гідрапу́льт, ‑а, М ‑льце, м.
Апарат (бак з ручной помпай) для палівання і апырсквання раслін, афарбоўкі сцен, дэзінфекцыі памяшканняў і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кве́тачніца 1, ‑ы, ж.
Работніца, якая вырабляе штучныя кветкі, а таксама прадаўшчыца кветак.
кве́тачніца 2, ‑ы, ж.
Муха, шкоднік сельскагаспадарчых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́сікі, -аў, адз. ву́сік, -а, м.
1. Маленькія вусы.
У хлопца ўжо в. прабіваюцца.
2. У раслін: ніткападобныя атожылкі на лістах, сцёблах.
3. У членістаногіх: органы нюху і дотыку ў выглядзе прыдаткаў на галаве.
|| прым. ву́сікавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
султа́н², -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Упрыгажэнне з пер’я ці конскіх валасоў на галаўных уборах, пераважна ў ваенных, а таксама на галовах коней пры ўрачыстых цырымоніях.
2. перан. Слуп дыму, зямлі і пад., які ўзнімаецца ўгору.
С. узрыву.
С. пары.
3. Суквецце ў некаторых раслін.
С. бэзу.
С. іван-чаю.
Султаны чароту.
|| памянш. султа́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГАЗАЎСТО́ЙЛІВАСЦЬ (біял.),
здольнасць раслін, а таксама арганізмаў і іх згуртаванняў (часцей раслін) пераносіць вял. канцэнтрацыі шкодных газападобных рэчываў атмасферы (серавадарод, вокіслы вугляроду, серы, азоту, фтор, фторысты вадарод, хларыды і інш.). У выніку пранікнення газаў у раслінныя клеткі ў іх назапашваюцца ядавітыя рэчывы, якія парушаюць працэсы абмену рэчываў. Пры высокай газаўстойлівасці раслін адбываецца эфектыўнае ачышчэнне паветра ў прамысл. гарадах. Для гэтай мэты выкарыстоўваюць віды раслін, якія ўтвараюць вял. біямасу і маюць інтэнсіўны газаабмен: з травяністых — аўсяніцу, мятліцу, райграс, кавыль і інш., з дрэвавых і кустовых — лох серабрысты, вяз, клён серабрысты, брызгліну, бружмель і інш. На Беларусі даследаванні па падборы газаўстойлівых раслін для азелянення тэр. прамысл. прадпрыемстваў пачаліся ў 1970-я г. ў Цэнтр. бат. садзе АН. Для прамысл. і гарадскіх умоў рэкамендавана больш за 150 відаў і сартоў дрэвава-кустовых і кветкава-дэкар. раслін, устойлівых да фітатаксікантаў.
Г.А.Семянюк.
т. 4, с. 430
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бананае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Птушка атрада зязюль, з прыгожым, яркім апярэннем, водзіцца ў лясах і саванах Афрыкі, харчуецца пладамі, ягадамі, насеннем розных раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гадава́льнік, ‑а, м.
Месца для развядзення і вырошчвання раслін або жывёл. Пладовы гадавальнік. □ Бярэзінскі запаведнік з’яўляецца.. гадавальнікам для захавання і развядзення баброў. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наці́нне, ‑я, н., зб.
Разм. Сцёблы агародных раслін; цяўнік. Аўсы і ячмені таксама зваліліся на зямлю, а націнне бульбы завяла, пахілілася ў барозны. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раслінаво́дства, ‑а, н.
1. Вырошчванне культурных сельскагаспадарчых раслін як галіна сельскай гаспадаркі. Прадукцыя раслінаводства.
2. Навука аб культурных раслінах і іх вырошчванні. Інстытут раслінаводства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грыб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
Асаблівы арганізм, які спалучае прыкметы раслін і жывёл, звычайна размнажаецца спорамі.
Ядавіты г.
Воўчыя грыбы.
○
Чайны грыб — плеўка з мікраарганізмаў на паверхні салодкага чайнага раствору.
|| памянш. грыбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.
|| прым. грыбны́, -а́я, -о́е.
Грыбная пара.
Г. дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)