переда́точный перада́тачны;
переда́точный механи́зм перада́тачны механі́зм;
переда́точный акт перада́тачны акт;
переда́точная на́дпись фин. перада́тачны на́дпіс;
переда́точное отноше́ние мех. перада́тачныя адно́сіны;
переда́точный вал мех. перада́тачны вал;
переда́точный биле́т ж.-д. перада́тачны біле́т.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зду́жаць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).
1. каго-што. Узяць верх у барацьбе, бойцы; перамагчы.
Бароўся з тым, каго мог з.
2. што і з інф. Справіцца з тым, што патрабуе вялікіх фізічных намаганняў, многа працы.
Здужаў падняць на плечы мех.
3. перан., што. Засвоіць, зразумець (разм.).
З. курс фізікі.
|| незак. зду́жваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
юрлі́вец, ‑ліўца, м.
Чалавек, якому ўласціва павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў. Неспадзявана для Смілгаса ў Зыгмунты знайшлося столькі сілы, што ад яе штуршка стары юрлівец адляцеў, як мех, бразнуўся вобзем і аж заенчыў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́валачы сов., разг. вы́волочь, вы́волочить, вы́тащить;
мех ця́жкі, ледзь ~лаклі — мешо́к тяжёлый, еле вы́волокли (вы́тащили)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мяшо́к, ‑шка, м.
1. Тое, што і мех 1 (у 1 знач.). Мяшкоў не хапіла, каб сабраць, звезці з поля тыя жоўтыя, сакавітыя пачаткі, якія вырасціла дружнае звяно. Бялевіч. // Невялікі мех. Рэчавы мяшок. Парашутны мяшок.
2. Тое, што і мех 1 (у 2 знач.). Прывезлі [парабкі] з млына воз мліва пудоў з дваццаць — чатыры мяшкі. Бядуля.
3. перан. Разм. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку.
4. Спец. Поўнае акружэнне войска праціўніка. Праз некалькі дзён немцы блакіравалі ўвесь раён. У мяшку апынулася ўся брыгада Стронгіна. Гурскі.
5. Спец. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго‑н. Паветраны мяшок. Зародкавы мяшок.
•••
Залаты мяшок — пра вельмі багатага чалавека.
Каменны мяшок — цесная нізкая турэмная камера, у якой цяжка выцягнуцца на ўвесь рост, а таксама турма наогул.
Купіць ката ў мяшку гл. купіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насы́паць, -плю, -плеш, -пле; насы́п; -паны; зак.
1. што і чаго. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго-н.; нацерушыць, рассыпаць.
Н. пяску на дарожку.
2. што і чаго. Напоўніць што-н. чым-н. сыпкім.
Н. мех аўса.
3. што. Зрабіць, пабудаваць насып з якога-н. сыпкага матэрыялу.
Н. курган.
|| незак. насыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. насы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тума́кIII
1. (вид зайца) тума́к, -ка́ м.;
2. (подкрашенный мех зайца) тума́к, -ку́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
sack1 [sæk] n.
1. мех, мяшо́к; куль;
a sack of candy AmE паке́цік ледзянцо́ў
2. таксама sack dress каро́ткая прасто́рная суке́нка; сак
♦
hit the sack infml завалі́цца спаць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
фу́тра ср.
1. в разн. знач. мех м.;
зімо́вае ф. за́йца — зи́мний мех за́йца;
га́ндаль ~рам — торго́вля ме́хом;
2. шу́ба ж.;
◊ з незабі́тага лі́са ~ра не пашы́еш — посл. из живо́й лисы́ шу́бу не сошьёшь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рэ́птух ’торба (для кармлення каня)’ (Мат. Гом., ТС), рэ́пех ’тс’ (Мат. Гом.), рэ́птух, рапту́х ’вераўчаны мех’ (Сл. ПЗБ), рэ́птух ’стары, нямоглы чалавек’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), ’чалавек або жывёліна з вялікім жыватом’ (ТС), рапцю́х ’вялікая сетка з вяровачак, у якую набіваюць сена для каня, калі збіраюцца ў дарогу’ (Янк. Мат.), ’торба; тоўстая жанчына’ (Сл. Гродз.), рэпцю́х ’аброчная торба’ (івац., Жыв. сл.). Ст.-бел. ребтухъ (рабтухъ, хрептухъ) ’мех для конскага корму’ < ст.-польск. kreptuch < с.-в.-ням. kripptuoch (Булыка, Лекс. запазыч., 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)