Прыспі́чыць ’абавязкова спатрэбіцца; вельмі захацецца’ (ТСБМ; мядз., Сл. ПЗБ), ’прыспешыць, давесці да мяжы’ (Др.-Падб.). Рус. приспи́чить ’абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’, укр. приспі́чити ’тс’. Паводле Праабражэнскага (2, 126), ад спица, *спичитъ ’калоць’. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 366; ЕСУМ, 4, 577 (украінскае слова лічыцца запазычаннем з рускай). Гл. спіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падме́жжа Месца каля мяжы (Слаўг.). Тое ж падме́жышча, падмяжэўе (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

КВАДРАНТЫ́ДЫ,

метэорны паток з радыянтам на мяжы сузор’яў Валапаса і Дракона. Назіраецца штогод у канцы снеж. — пач. студз. К. вядомыя з 1839.

т. 8, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

skirt

[skɜ:rt]

1.

n.

1) спадні́ца f.

2) мяжа́ f., ускра́й -ю m.

on the skirts of the wood — на ўзьле́сьсі

2.

v.i.

1) межава́цца, быць на ўскра́і

2) быць на мяжы́, уздо́ўж мяжы́, ускра́й

3.

v.t.

абыхо́дзіць або́ аб’яжджа́ць бо́кам або́ ўскра́й

The boys skirted the forest — Хлапцы́ абыйшлі́ бо́кам лес

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПСКО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Пскоўскай вобл. Расіі, на мяжы з Эстоніяй. Пл. 710 км². Складае адзіны вадаём з Чудскім воз. Гл. Чудска-Пскоўскае возера.

т. 13, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бо́лей, прысл.

Тое, што і больш. Хай будзе сотня і болей Разам ляжаць плашчаніц, Мы перад імі на доле Не распластаемся ніц. Крапіва. Нідзе мяжы не згледзіш болей, І зніклі быльнік і палын. Колас. Злегла хворая Люба І ўжо болей не ўстала. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗІКЛАСМТА́,

вяршыня ва ўсх. частцы Вял. Каўказа, на мяжы Грузіі, Дагестана і Чэчні. Выш. 4285 м. Складзена з гліністых сланцаў і пясчанікаў. Ёсць ледавікі.

т. 6, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛА́МБА (Kalambo Falis),

вадаспад ва Усх. Афрыцы, на мяжы Замбіі і Танзаніі, на р. Каламба (упадае ў воз. Танганьіка на Пд). Выш. 427 м. Турызм.

т. 7, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грани́ца

1. (между государствами) грані́ца, -цы ж., мяжа́, -жы́ ж.;

2. в др. знач. мяжа́, -жы́ ж.;

за грани́цей за мяжо́й;

за грани́цу за мяжу́;

из-за грани́цы з-за мяжы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛАВА́ЛЯ—МУСАЛІ́НІ ПАГАДНЕ́ННІ 1935, Рымскі пакт. Падпісаны 7.1.1935 у Рыме міністрам замежных спраў Францыі П.Лавалем і фаш. дыктатарам Італіі Б.Мусаліні. Ініцыіраваны франц. урадам, каб скіраваць экспансію Італіі з Балканаў і бас. Дуная ў бок Афрыкі. Прадугледжвалі ўступку Італіі часткі франц. калан. уладанняў у Афрыцы (114 тыс. км² каля паўд. мяжы Лівіі, каля 800 км² на мяжы Італьян. Эрытрэі, в-аў Думейра), перадачу ёй 20% акцый чыг. Джыбуці—Адыс-Абеба, згоду Францыі на эканам. перавагу Італіі ў Эфіопіі (у сакрэтным парадку і ваен. ўварванне), спыненне Італіяй антыфранц. дзейнасці ў Тунісе і інш. Садзейнічалі падрыхтоўцы італа-эфіопскай вайны 1935—36. Дэнансаваны Італіяй у снеж. 1938.

т. 9, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)