адвіхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Тое, што і адвінуцца. Сястра Саша і Ганьчына маці вязуць на продаж клубніку і бяруць з сабой і Ганьку. Папільнаваць воза, як мацеры і Сашы спатрэбіцца адвіхнуцца за якімі пакупкамі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́пля, ‑і, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. купляць — купіць (у 1 знач.).

•••

Купля-продаж — здзелка па пакупцы і продажы чаго‑н. Усё ўжо было ўладжана — і цана і парадак куплі-продажу, як раптам тэлеграма: здзелкі не адбудзецца. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апцыён м. камерц. Optión f -, -en;

валю́тны апцыён Devisenoption [-´vi:-] f;

апцыён на про́даж Verkáufsoption f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПАВЕ́РАНЫ, давераны,

асоба, якая афіцыйна ўпаўнаважана дзейнічаць ад чыйго-н. імя; у цывільным праве — адзін з дагаворных бакоў у дагаворы даручэння. У абавязкі П. ўваходзіць ажыццяўленне ад імя і за кошт другога боку (даверніка) пэўных юрыд. дзеянняў (напр., купля-продаж, кіраванне маёмасцю). П. можа быць дзеяздольны грамадзянін або юрыд. асоба. Дзеянні, што выконвае П., спараджаюць, змяняюць або спыняюць правы і абавязкі непасрэдна для даверніка.

т. 11, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.

Аб’явіць (аб’яўляць) аб чым‑н., карыстаючыся сродкамі рэкламы. Будаўнічая кампанія рэкламавала продаж гатовых дамоў. Лынькоў. // Расхваліць (расхвальваў) з мэтай папулярнасці. — Гэта ўсё новы старшыня! — рэкламаваў свайго сябра Дрозд. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

HP, h.p. [ˌeɪtʃ ˈpi:]

1. (скар. ад horsepower) phys. ко́нская сі́ла

2. BrE (скар. ад hire purchase) паку́пка або́ про́даж у растэрміно́ўку/крэды́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ratalny

rataln|y

y растэрміноўку;

sprzedaż ~a — продаж y растэрміноўку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

käuflich

1. a прада́жны

2. adv шля́хам про́дажу [ку́плі], праз про́даж [ку́плю]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

манапо́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.

1. Выключнае права на вытворчасць або продаж чаго-н., а таксама выключнае права карыстання чым-н.

Дзяржаўная м.

2. Буйное капіталістычнае аб’яднанне, якое ўзнікла на падставе канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу з мэтай панавання ў пэўнай галіне гаспадаркі і атрымання найбольшага прыбытку.

|| прым. манапалісты́чны, -ая, -ае і манапо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Манапалістычны капітал.

Манапольнае права.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэ́мпінг

(англ. dumping = літар. скідванне)

продаж тавараў на замежным рынку па зніжаных цэнах з мэтай выцяснення канкурэнтаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)