РУДЗЬКО́ (Дзмітрый Васілевіч) (11.2.1920, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. —20.12.1998),
бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Мінскаемуз. вучылішча імя М.Глінкі (1955). У 1937—84 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі, адначасова ў 1955—72 выкладчык і дырыжор дзіцячага аркестра нар. інструментаў Мінскай дзіцячай муз. школы №2.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Эканомікі будаўніцтва НДІ Дзяржбуда СССР (Мінскае аддзяленне) 12/431
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРАМІ́ЦКІ (Сяргей Міхайлавіч) (н. 26.11.1954, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д-ртэхн.н., праф. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1977), дзе і працаваў з 1979. З 1995 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па антэнных сістэмах з апрацоўкай сігналаў, антэнных сістэмах радыёлакатараў спец. прызначэння, агульнай радыёлакацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ ДВОР,
вёска ў Мінскім р-не, на правым беразе р. Свіслач. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на ПдУ ад Мінска, 5 км ад чыг. ст. Калядзічы. 945 ж., 316 двароў (2000). Мінскае прадпрыемства па вытв-сці ветпрэпаратаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Міхайлаўская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́БЕЛЕЎ (Міхаіл) (Міхель) Лейбавіч (падп. мянушкі Бясстрашны Герман, Іваноў, Русінаў, Фадзееў; 1905, в. Вузляны Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — вер. 1942),
удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе прапагандыстаў пры ЦККП(б)Б (1938—39). У 1920-я г. працаваў сталяром, потым на парт. рабоце. З ліп. 1941 вязень Мінскага гета. З кастр. 1941 чл. кіруючага цэнтра падп.парт. арг-цыі гета, з ліст. 1941 упаўнаважаны па гета Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, з мая 1942 сакратар Тэльманаўскага падп. райкома КП(б)Б (дзейнічаў у гета). Адзін з арганізатараў першай падп. друкарні гаркома, наладжваў прыём і распаўсюджванне зводак Саўінфармбюро, кіраваў вывадам вязняў гета ў партыз. атрады. У ліп. 1942 арыштаваны і павешаны ў мінскай турме.
Літ.:
Доморад К.И. Партийное подполье и партизанское движение в Минской области, 1941—1944. Мн., 1992;
Купрэева Г. Мінскае гета: Схаваная праўда // Бел. мінуўшчына. 1993. № 2—4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́САЎ (Ізраіль Мордухавіч) (7.10.1918, г. Мсціслаў Магілёўскай вобласці — 4.8.1994),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскаемаст. вучылішча (1951). Працаваў пераважна ў жанры гар. і індустр. пейзажа. Сярод твораў: «Восень» (1963), «Мінск, вул. Кірава» (1967), «Дрэвы і горад» і «Гарадскі рытм» (1967); карціны філас. кірунку: «Саперніцы» і «Успаміны» (1968), «Дзяўчына ў чырвоным» (1979), «Дзве жанчыны» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАЎ (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 17.10.1959, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскаемаст. вучылішча (1978). У жывапісных творах распрацоўвае сюррэалістычны кірунак вобразна-выяўл. трактоўкі: «Рэквіем» (1993), «Імгненне вечнасці», «Натура, якая сыходзіць» (абедзве 1995) і інш. Сярод работ у плакаце: серыі экалагічная (1988) і палітычная (1989), «Быццё» (1990). Працуе таксама ў тэхніцы графічнага дызайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 8.3.1936, С.-Пецярбург),
бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі. Канд.тэхн.н. (1968); праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1963). З 1963 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па кіраванні беспілотнымі аб’ектамі, выкарыстанні метаду дынамікі момантаў для аналізу ўзаемадзейных працэсаў абслугоўвання. Распрацаваў метады аналізу дынамічных сістэм са стахастычнай нелінейнасцю.
Памыцца, змыць з сябе пыл, пот. — Вунь цэлы чыгун цёплай вады за заслонкай, вазьмі ды спаласніся ў ахвоту.Кулакоўскі.// Злёгку абмыцца. — Трохі спаласнёмся, — махнуў рукою Пецька. — Гэтыя дні мы папрацавалі.Мыслівец.// Абліць сябе вадою, акунуцца ў ваду. Нават пад соснамі сонца высушыла апошнюю расу на траве і так прыпякае, што хоць бягом бяжы на Мінскае мора, каб хоць адзін разок нырнуць ці спаласнуцца вадою.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)