калду́ніцца, ‑ніцца; незак.

Разм. Блытацца, кудлачыцца (пра валасы, шэрсць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбубні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Пачаць доўга і многа бубніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалду́ніцца, ‑ніцца; зак.

Разм. Зблытацца, скудлаціцца (пра валасы, шэрсць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарумя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Нацерці, пакрыць сабе твар румянамі. Жанчына нарумянілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапага́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Стаць паганым, забруджаным — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навадні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца і -во́дніцца; зак.

Запоўніцца вельмі вялікай колькасцю каго-, чаго-н.

Рынак навадніўся імпартнымі таварамі.

|| незак. навадня́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрумя́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак.

1. Падфарбаваць сабе твар румянамі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць падрумяненым, падпячыся да светла-карычневага колеру.

Булкі падрумяніліся.

|| незак. падрумя́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́слабаніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Вызваліцца ад чаго‑н. Выслабаніцца ад работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

1. Здзейсніцца, ажыццявіцца.

Яго мара споўнілася.

2. Пра час, дасягненне якога-н. узросту.

Споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння вучонага.

|| незак. спаўня́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсемяні́цца, ‑ніцца; зак.

1. Даць насенне (пра расліны). Сырадэля абсемянілася.

2. Апладніцца штучным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)