|| незак.перако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).
|| прым.перака́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАСКЕТБО́Л (ад англ. basket кошык + ball мяч),
камандная спартыўная гульня. Гуляюць на пляцоўцы памерам 26 × 14 м, па кароткіх баках якой устаноўлены стойкі са шчытамі з прымацаванымі да іх кошыкамі (кольцы з сеткамі). Мэта гульні — як мага больш разоў закінуць рукамі мяч (мае 75—78 см у акружнасці, маса 600—650 г) у кошык саперніка. Гуляюць 2 каманды па 12 чалавек (адначасова на пляцоўцы знаходзяцца па 5 чалавек ад каманды). Правілы гульні распрацаваны ў 1891 Дж.Нейсмітам (ЗША) і ў далейшым удасканальваліся. Улічваецца толькі чысты час гульні: для мужчын 40 мін, для жанчын — 36, для юнакоў і дзяўчат 30, для дзяцей 24 мін. За пападанне ў кольца налічваецца ад 1 да 3 ачкоў у залежнасці ад віду кідка і пазіцыі баскетбаліста ў момант яго выканання. Гуляюць да перамогі адной з камандаў, прадугледжаны дадатковыя 5 мін на выпадак нічыёй у асн.час.
Баскетбол — алімпійскі від спорту ў мужчын з 1936, у жанчын — з 1976. Дзейнічае Міжнар. федэрацыя баскетболу (ФІБА, з 1932). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1950 у мужчын і з 1953 у жанчын. На Беларусі баскетбол развіваецца з 1921, рэгулярныя чэмпіянаты з 1946. Сярод бел. майстроў баскетболу алімпійскія чэмпіёны І.Ядзешка, Т.Івінская, І.Сумнікава, А.Швайбовіч. Каманда юнакоў Беларусі — чэмпіён Еўропы па баскетболе (1994).
Да арт.Баскетбол. Пляцоўка для гульні, стойка і шчыт з кошыкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лапта́ ’гульня ў мяч дзвюма партыямі’ (ТСБМ), бых. ’палка, якою гуляюць у чыжыка’ (Рам., 8), гродз. ’палка, лапатка, якой б’юць па мячыку’ (Нар. словатв., ТСБМ). Рус.лапта, лопта, уладз.лопта, алан.хлопта́, хлапта́ ’тс’, ’ракетка’, ’мухабойка’, польск. н.-тарг. labda ’мяч’, чэш., славац.lopta, славен.lọ̑pta, серб.-харв.ло̏та, löfta, lovta ’мяч’. Прасл.lopъta (Брандт, РФВ, 22, 250; Бернекер, 1, 733; Фасмер, 2, 460; Скок, 2, 318–319) роднаснае з лапата (гл.). Да і.-е.*lēp‑/*lōp‑/*ləp‑ ’плоскія прадметы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ballm -(e)s, Bälle
1) шар; мяч;
~ spíelen гуля́ць у мяч;
den ~ verwándeln забі́ць мяч [гол];
◊
der ~ sucht den gúten Spíeler≅ на лаўца́ і звер бяжы́ць
2) баль
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пілацік, ст.-бел.пилапткь ’кій’ (1539 г.) запазычаны са ст.-польск.pilatyk ’кій, дручок’, якое выводзіцца са ст.-грэч.πιλατικός ’валюшны, сукнавальны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 105), што малаверагодна. Банькоўскі (2, 582) на аснове першаснага значэння ’біта для гульні ў мяч’ выводзіць з pila ’мяч’ і łykać, tknąć. гл. тыкаць.