ДУБІНО́ЎСКІ (Лазар Ісаакавіч) (1.5.1910, г. Фалешты, Малдова — 29.11.1982),
малдаўскі скульптар. Нар.маст. Малдовы (1963). Чл.-кар.АМСССР (з 1954). Вучыўся ў АМ у Бухарэсце (1925—30). Яго работы вызначаюцца дынамікай, эмацыянальнасцю. Аўтар партрэтаў рум. мастака К.Бабы, Хо Шы Міна (Дзярж. прэмія Малдавіі 1970), помнікаў Р.Катоўскаму, «Гераічнаму камсамолу» ў Кішынёве, станковых кампазіцый (трылогія «Бацькі і дзеці», 1957, «Ціраспальскія швачкі», 1962) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎЯ,
нацыянальны парк у Латвіі, у бас.р.Гаўя. Засн. ў 1973 для комплекснай аховы прыродных ландшафтаў, помнікаў прыроды і культуры, арганізацыі турызму і адпачынку. Пл. 83,75 тыс.га. У парку вылучаны ахоўныя зоны (каля 40% плошчы з рэжымам заказніка) і ўчасткі некранутай прыроды, на якіх выключана ўмяшанне чалавека. Лясы пераважна з хвоі, елкі, бярозы. Пашыраны: лось, дзік, казуля, заяц, бабёр і інш.; каля 150 відаў птушак. Рэакліматызаваны высакародны алень. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМ’Я́НКІ,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Іпуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПнУ ад Добруша, 50 км ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Злынка. 1134 ж., 380 двароў (1997). Сярэдняя школа, дапаможная спец. школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя. аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (19 ст.). Каля вёскі група археал.помнікаўДзям’янкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКА,
комплекс археалагічных помнікаў каля в. Каменка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — гарадзішча і селішча жал. веку (6 ст. да н.э. — 1 ст.н.э.; мілаградская культура і штрыхаванай керамікі культура), курганныя могільнікі (102 і 97 насыпаў) 11—12 ст. На гарадзішчы і селішчы знойдзены фрагменты ляпнога посуду, на могільніках — ганчарны посуд, жал. крэсівы, нож, бронзавыя спражкі, паясныя кольцы, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі. Могільнікі маюць змешаную дрыгавіцка-радзіміцкую этнічную прыналежнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАГРА́Д,
комплекс археал.помнікаўмілаградскай культуры і зарубінецкай культуры каля в. Мілаград Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Гарадзішча 4 ст. да н.э. — 2 ст.н.э. Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі, слупавыя і гасп. ямы, фрагменты посуду, бронзавыя трохвугольныя падвескі, бранзалетападобныя кольцы, фібулы, званочкі, жал. сярпы, каменная зерняцёрка, гліняныя прасліцы, грузілы і інш. Ад гарадзішча атрымала назву мілаградская культура. На селішчы выяўлены рэшткі жытлаў, фрагменты познамілаградскай керамікі і адзінкавыя абломкі зарубінецкага посуду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІСІ́МКАВІЧЫ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., на р. Покаць. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПнУ ад г. Чачэрск, 87 км ад Гомеля, 57 кмчыг. ст. Буда-Кашалёўская. 353 ж., 152 двары (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Абеліск у гонар Чачэрскага падп. райкома КП(б)Б і 1-й Гомельскай партыз. брыгады. Комплекс археал.помнікаўНісімкавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЙН (Boyne),
комплекс рытуальных археал.помнікаў эпохі неаліту (магчыма, 2500—2000 да н.э.) у лукавіне р. Бойн, за 40 км на Пн ад г. Дублін (Ірландыя). Складаецца з некалькіх курганоў, 5 хенджаў і 3 вял. калідорных грабніц: Нью-Грэйндж, Даўт і Наўт. Часам тэрмінам «Культура Бойн» наз.археал. матэрыялы з калідорных грабніц усёй Ірландыі. Характэрныя рысы — своеасабліва арнаментаваная кераміка (стыль Кэраўкіл) і касцяныя шпількі з макападобнымі і грыбападобнымі навершамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РНМУТ (Bournemouth),
горад на Пд Вялікабрытаніі, на беразе праліва Ла-Манш. 154 тыс.ж. (1989). Металаапр., эл.-тэхн., парфумерная, фармацэўтычная прам-сць. Буйны кліматычны прыморскі курорт (Англійская Рыўера). Развіваецца з 19 ст., адзін з найб. папулярных курортных і турысцкіх цэнтраў краіны. Умерана вільготны клімат, умовы для марскіх купанняў, пляжы і інш. прыродныя фактары забяспечваюць кліматалячэнне хвароб органаў дыхання, расстройстваў нерв. сістэмы. Вял. парк, зімовы сад, музеі, канцэртныя залы, шмат арх.-гіст.помнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ФОНД КУЛЬТУ́РЫ (БФК),
добраахвотная грамадская арг-цыя. Створана ў крас. 1987 у Мінску з мэтай адраджэння і развіцця нац. традыцый, мовы, краязнаўчага руху. Фінансуе стварэнне помнікаў, выданне беларускамоўных кніг. Арганізуе і фінансуе выстаўкі, дабрачынныя вечарыны, фалькл. святы, навук.-практычныя канферэнцыі па праблемах культуры і гісторыі Беларусі. Аказвае дапамогу суполкам беларусаў за мяжой. Пры фондзе працуюць камісія «Вяртанне», культ.-асв. аб’яднанні, маст. і бібліятэчны саветы. Сумесна з Мін-вам культуры Беларусі выдае час.«Спадчына».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕГІ́ПЕЦКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1858 у Каіры франц. егіптолагам А.Марыетам. Да 1891 наз. Булакскі музей, у 1891—1900 Гізехскі, з 1900 сучасная назва. Адзін з гал. цэнтраў вывучэння стараж.-егіп. мастацтва. Найбуйнейшы збор помнікаў мастацтва і культуры Егіпта Старажытнага; сярод іх знаходкі з руін г. Ахетатон і грабніцы фараона Тутанхамона, статуі фараонаў Хефрэна, Аменемхета III, царэвіча Каапера і інш. Арганізуе археал. раскопкі. З канца 19 ст. выдае серыю каталогаў розных раздзелаў калекцыі.