остронапра́вленный радио востранакірава́ны;

остронапра́вленная анте́нна востранакірава́ная антэ́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ферри́товый феры́тавы;

ферри́товая анте́нна радио феры́тавая антэ́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фотоприёмник фото, радио, физ. фотапрыёмнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ра́дыё ’устройства для прыёму гукаў’ (ТСБМ), ра́дзіво, ра́дзіва, ра́діво, ра́дзія ’радыё’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Скарбы, Мат. Маг. 2). Паходзіць з лацінскага radio ’выпраменьваю’. У беларускую мову трапіла праз польскае або рускае пасярэдніцтва, параўн. рус. ра́дио, польск. radio. У гаворках набыло беларускае фанетычнае аблічча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рефле́ксный спец. рэфле́ксны;

рефле́ксная схе́ма радио рэфле́ксная схе́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фонII эл., радио фон, род. фо́ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

веща́ть несов.

1. радио вяшча́ць;

2. уст. прадрака́ць, прадка́зваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

широковеща́тельный в разн. знач. шырокавяшча́льны;

широковеща́тельная ста́нция радио шырокавяшча́льная ста́нцыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАПО́Ў (Аляксандр Сцяпанавіч) (16.3.1859, г. Краснатур’інск Свярдлоўскай вобл., Расія — 13.1.1906),

рускі фізік і электратэхнік, вынаходнік радыё. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882). З 1883 выкладаў у ваен. навуч. установах у Кранштаце. З 1901 праф. Пецярбургскага электратэхн. ін-та (з 1905 рэктар). Навук. працы па электра- і радыётэхніцы. Сканструяваў кагерэр — прыстасаванне для выяўлення эл.-магн. ваганняў (1894). 7.5.1895 на пасяджэнні Рас. фіз.-хім. т-ва прадэманстраваў работу першага ў свеце радыёпрыёмніка. Ажыццявіў тэлеграфаванне без правадоў, перадаўшы радыёграму на адлегласць 250 м (1896), а пазней серыю доследаў па радыётэлеграфіі на адлегласць да 150 км. Для практычнай сувязі (на адлегласці, большай за 40 км) прыборы П. былі выкарыстаны ў 1900 у час аперацыі па выратаванні браняносца «Генерал-адмірал Апраксін». Залаты медаль на Сусв. выстаўцы ў Парыжы (1900).

Літ.:

Радовский М.И. А.​С.​Попов. М.; Л., 1963;

Изобретение радио: А.​С.​Попов: Док. и материалы. М., 1966.

А.С.Папоў.

т. 12, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перастро́йка I ж. (рядов и т.п.) перестро́йка

перастро́йка II ж., муз., радио перестро́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)