extensively [ɪkˈstensɪvli] adv. шыро́ка; шмат; ча́ста;

a spice used extensively in Indian cooking прыпра́ва, яка́я шыро́ка ўжыва́ецца ў інды́йскай ку́хні;

He has travelled extensively. Ён шмат падарожнічаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хрэн, ‑у, м.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з тоўстым мясістым коранем, які выкарыстоўваецца як прыправа. За акном у гародзе пад хатай парве хрэн — густа і шырака, як лопух на балоце, — над ім лёталі белыя матылі. Пташнікаў.

2. Горкі корань гэтай расліны, а таксама прыправа з гэтага кораня. Дубовы ліст, і хрэн, і кроп кладуць з гуркамі ў кадкі. Вялюгін. Штук шэсць шкляных банак з крэпкім хрэнам выглядалі з розных месцаў стала, тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Колас.

•••

Стары хрэн (лаянк.) — пра старога чалавека. — Ну, ідзі, стары хрэн, ды хутчэй, жыва каб мне назад! — кіўнуў паліцэйскі. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grillowy

grillow|y

разм. звязаны з грылем;

przyprawa ~a — прыправа для грыля

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пармеза́н

(фр. parmesan, ад іт. Parma = назва іт. горада)

сорт італьянскага цвёрдага сыру, які ўжываецца пераважна як прыправа да страў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пятру́шка, ‑і, ДМ ‑пілы, ж.

Агародная расліна сямейства парасонавых, корань і лісце якой ужываюцца як прыправа да страў. Варылі-гатавалі Паводле строгіх правіл, У меру дадавалі Усякае прыправы: І часначку з цыбулькай, І перчыку з пятрушкай... Кацёл крактаў і булькаў, І смачна дыхаў юшкай. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́дра

(іт. cedro = цытрон)

верхні слой лімоннай ці апельсінавай лупіны, а таксама высушаная і расцёртая лупіна, якая ўжываецца як вострая прыправа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ztat f -, -en

1) гарні́р, прыпра́ва

2) пры́месь, даме́шка

3) дада́так (да касцюма і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

okrasa

ж.

1. прыправа; акраса; тлушч (пакладзены ў страву);

2. упрыгажэнне, аздабленне, аздоба

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пастарна́к

(ст.-польск. pasternak < с.-в.-ням. pasternac, ад лац. pastinaca)

травяністая расліна сям. парасонавых з прыемным пахам; ужываецца як прыправа да ежы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

закра́са, ‑ы, ж.

Тое, што дабаўляюць у ежу для лепшага смаку, паху; прыправа. — Мне б якога крупніку ўлілі, і хоць для закрасы малаком засівілі. Гурскі. Мядок быў хітра дзесь запёрты, — Цяпер яго насталі часы, Бо ён патрэбен для закрасы, І што кісель той без сыты У вечарок гэты святы? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)