recitation

[,resɪˈteɪʃən]

n.

1) маста́цкае чыта́ньне, дэкляма́цыя f

2) пералі́к -у m., падрабя́зны раска́з

We heard a recitation of her achievements — Мы пачу́лі падрабя́зны раска́з яе́ дасягне́ньняў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wykaz, ~u

м.

1. спіс; ведамасць, табель;

2. зводка, пералік;

wykaz wylosowanych obligacji — табліца выйгрышаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗЛАЧЫ́НСТВА,

у крымінальным праве Рэспублікі Беларусь забароненае законам грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзейнасць), якое пасягае на асобу, канстытуцыйны лад дзяржавы, уласнасць, а таксама на інш. аб’екты, якія ахоўваюцца законам. Неабходнай прыкметай З. з’яўляецца наяўнасць віны (наўмыснасць або неасцярожнасць дзеяння). Не з’яўляюцца З. дзеянне або бяздзейнасць, якія фармальна маюць прыкметы якога-н. З., але з-за сваёй малазначнасці не ўяўляюць сабой грамадскай небяспекі. Грамадска небяспечнае дзеянне не можа быць прызнана злачынным, калі на момант учынення яно не было прадугледжана крымін. законам, г. зн. не было процізаконным, проціпраўным. Сукупнасць названых прыкмет (віны і проціпраўнасці) утварае склад З. Адсутнасць любой з іх выключае паняцце З.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь асобна вылучае паняцце цяжкае З. — наўмыснае дзеянне, якое ўяўляе сабой павышаную грамадскую небяспеку (іх пералік змешчаны ў агульнай частцы крымін. кодэкса). У адпаведнасці з сучаснай крымін. дактрынай краіны асаблівая частка кодэкса падзяляе З. паводле аб’екта пасягання на дзярж., супраць уласнасці, супраць асобы, супраць грамадскай бяспекі і грамадскага парадку, супраць правасуддзя, воінскія З. і інш.

т. 7, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВАБО́ДА СЛО́ВА,

адно з асн. асабістых правоў чалавека і паліт. правоў грамадзян, састаўная частка больш агульнага права, якое атрымала назву «свабода інфармацыі». Уяўляе сабой магчымасць публічна (вусна, у пісьмовай форме, з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі) выказваць сваё меркаванне (думкі). Заканадаўства і суд. практыка ў дэмакр. краінах выпрацавалі сістэму абмежаванняў С.с. і карыстання інфармацыяй з мэтай не дапускаць злоўжывання імі і абароны гонару і годнасці грамадзян. Забараняецца выкарыстанне С.с. для заклікаў да гвалтоўнага звяржэння законнай дзярж. улады, выдавання дзярж. і інш. тайнаў, якія ахоўваюцца законам, для падбухторвання да ўчынення злачынстваў, для распальвання нац., расавай, рэліг. і інш. варожасці, абраз і паклёпаў на інш. асоб, пасяганне на грамадскую мараль. Пералік абмежаванняў на С.с. можа быць пашыраны ў перыяд дзеяння рэжымаў надзвычайнага і ваен. становішча. У Рэспубліцы Беларусь С.с. і права на атрыманне і распаўсюджванне інфармацыі замацаваны ў арт. 34 Канстытуцыі. Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб’яднаннямі або асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца. Гл. таксама Галоснасць, Інфармацыя.

І.​І.​Катляр.

т. 14, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэгі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў.

2. Ступень вышыні голасу, музычнага інструмента.

Бас — голас нізкага рэгістра.

3. У некаторых музычных інструментах: група труб або група язычковых аднолькавага тэмбру.

4. Род рэгулятара, размеркавальніка ў машынах і прыборах.

Р. каманд у ЭВМ.

5. Рад клавішаў у пішучай машынцы, у лічыльных і іншых машынах.

Верхні, ніжні р.

6. Назва дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе нагляд над будаўніцтвам і эксплуатацыяй суднаў.

Рачны р.

Марскі р.

|| прым. рэгі́стравы, -ая, -ае (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Катало́г ’каталог’ (ТСБМ). Рус. катало́г, укр. катало́г. У ст.-бел. мове лексема ў формах каталогъ, каталіогъ адзначаецца ў помніках з XVII ст. (гл. Булыка, Запазыч., 142). Ст.-бел. каталогъ, магчыма, адлюстроўвае грэч. κατάλογος, але форма каталіогъ хутчэй перадае польск. katalog (< лац.). Сучасны націск у бел. катало́г адпавядае рус. катало́г ’тс’. Гэта ўплыў франц. catalogue ’тс’. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. κατάλογος ’пералік, спісак’. Упершыню запазычанае слова адзначаецца ў Генадзіеўскай бібліі 1499 г. у гіперкарэктнай форме каѳалогосъ. Гл. Шанскі, 2, К, 91–92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фармакапе́я

(ад гр. pharmakon = лякарства + poieo = раблю)

афіцыйны звод правіл, якім кіруюцца фармацэўты пры падрыхтоўцы, захоўванні і назначэнні лякарстваў, а таксама пералік лекавых рэчываў, якія павінны знаходзіцца ў аптэцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

list

I [lɪst]

1.

n.

сьпіс, пералі́к -у m.

2.

v.t.

1) рабі́ць сьпіс; запі́саць, зано́сіць у сьпіс, сьпі́сваць, склада́ць пералі́к

2) заліча́ць, прызыва́ць на слу́жбу ў во́йска

3.

v.i.

запі́свацца; прызыва́цца ў во́йска. гл. такса́ма enlist

II [lɪst]

n.

1) край -ю m., беражо́к -ка́ m. (ткані́ны), паласа́ f.

2) баразна́ зро́бленая плужко́м (пры абво́рваньні бурако́ў, бу́льбы)

III [lɪst]

1.

n.

крэн, нахі́л -у m.

2.

v.i.

нахіля́цца, хілі́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

і́ндэкс, ‑а, м.

1. Паказальнік, спіс, пералік чаго‑н. Індэкс імён. Індэкс тавараў. Індэкс геаграфічных назваў.

2. Лічбавы паказчык, які выражае ў працэнтах паслядоўныя змены якой‑н. эканамічнай з’явы. Індэкс кошту жыцця. Індэкс цэн.

3. У матэматыцы — лічбавы або літарны паказальнік унізе літары, якая ўваходзіць у матэматычны выраз, каб адрозніць яго ад іншых, напрыклад: a5, xn.

4. Спец. Умоўнае абазначэнне звычайна ў выглядзе спалучэння лічбаў або літар, якое надаецца кніжным раздзелам у бібліятэчнай класіфікацыі.

[Лац. index.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да радаслоўя (у 1 знач); генеалагічны. Радаслоўная кніга. Радаслоўныя запісы.

2. у знач. наз. радасло́ўная, ‑ай, ж. Пералік пакаленняў аднаго роду, які ўстанаўлівае паходжанне і ступень роднасці. Цяпер, калі я вам расказаў у двух словах радаслоўную Мухтара аж да шостага калена, вы мусіце зразумець, кім ён павінен быў стаць. Васілёнак. Толькі аднойчы Ягор Захаравіч прыадчыніў акенца ў сваю радаслоўную: — Бацька мой бунтаўшчыком быў. Карамазаў.

•••

Радаслоўнае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)