machine-made

[mə,ʃi:nˈmeɪd]

adj.

зро́блены машы́най, не рука́мі

a machine-made sweater — свэ́тар машы́ннае рабо́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hold the bag

informal

а) заста́цца з пусты́мі рука́мі

б) заста́цца вінава́тым або́ адка́зным

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Напая́ўцы ’навідавоку, пад рукамі’ (круп., Полымя, 1980, 8, 254). З на і *паяўка, відаць, памянш. ад паява ’з’яўленне, наяўнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галару́ч, прысл.

Разм. Без рукавіц, з голымі рукамі. Не ідзі на мароз галаруч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ара́нт

(лац. orans, -ntis = які моліцца)

адлюстраванне ў раннехрысціянскім мастацтве фігуры ў малітоўнай позе з узнятымі рукамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адма́хвацца несов., прям., перен. отма́хиваться; см. адмахну́цца;

◊ а. рука́мі і нага́мі — отма́хиваться рука́ми и нога́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распасцёрты

1. распростёртый; раски́нутый; распра́вленный;

2. разо́стланный;

◊ сустрака́ць з распасцёртымі рука́мі — встреча́ть с распростёртыми объя́тиями

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лэпаць 1 ’мацаць рукамі, шукаючы што-небудзь упоцемку’, ’мацаць рукамі’ (бялын., Янк. Мат.; Бір. Дзярж., ТСБМ, ТС, Шат., Нар. Гом.), ’лапаць, хапаць рукамі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’цягаць, красці’ (кругл., Мат. Маг.). Да лэп 1 (гл.).

Лэпаць 2 ’шавяліць губамі’ (Жд. 1), ’ляпаць (рукою па лбе)’ (Нас.), ’пляскаць, шлёпаць, біць чым-небудзь’ (слаўг., Нар. словатв.; Шат.; чэрв., Сл. ПЗБ), лэпнуць ’пляснуць, раптоўна ўпасці’ (іўеў., шальч., лаг., Сл. ПЗБ), ’стукнуць, ляснуць, ляпнуць’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.), ’злёгку ўдарыць’ (КЭС, лаг.). Да лэп 2. Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182) у якасці літ. адпаведніка прыводзяць дзеяслоў lèptelėti ’ляпнуць, бухнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АМЕРЫКА́НСКІ ФУТБО́Л,

спартыўная гульня. Узнік у канцы 19 ст. ў ЗША на аснове рэгбі і футбола. Гуляюць 2 каманды па 11 чал. (замены па ходу сустрэчы) на працягу 4 квартаў (па 15 хвілін чыстага часу). Гал. мэта — занесці рукамі мяч грушападобнай формы ў заліковую зону і апусціць на зямлю (тачдаўн) або нагой накіраваць мяч у вароты (філдгол). Дазволены сілавыя прыёмы, для гульцоў прадугледжана спец. ахоўная амуніцыя. Найб. развіты ў ЗША, дзе штогод праводзяцца чэмпіянаты сярод прафес. клубаў; культывуецца ў 20 еўрап. краінах. Чэмпіянаты свету з 1967. На Беларусі развіваецца з 1990; клуб «Мінскія зубры» тройчы перамагаў на чэмпіянатах СНД.

М.​А.​Дубіцкі.

Амерыканскі футбол. Фрагмент гульні з удзелам каманды «Мінскія зубры».

т. 1, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЕЧАНО́ГІЯ, брахіяподы (Brachiopoda),

клас (тып) беспазваночных жывёл. Вядомы з кембрыю (каля 560 млн. г. назад). 2 кл., 11—12 атр. (5 сучасных), каля 10 тыс. відаў (каля 300 сучасных). Марскія адзіночныя, пераважна прымацаваныя формы. Да субстрату прымацоўваюцца пры дапамозе сцяблінкі або ракавінай. Выкапнёвыя рэшткі выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзросту геал. адкладаў.

Даўж. двухстворкавай вапняковай ракавіны (у сучасных П.) да 10 см. Цела знаходзіцца ў задняй ч. ракавіны: пярэдняя яе ч., высланая мантыяй, занята парай доўгіх нарасцяў цела — «рукамі», на якіх размешчаны шчупальцы з раснічкамі. Другасная поласць цела вялікая, ёсць сэрца і крывяносныя сасуды, каляглотачнае нерв. кольца і нервы. Большасць раздзельнаполыя, развіццё з метамарфозам; лічынкі свабоднаплаваючыя.

А.​М.​Петрыкаў.

Да арт. Плечаногія. Тэрабратуліна.

т. 12, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)