нерухомы марскі лёд, што ўтвараецца ўздоўж узбярэжжа. Прымацаваны да берага ці ледзянога бар’ера, знаходзіцца паміж водмелямі або айсбергамі, што селі на водмель. Можа ўтварацца натуральным шляхам з марской вады або ў выніку прымярзання да берага дрэйфуючага лёду. Працягласць ад некалькіх метраў да соцень кіламетраў. П., які ўзвышаецца больш як на 2 м над узр. м., наз. шэльфавым лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВО́ДКА,
параўнальна кароткачасовае і неперыядычнае рэзкае падняцце ўзроўняў і сцёку ракі ад вял. дажджоў, раставання снегу і ледавікоў. У адрозненне ад разводдзя П. можа быць у кожную пару года і не звязана з сезонам. Вял. П. выклікаюць навадненні, менш значныя таксама прычыняюць шкоду сельскай гаспадарцы. На рэках Беларусі найб. вышыню і працягласць маюць П. ў канцы лета і восенню, калі ідуць зацяжныя дажджы. У асобныя гады на некаторых рэках узроўні П. часам перавышаюць веснавое разводдзе на 1—1,5 м. Працягласць летне-асенніх П. звычайна 20—30 сутак. Яны здараюцца 1—2 разы за лета і восень, у бас.р. Нёман да 5—6 разоў. Найбольшыя дажджавыя П. былі ў 1962, катастрафічныя, якія здараюцца прыблізна раз у 100 гадоў, — увосень 1974 у бас. рэк Зах. Буг і Прыпяць. Зімовыя П. часцей бываюць на З і ПдЗ Беларусі. За зімовы перыяд адбываюцца 1—2 падняцці ўзроўняў, у асобныя гады — 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ménschenaltern -s
1) пакале́нне
2) сярэ́дняя праця́гласць чалаве́чага жыцця́;
ínnerhalb éines ~s на праця́гу (жыцця́) аднаго́ пакале́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
таймо́граф
(англ. timograph, ад time = час + гр. grapho = пішу)
прыбор, які рэгіструе час узнікнення і працягласць працэсаў або з’яў; выкарыстоўваецца для кантролю часу работы машын, працягласці якой-н. аперацыі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКО́ЛАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ЖАЛЕ́ЗНЫХ РУ́ДАЎ,
у Беларусі, у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл.Працягласць руднай зоны каля 10 км, магутнасць да 140 м. Руды — жалезістыя кварцыты (жалеза 26,2%), залягаюць у тоўшчы дакембрыйскіх гнейсаў крышт. фундамента на глыб. 216—300 м. Рудныя гарызонты (4—35 м) перамяжаюцца з праслоямі пустых парод. Запасы руды ацэньваюцца ў 1,5 млрд.т. Радовішча не распрацоўваецца (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЯТЛЯ́ЛЬНЫЯ САСТА́ВЫ,
піратэхнічныя саставы, якія выкарыстоўваюць у асвятляльных ракетах, артыл. снарадах, авіябомбах для асвятлення вял. участкаў мясцовасці, для начных аэрафотаздымак. Пераважна сумесі парашкоў магнію і алюмінію (ці іх сплаваў) з акісляльнікамі (нітраты натрыю і барыю) і невялікай колькасцю арган. сувязных рэчываў (смолы, парафін, стэарын). Цеплата згарання ~6 МДж/кг, т-ра гарэння 2500—3000 °C, працягласць гарэння ад 8 с да 8 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЎМАЦАВА́НЫ РАЁН, Мінскі УР,
пабудаваны ў 1928—37 для прыкрыцця Мінска з З. Працягласць па фронту да 150 км. 26.6.1941 ударныя групоўкі ням.-фаш. войск (да 5 танк. дывізій) выйшлі да М.у.р. і атакавалі яго. Аднак сходу ўзяць не здолелі — М.у.р. на 3—4 дні затрымаў рух праціўніка на ўсх. напрамку і адыграў значную ролю ў абароне горада (гл.Мінска абарона 1941).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЯРБУ́РГСКА-ВАРША́ЎСКАЯ ЧЫГУ́НКА.
Пабудавана паводле царскага ўказа ад 15.2.1851 за кошт казны. Праектная працягласць 1280 км. Праходзіла праз Гатчыну, Лугу, Пскоў, Востраў, Дзвінск, Вільню, Гродна, Беласток. Уводзілася ў эксплуатацыю ўчасткамі. На 1-м участку Пецярбург—Гатчына (45 км) адкрыты рух восенню 1853. У пастаянную эксплуатацыю ўведзена 15.12.1862. На тэр. Беларусі ўключала ўчастак Парэчча—Гродна—Ласосна (каля 30 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАКЛІМАТЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ.
Адлюстроўваюць клімат як фактар с.-г. вытв-сці. Характарызуюць комплекс агракліматычных рэсурсаў пэўных тэрыторый, кліматычныя ўмовы развіцця асобных культур, асобныя віды кліматычных рэсурсаў сельскай гаспадаркі ў зручных паказчыках (напр., сумы актыўных т-р, працягласцьвегетац. перыяду), кліматычныя з’явы, небяспечныя для сельскай гаспадаркі, тэрміны вегетацыі культур. Выкарыстоўваюцца для абгрунтавання агракліматычнага раянавання, рацыянальнага выкарыстання кліматычных рэсурсаў, планавання тэрмінаў с.-г. работ і вызначэння спецыялізацыі сельскай гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСФАЛЬТАВА́ННЕ,
размеркаванне на цвёрдай трывалай аснове асфальту і асфальтабетону. Асн. сферы прымянення — буд-ва дарог, аэрадромаў, гідраізаляцыйныя работы і інш. Робіцца асфальтабетонаўкладчыкам у 1—2 (3—4) слоі таўшчынёй ад 3—4 да 7—9 см. Асфальтабетонная сумесь утрамбоўваецца лёгкімі, потым цяжкімі каткамі. На Беларусі асфальтаванне вуліц пачалося ў 2-й пал. 19 ст. літым асфальтабетонам. На пач. 1995 працягласць заасфальтаваных дарог складала 77 тыс.км.