align [əˈlaɪn] v.

1. размяшча́ць на адно́й лі́ніі; выраўно́ўваць

2. : align oneself with smb. аб’ядно́ўвацца з кім-н.; падтры́мліваць каго́-н.; станаві́цца на бок каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дысцыплі́наI ж. Diszipln f -; -en;

працо́ўная дысцыплі́на rbeitsdisziplin f;

парушэ́нне дысцыплі́ны Disziplnverstoß m -(e)s, -stöße;

захо́ўваць дысцыплі́ну пра́цы die rbeitsdisziplin inhalten*;

падтры́мліваць дысцыплі́ну Diszipln hlten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

stoke [stəʊk] v. падтры́мліваць аго́нь, закі́дваць па́ліва

stoke up [ˌstəʊkˈʌp] phr. v. запаса́цца;

He sto ked up with food for a month. Ён зрабіў запас яды на месяц.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АКЛІМАТЫЗА́ЦЫЯ (ад лац. ad да, для + клімат),

працэс прыстасавання арганізмаў да новых умоў існавання. Акліматызацыя жывёл і раслін ажыццяўляецца праз няспадчынную змену абмену рэчываў у межах нормы рэакцыі арганізма (гл. Натуралізацыя) або пад уплывам натуральнага адбору праз змену генетычнай структуры віду (гл. Адаптацыя). Акліматызаванымі лічацца віды, здольныя даваць у прыродных умовах паўнацэннае патомства і самастойна падтрымліваць сваю колькасць. Акліматызацыю выкарыстоўваюць як метад эксперым. даследаванняў або разглядаюць як комплекс мерапрыемстваў па мэтанакіраваным усяленні віду ў новыя месцы жыхарства для ўзбагачэння мясц. флоры і фауны, увядзення ў культуру і развядзення (гл. Інтрадукцыя) ці аднаўлення ў раёнах былога пашырэння (гл. Рэакліматызацыя). На Беларусі акліматызаваны некаторыя віды раслін (конскі каштан, клён амерыканскі, псеўдаакацыя, лубін шматлісты і інш.) і жывёл (андатра, янотападобны сабака, амер. норка, фазан, сярэбраны карась, амер. сомік, чудскі сіг, сырок і інш.).

Акліматызацыя чалавека — складаны сац.-біял. працэс, у якім вял. ролю адыгрывае актыўны працэс стварэння сацыяльна арганізаванага асяроддзя працы і побыту, прыстасавання да кліматычных умоў.

т. 1, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛОТАГЕНЕ́З (ад грэч. glōtta мова + ...генез),

працэс станаўлення чалавечай натуральнай гукавой мовы. Праблема глотагенезу звязана з паходжаннем мовы і вывучаецца комплексна як мовазнаўствам (пераважна параўнальна-гістарычным мовазнаўствам і гіст. тыпалогіяй), так і інш. навукамі аб чалавеку. Супастаўляючы прамовы асобных макрасем’яў, параўнальна-гістарычны метад дазваляе акрэсліць формы верагоднай зыходнай мовы Homo sapiens (сучаснага чалавека); гіст. тыпалогія дапамагае выявіць найб. верагодныя шляхі фарміравання асн. моўных катэгорый.

Здольнасць падтрымліваць зносіны развівалася ў чалавека ў адпаведнасці з развіццём пэўных зон мозга: спачатку жэставыя зносіны (правае паўшар’е), потым аднаслоўныя абазначэнні прадметаў словамі (заднія зоны левага паўшар’я) і ўтварэнне звязных сказаў (скронева-лобныя зоны левага паўшар’я). Тэорыю глотагенезу на працягу 20 ст. распрацоўвалі лінгвісты А.​Трамбеці, Б.​Разенкранц, антраполагі В.​В.​Бунак, Г.​У.​Хьюз, А.​Ліберман, палеанеўролаг В.​І.​Качаткова. У 1984 засн. Міжнар. т-ва па даследаванні глотагенезу з цэнтрам у Парыжы.

Літ.:

Якушин Б.В. Гипотезы о происхождении языка. М., 1984.

А.​М.​Рудэнка.

т. 5, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dźwigać

незак.

1. несці, насіць, цягнуць;

2. падымаць;

3. будаваць; узводзіць;

4. падтрымліваць; быць апорай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падбадзёрваць, бадзёрыць, натхняць; падвясельваць (разм.) □ падтрымліваць дух, падымаць дух, паддаваць ахвоты, паддаваць духу

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ма́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Знак аплаты паштовых і некаторых іншых збораў звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай паперкі з абазначэннем цаны і якім-н. малюнкам.

Калекцыя марак.

2. Гандлёвы знак, кляймо на вырабах і таварах.

Фабрычная м.

3. Гатунак, тып вырабу, тавару.

М. машыны.

М. віна.

4. Грашовая адзінка ў Германіі і Фінляндыі да 2002 года.

Трымаць (вытрымліваць) маркупадтрымліваць сваю рэпутацыю.

|| памянш. ма́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ма́рачны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Марачнае віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам.

Я. рэкі каналам.

2. каго-што. Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае; змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе.

Дружная праца, узаемная павага і выручка ядналі сям’ю.

Творы пісьменніка яднаюць у сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.

3. каго (што). Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў.

Рабочы камітэт яднае людзей розных спецыяльнасцей.

4. каго (што). Ствараць паміж кім-н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь.

Нас яднаюць агульныя інтарэсы.

|| наз. ядна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

overboard [ˈəʊvəbɔ:d] adv. за борт; за бо́ртам;

Man overboard! Чалавек за бортам!

throw smth./smb. overboard адмаўля́цца ад каго́-н./чаго́-н.; перастава́ць падтры́мліваць каго́-н./што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)