва ў сааўт.); праекты размяшчэння жылога і культ.-быт.буд-ва (1959—65), дэталёвай планіроўкі Паўд. жылога р-на (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гара́нтыя, ‑і, ж.
Запэўненне ў чым‑н., забеспячэнне чаго‑н.; парука. Гарантыя правоў. Тавар з гарантыяй.// Залог, умова, якая забяспечвае поспех чаго‑н. Паспяховы запуск магутнай савецкай многаступеньчатай ракеты з’яўляецца гарантыяй таго, што савецкая навука даб’ецца новага прагрэсу на шляху асваення касмічнай прасторы.«Звязда».
[Фр. garantie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адва́жны, ‑ая, ‑ае.
Які не баіцца небяспекі; смелы, рашучы, бясстрашны. Адважны чалавек. Адважны мараплавец. Адважныя сыны Радзімы. □ Адважныя людзі Савецкай краіны Пайшлі ў наступленне на тайны прыроды.Колас.[Маці:] — Пойдзеш ты у свет і людзі Хадою адважнай, Прад табою слацца будзе Край наш неабсяжны.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правасу́ддзе, ‑я, н.
1. Суд, судовая дзейнасць дзяржавы; юстыцыя. Сацыялістычнае правасуддзе.// Органы, якія ажыццяўляюць гэтую дзейнасць. З прыходам Чырвонай Арміі і ўстанаўленнем Савецкай улады .. [Хмель] меціць заняць якую-небудзь пасаду, яле тут яго палохае ўжо савецкае правасуддзе.Хомчанка.
2. Рашэнні, заснаваныя на законах і справядлівасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)