Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ро́згалас ’рэха, адгалоскі’ (ТСБМ, Шат.), розгалас ’водгук, адгалоскі’ (Яруш.). Укр.ро́зголос ’погалас, чутка, гавэнда’; рус.разгла́ска ’рознагалоссе, супярэчлівасць’ — пазнейшае ад разгласи́ть ’зрабіць вядомым’, ’разнесці чутку’; ’вядомасць, папулярнасць’, польск.rozgłos, н.-луж.rozgłos, в.-луж.rozhłos, чэш., славац.rozhlas ’радыё’, чэш.rozhlásiti ’выдаць таямніцу’, ’давесці да ведама публікі’; славен.razglàs ’апавяшчэнне’; у іншых паўд.-слав. мовах (серб.разгла́сити, харв.rázglas, razglásiti, славен.razglasíti, макед.разгласи, балг.разглася́) дзеяслоў абазначае ’аб’яўляць, паведамляць, рабіць вядомым’. Беларуская ж лексема паводле семантыкі займае асобнае месца (значэнне ’рэха’). Да прасл.*orz‑golsiti і *orz‑golsъ > раз- і голас, галасіць (гл.). Розгалас ’слава, папулярнасць’ (Др.-Падб.) і розглас ’пагалоска’ (Сцяшк. Сл.) узыходзяць да польск.rozgłos ’вядомасць, папулярнасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
podawać
незак.
1. падаваць; перадаваць;
podawać do stołu — падаваць на стол;
2. падаваць; паведамляць; даваць;
3.спарт. пасаваць; даваць перадачу (пас)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
signalize
[ˈsɪgnəlaɪz]
v.i.
1) сыгналізава́ць; сыгна́ліць, паведамля́ць, нала́джваць су́вязь пры дапамо́зе сыгна́лаў
2) адзна́чыцца, прасла́віцца
The present century has been signalized by many great inventions — Цяпе́рашняе стаго́дзьдзе адзна́чанае шматлі́кімі вялі́кімі вынахо́дзтвамі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ба́яць, ба́ю, ба́еш, бае; незак.
Разм.
1. Расказваць байкі, казкі. Як пачне [дзед Нупрэй] баяць пра добрых мядзведзяў, хітрых лісіц ды злых ваўкоў, дык пра ўсё забудзеш.Рылько.[Алена:] — Спі, мой хлопчык, ноч малая, Ходзіць вецер, казкі бае.Глебка.
2. Гаварыць, паведамляць што‑н. [Сарафіма:] — Ці то праўду Цімохаў блазюк баяў, што да цябе [Тэклі] сынок ляціць у госці?Краўчанка.[Дзядзька Раман:] — А хто ж яго ведае, — даўно было гэта, але так баюць старыя людзі.Колас.— Хадзі, паслухай, што баюць вунь, — зашаптала суседка Пётрысе, — страх які...Галавач.// Весці пустыя размовы, балакаць. Прыйшоў [Шаманскі]. Бачыць, сядзяць сабе дзядзькі на прызбе, тытунь смаляць, байкі розныя баюць.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pronounce
[prəˈnaʊns]
v.t.
1) вымаўля́ць (гу́кі, сло́вы); гавары́ць
2) выка́зваць меркава́ньне або́ пастано́ву
3) прызнава́ць
The doctor pronounced her cured — Ле́кар прызна́ў яе́ вы́лечанай
4) абвяшча́ць, публі́чна паведамля́ць
to pronounce sentence — абвясьці́ць прысу́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)