Ко́фе ’трапічнае дрэва або куст сямейства марэнавых’, ’насенне гэтага дрэва’, ’напітак, прыгатаваны з гэтага насення’ (гал. koffee з араб.) (ТСБМ). Запазычанне праз рус. кофе з англ. cofee (Шанскі, 2, 8, 361).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гліцэры́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гліцэрыны. // Прыгатаваны з гліцэрыны; з гліцэрынай. Гліцэрынавае мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

айво́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да айвы. Айвовы сад. // Прыгатаваны з айвы. Айвовае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анана́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да ананасу. Ананаснае лісце. // Прыгатаваны з ананасаў. Ананаснае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клубні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да клубніц. Клубнічны ліст. // Прыгатаваны з клубніц. Клубнічнае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́павы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кропу; прыгатаваны з кропу. Кропавы пах. Кропавая прыправа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кукуру́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кукурузы. Кукурузнае поле. // Прыгатаваны з кукурузы. Кукурузны алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́ндышавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ландыша. Ландышавы ліст. // Прыгатаваны з ландышаў. Ландышавыя каплі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́бінавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лубіну. Лубінавы папар. // Прыгатаваны з лубіну, з лубінам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

менто́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ментолу. // Прыгатаваны з ментолу, з ментолам. Ментолавая мазь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)